весяло́сць, ‑і, ж.

Уласцівасць вясёлага. Зусім нязначны выпадак змяніў настрой Алёшы і вярнуў яму прыроджаную весялосць. Васілевіч. // Радасць, радасны настрой. Гладкі і ружовы твар Крывахіжа так і дыхаў весялосцю, здароўем. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

venial [ˈvi:niəl] adj. fml дарава́льны; нязна́чны;

venial offence нязна́чнае правапарушэ́нне;

a venial sin дарава́льны грэх

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кво́лы, -ая, -ае.

1. Фізічна слабы, хваравіты.

Кволае дзіця.

Кволае здароўе.

2. Далікатны, маладзенькі, які слаба развіваецца (пра расліны, грыбы і пад.).

Кволыя парасткі.

Кволыя сыраежкі.

3. Невялікі па сіле, інтэнсіўнасці, напружанасці.

К. голас.

К. плач.

4. Недастаткова моцны; нетрывалы.

Кволае крэсла.

5. перан. Нязначны, малы.

Кволыя спадзяванні.

|| наз. кво́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неадчува́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які пазбаўлены адчувальнасці, са слабай успрымальнасцю да фізічных раздражненняў. Неадчувальны да холаду. // Раўнадушны. Неадчувальны да прыгажосці.

2. Непрыкметны, нязначны. Неадчувальныя расходы. // Паступовы. Неадчувальны пераход ад аднаго колеру да другога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

niepokaźny

несамавіты, непрыкметны; нязначны;

niepokaźny wygląd — непрыкметны з выгляду

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

błahy

błah|y

малаважны; нязначны;

~a pomyłka — дробная памылка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

znikomy

znikom|y

нязначны; мізэрны;

~е szanse — мізэрныя шансы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

невесо́мый

1. физ. бязва́жкі;

2. перен. малава́жны; (незначительный) нязна́чны; (незаметный) непрыме́тны, разг. непрыкме́тны; (неуловимый) няўло́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здрабне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які здрабнеў; дробны, схуднелы, нязначны. Здрабнелы твар. Здрабнелая жывёла. □ Мастак адказвае за кожнае слова, за кожную коску, ён павінен помніць, што літаратура не церпіць дробных тэм, здрабнелых пачуццяў, бяздумнага апісальніцтва. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мікраскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены, даследаваны пры дапамозе мікраскопа.

2. Вельмі малы, які можна ўбачыць толькі пад мікраскопам. Мікраскапічныя арганізмы. Мікраскапічныя водарасці.

3. перан. Вельмі маленькі, нязначны па велічыні, памерах. Мікраскапічная дэталь. Мікраскапічная доза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)