неспадзе́ўка, ‑і, ДМ ‑дзеўцы; Р мн. ‑дзевак; ж.

Разм. Нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэнне і пад. Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. Даніленка. Для мяне.. [прапанова выступіць] была неспадзеўкай, і я неяк аж збянтэжыўся. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

quirk​1 [kwɜ:k] n.

1. паваро́т, вы́гіб, вы́гін;

a qu irk of fate нечака́ны паваро́т лёсу

2. вы́крут, выкрута́с; хі́трасць; дзіва́цтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

undreamed-of [ʌnˈdri:mdɒv] adj. невераго́дны, неймаве́рны, нечува́ны; нечака́ны;

Wonders which are still undreamed-of. Цуды, якія і ў сне не сніліся.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nieprzewidziany

nieprzewidzian|y

непрадбачаны; нечаканы;

~e komplikacje — непрадбачаныя ўскладненні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

фанта́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.

1. Здольнасць да творчага ўяўлення і само творчае ўяўленне.

Багатая ф.

2. Мара, прадукт чыйго-н. уяўлення.

Гэта не сапраўднасць, а ф.

3. Нешта непраўдападобнае, выдуманае.

Гэта дзіцячая ф.

4. Дзівацтва; нечаканы, дзіўны ўчынак (разм.).

Прыйшла ў галаву ф.

5. Музычны твор свабоднага характару; імправізацыя.

Ф. на тэмы беларускіх народных песень.

|| прым. фантазі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

unhoped-for [ʌnˈhəʊptfɔ:] adj. нечака́ны, неспадзява́ны (пра што-н. прыемнае);

He had an unhoped-for piece of good luck. Яму нечакана пашанцавала.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гвалто́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які суправаджаецца гвалтам, прымусам. У Заходняй Беларусі буржуазны ўрад Польшчы праводзіў гвалтоўнае апалячванне насельніцтва. // Выкліканы гвалтам, прымусам. Гвалтоўная смерць.

2. Раптоўны, нечаканы. Гвалтоўны агонь мінамётаў, быццам лапай, пакрыў .. лес. Брыль.

3. Парывісты, бурны. Гвалтоўны вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюрпры́з, ‑у, м.

Нечаканы падарунак. Прывязу табе .. сюрпрыз. Баранавых. // Разм. Нечаканае здарэнне; нечаканасць. Сюрпрыз неспадзяваны, А помніш столькі год: Падбілі партызаны Нямецкі самалёт. Гаўрусёў. [Сяргей:] — Манька! Паедзем да нас. Ты ж, помню, сябравала з Лідкай. Во будзе сюрпрыз!.. Давай! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

coup

[ku:]

n.

1) бліску́чы ўчы́нак, нечака́ны ўда́лы ход

2) пераваро́т -у m.

coup d’etat — дзяржа́ўны пераваро́т

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вы́лазка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Выхад за межы свайго размяшчэння для нападу на ворага.

2. Разм. Прагулка за межы населенага пункта. Лыжная вылазка. Вылазка ў лес.

3. перан. Нечаканы варожы выпад. Вылазка класавага ворага. Нацыяналістычная вылазка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)