nieładnie się porusza — ён/яна няўклюдна (нязграбна) рухаецца;
nieładnie pisze — у яго/яе непрыгожы почырк
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ugly[ˈʌgli]adj.
1.непрыго́жы, бры́дкі;
grow ugly пабрыдчэ́ць
2. непрые́мны; агі́дны, пачва́рны, мярзо́тны;
ugly news ке́пскія наві́ны
♦
ugly as sin страшэ́нны як смяро́тны грэх;
an ugly customerinfml паску́дны тып;
an ugly duckling га́дкае качаня́ (якое вырасла і стала лебедзем)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
вы́скубці, ‑бу, ‑беш, ‑бе; пр. выскуб, ‑ла; зак., што.
1. Скубануўшы, выцягнуць з агульнай масы частку чаго‑н.; вырваць. Выскубці жменю воўны. □ [Хвядос] патупаў трохі, ні з таго, ні з сяго выскуб жменю сена і панюхаў.Скрыпка.// Павыскубаць. Выскубці ўсё пер’е. □ Гусі выскублі ўсю траву, і наш правулак стаў вельмі непрыгожы.Савіцкі.
2.Разм. Скубучы, зрабіць паглыбленне, выемку ў чым‑н. Выскуб [Саўка] у стозе нару і зашыўся ў настыўшае на холадзе сена.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бры́дкі, ‑ая, ‑ае.
1.Непрыгожы з выгляду, гадкі. [Тапурыя:] — Асілкам..[селянін] не быў, але да работы быў здатным і з твару быў не брыдкі.Самуйлёнак.// Непрыемны, дрэнны. Брыдкі настрой. Брыдкі характар. □ Няўжо яшчэ працягваецца той брыдкі сон!Чарнышэвіч.
2. Паганы, ганебны, благі. Брыдкія паводзіны. □ Алімпе не хапала яшчэ таго, каб родная маці яе стала завадатаркай брыдкіх спраў.Сабаленка.Перад.. [Юркам] было сорамна, і сам сабе Цімка здаваўся брыдкім.Карпаў.// Непрыстойны, брудны, пахабны. Пайшлі па вёсцы пра Зосю брыдкія плёткі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́шча, ‑ы, ж.
Рот звера, рыбы. Кракадзіл задрыгаў целам і зрабіўся нерухомы .. з нагою хлопчыка ў пашчы.Маўр.На паперы з’яўляецца воўк — пашча ашчэрана, хіб натапыраны, хвост як палена.Васілевіч.Сабака кінуўся на .. [Сцёпку], ашчэрыўшы ікластую пашчу.Хомчанка.//Разм.зневаж. Вялікі і непрыгожы рот чалавека. І сала і хлеб прападалі ў пашчы Касперыча.Колас.//перан. Цёмнае паглыбленне ў чым‑н. Электраплавільная печ прыняла метал, і Міхал сам, замест падручнага, узяўся кідаць у яе вогненную пашчу стальныя брыкеты.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неціка́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не выклікае цікавасці. Нецікавы кінафільм. □ — А ўсё ж нецікавая нам работа выпала, — праз нейкі час скардзіўся.. [Міхась], касавурачыся на Васіля.Якімовіч.
2.Разм.Непрыгожы. Са старою паняй жыла адзіная дачка, якую з-за ваеннага ліхалецця і нецікавага выгляду не ўдалося выдаць замуж.Брыль.
3.Разм. Не зусім добры; пасрэдны. Нарада пакінула нецікавае ўражанне...Гартны.[Бабка] проста думае свае старэчыя думкі, сухія, як і сама старасць, простыя, як і ўсё жыццё яе, нецікавыя, як і яе доля.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачва́раж.
1.міфал., тс.перан. (страшнаяістота) Úntier n -s, -e; Úngeheuer n -s, -;
2. (надтанепрыгожычалавек) hässlicher Ménsch, Schéusal n -(e)s, -e, Míssgeburt f -, -en, Míssgestalt f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абле́злы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Той (такі), у каго (у якім) вылезла шэрсць, поўсць. Сухарлявы конь а аблезлай ад мулкага хамута шыяй ледзь мог цягнуць плуг.Каваль.// Які пачаў мяняць скуру. Аблезлы нос.
2. Які выліняў, змяніў колер, выцвіў. На.. [Шурку] была аблезлая блакітная саколка і падкасаныя вышэй калена няпэўнага колеру картовыя штаны.Васілевіч.
3. З абдзёртым верхнім слоем; аблуплены; выцерты. Аблезлы дом. □ Холадам веяла і жудасцю ад аблезлых высокіх сцен.Галавач.Тады [Яўхім] імчаўся ў гумно, дзе стаяла аблезлая малатарня, афарбаваная калісьці ў сіні колер.Чарнышэвіч.
4.перан.Непрыгожы, неахайны, плюгавы. У такія хвіліны Косцю хацелася схапіць гэтую аблезлую малпу [Іваноўскага] і задушыць уласнымі рукамі.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няге́глы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Кволы, слабы; няўдалы. Нейкі нягеглы дзядок, якому не наўме ўжо, відаць, і кухаль піва,.. стаіць побач з машынай.Брыль.Сын Вінцэнт быў нейкі нягеглы. На людзях мала паказваўся, а калі трапляў каму на вочы, дык рабіў уражанне вар’ята.Броўка.
2.Непрыгожы з выгляду, нязграбны; няўклюдны. Мікодым пры газоўцы слібізаваў па літары пратакол вобыску, падпісваў яго крывымі, нягеглымі лацінскімі літарамі.Сабаленка.Фурман, сівавусы чалавек, завіхаўся ля коней. Ад маланак цень яго, вялізны і нягеглы, кідаўся ва ўсе бакі.Караткевіч.
3. Няўмелы, ні да чаго не здатны. Нельга сказаць, каб Марына была нікуды не вартая. Не! У сям’і Рамана наогул нікога не было нягеглага або недалужнага.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нязгра́ба ’няўдалы чалавек’ (кап., Нар. словатв.), нязгрэ́ба ’няўдалы, няспрытны’ (Сцяшк.). Відаць, другаснае ўтварэнне ад нязгра́бны ’нястройны, няўклюдны’ (Касп., Бяльк.), ’неахайны; няўклюдны, нястройны; неасцярожны’ (Нас.), нязграбны ’непрыгожы’ (Сл. ПЗБ), ’тоўсты, непаваротлівы’ (ТС), ад зграбны ’стройны’ (гл.), што лічыцца паланізмам (ад grabic, Брукнер, 155); унутраная форма — ’прыгладжаны, прычасаны, ахайны’, параўн. згрэ́баць ’зграбаць’ (ТС). Параўн., аднак, серб.-харв.незграпно ’нязграбна’, што магло б паставіць пад сумненне названую этымалогію, параўн. несграбно ’нястройна, непрыемна, без усякага парадку’ (Мядз.). Сюды ж нязграбнік ’няўклюдны чалавек’ (Янк. 3.), незграбо́цё ’тс’ (Сцяшк. Сл.), незграбэ́йла (нізграбэйла) ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), паводле аўтараў слоўніка, з літ.nezgrabáila ’тс’, што можна прыняць толькі з улікам словаўтварэння.