Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
напру́жаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад напружыць.
2.узнач.прым. Які знаходзіцца ў стане напружання. Напружаныя мускулы. Напружанае цела.
3.узнач.прым. Які праходзіць з напружаннем, з затратай вялікіх сіл. Напружаная праца. Напружаная барацьба. □ Быў самы напружаны час веснавой сяўбы.Новікаў.
4.перан.; узнач.прым. Неаслабны, узмоцнены. Напружаная ўвага. Напружанае чаканне. Напружаная цішыня. □ Карызна слухаў даклад з глыбокай напружанай цікавасцю.Зарэцкі.// З павышанай ступенню ўспрымання. Напружаны слых. Напружанае ўгляданне.
5.перан.; узнач.прым. Нацягнуты, цяжкі, які патрабуе ўрэгулявання. Напружаныя адносіны. Напружаныя абставіны.
6.перан.; узнач.прым. Які выражае напружанне; ненатуральны. Апошнія словы Кандрат вымавіў напружаным шэптам.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шту́чны1, ‑ая, ‑ае.
1.Ненатуральны, зроблены накшталт сапраўднага, прыроднага. Штучнае валакно. □ Бакалы, вазы і кілішкі са штучнага хрусталю пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі.Шамякін.
2. Роблены, прытворны, няшчыры. Размінаючыся з Рыгорам, [Грамадой] першы схіляе галаву з засмучанай ветлівасцю, такою штучнаю на яго грубым твары.Крапіва.[Следчы] стараецца ўсміхнуцца, але штучная ўсмешка толькі крывіць яго рот.Сабаленка.
•••
Штучнае дыханнегл. дыханне.
Штучны адборгл. адбор.
шту́чны2, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўяўляе сабой асобную рэч, прадмет. Штучны тавар.// Які служыць, прызначаецца для гандлю таварам, які нельга ўзважыць або адмераць. Штучны аддзел магазіна.// Зроблены, выпушчаны не серыяй, а ў колькасці некалькіх экземпляраў, абмежавана. Штучная шабля. Штучны медаль.
2.Спец. Які праводзіцца, робіцца па штуках (у 1, 2 знач.). Штучная аплата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зрабіць крывым; перакасіць, выгнуць. — Падбіў бы хлопцу боты, а то зусім скрывіць ногі, — не раз гаварыла бацьку маці.«ЛіМ».[Маша] ставіць на паперцы тры крыжыкі, ды і то нейкія крывыя. І сама галаву неяк скрывіць.Брыль./убезас.ужыв.Яго скрывіла ад скразняку.// Збіць набок, стаптаць. Скрывіць туфлі.// Адхіліць ад пэўнага кірунку; пайсці не прама. Навёў [Платон] .. [паркан] ад хлявоў, як ён і стаяў, цэлячыся на дзічку. Вёў, вёў яго і раптам — хваць! — скрывіў. Укапаў шулку так, што груша апынулася на яго баку.Ракітны.І, як на злосць, яму [Мікіту] адну Валы скрывілі баразну.Купала.// Надаць ненатуральны выраз (рысам твару); перакасіць. Дзяўчына нездаволена скрывіла губкі.Зарэцкі.Вакула паціснуў плячамі і скрывіў рот: што, маўляў, чэпішся да мяне брыгадзір.Радкевіч.Тут д’ябальская ўсмешка скрывіла Ясеў твар.Чарнышэвіч./убезас.ужыв.У спраўніка твар аж скрывіла ад злосці.Лобан.// Пачаць дзейнічаць насуперак устаноўкам, рашэнням, дырэктывам. Скрывіць лінію партыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нежывы́, ‑ая, ‑ое.
1. Пазбаўлены адзнак жыцця, мёртвы. Пасярэдзіне [лодкі] стаяла закопчанае вядро, у якім пад аерам у вадзе ляжала некалькі ўжо нежывых рыбак — ці то верхаводак, ці то плотак.Чыгрынаў.
2. Які не адносіцца да жывёльнага ці расліннага свету; неарганічны. Нежывая прырода.
3. Пазбаўлены жыццёвых сіл, энергіі, вялы; такі, як у мёртвага. Калі Іліко падышоў, хлопец павольна павярнуў галаву і глянуў на яго. Але і цяпер погляд ягоны заставаўся нежывым.Самуйлёнак.Ногі дрыжалі, слабелі, рабіліся нейкія нежывыя, і .. [Косця] баяўся, каб хаця не ўпасці.Адамчык.//Ненатуральны. У нежывой позе сваёй стаялі над уваходам.. [у касцёл] барэльефныя постаці акамянелых біскупаў.Чорны.
4.перан. Які не дзейнічае, не працуе. Колькі ты ні ідзеш — Сустракаеш пажары, Віснуць здані кругом Нежывых каміноў.Броўка.
5.перан. Цьмяны, бледны (пра святло, колер і пад.). Даволі часта ў бок шашы — то справа, то злева — узляталі белыя ракеты і паволі згасалі, разліваючы трапяткое, нежывое святло.Лынькоў.Леапольд Гушка стаяў перад хатаю на дварэ.. у нежывым месячным святле.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)