wymijająco

ухіліста, унікліва; невыразна, няпэўна; няшчыра;

odpowiadać wymijająco — адказваць унікліва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Гергета́ць ’гагатаць; лапатаць’ (БРС), ’гергетаць; невыразна гаварыць’ (Сцяшк.), гергата́ць ’гаварыць па-яўрэйску’ (Шат.), ’гагатаць’ (Шатал.), гергята́ць ’гаварыць невыразна’ (Жд. I). Рус. дыял. горгота́ть, гаргата́ть, укр. горгота́ти, серб.-харв. грго̀тати і г. д. Прасл. *gъrgotati (гукапераймальны дзеяслоў; матэрыял гл. у Слаўскага, I, 406; Трубачова, Эт. сл., 7, 208–209) < *gъrgati (Трубачоў, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кулды́каць1 ’куляцца’ (Шпіл.). Гл. кулдыка.

Кулды́каць2невыразна гаварыць’ (Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.). Гл. кулдыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́буркнуць ’выказаць што-небудзь тайнае’ (Нас.), выбуркнуцца ’прагаварыцца, выдаць тайну’ (Нас., Юрч.). Да бу́ркнуць ’сказаць невыразна, не падумаўшы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

slur

[slɜ:r]

1.

v.i. (-rr-)

1) невыра́зна вымаўля́ць

to slur one’s words — глыта́ць сло́вы

2) невыра́зна піса́ць, зьліва́ць лі́тары

3) чарні́ць; абража́ць

2.

n.

1) невыра́зная вымо́ва, гук

2) пля́ма (на рэпута́цыі); паклёп -у m., абра́за f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сму́тно

1. нареч. (неотчётливо) невыра́зна, няя́сна; цьмя́на;

2. нареч., безл., в знач. сказ. (неспокойно, тревожно) неспако́йна, трыво́жна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабурча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Абазвацца бурчаннем. Сабака прабурчаў.

2. што. Разм. Сярдзіта, невыразна прамармытаць што‑н. — Дзецям спаць пара! — незадаволена прабурчала Валя. Шыцік.

3. што і без дап. Бурчаць некаторы час. Прабурчаць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лепята́ць, лепячу, ляпечаш, ляпеча; заг. лепячы; незак., што, аб чым і без дап.

1. Гаварыць невыразна, нязвязна (пра мову дзяцей). — Дзед ... бух-бух... ва-ва, — заклапочаны нечым, лепятаў малы і цягнуў маці ў зямлянку-шпіталь. Шамякін. // Гаварыць невыразна; мармытаць. Стась Вілюевіч дагнаў дзяўчыну пры ўваходзе і пачаў лепятаць аб каханні. Грамовіч. // Весці лёгкую несур’ёзную размову; балбатаць. Жэня лепятала з нейкім унутраным задавальненнем, быццам дзіця, якое расказвала маці пра свае прыгоды. Сіўцоў.

2. перан. Утвараць ціхі шум, шолах і пад. Асінавы кусток тросся і лепятаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́кацьневыразна вымаўляць словы, картавіць’, тры́ковы ‘картавы’ (ТС). Параўн. укр. три́нкати ‘картавіць’. Гукаперайманне (ЕСУМ, 5, 639), параўн. рус. дыял. три́кать ‘пішчаць; хіхікаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

scrawl

[skrɔl]

1.

v.t.

неакура́тна, невыра́зна піса́ць, крэ́мзаць

2.

n.

1) благі́, невыра́зны по́чырк

2) не́шта накрэ́мзанае насьпе́х

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)