Які мае адносіны да поўдня 1; які знаходзіцца, размяшчаецца на поўдні. Паўднёвы полюс. Паўднёвы горад. □ Яшчэ з вечара неба з паўднёвага боку засценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх воблакаў.Колас.Паўднёвы бераг [Дзвіны] больш адхонны, залесены.Асіпенка.// Які дзьме з поўдня (пра вецер). Паўднёвы вецер.// Уласцівы жыхару поўдня. Паўднёвы тэмперамент.
•••
Паўднёвы захадгл.захад.
Паўднёвы ўсходгл. усход.
паўднёвы2, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паўдзённы 1. Ідуць часам яны з дзедам, — Месца слаўнае, цяпло, Час паўднёвы прад абедам.Колас.Заснула паўднёвым сном зямля. Ад вялікай спякоты і птушкі не спявалі.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАГРЫ́ЦКІ (сапр.Дзюбін) Эдуард Георгіевіч
(3.11.1895, Адэса — 16.2.1934),
рускі паэт. Першыя вершы (1915—16) — стылізаваныя, умоўна-рамантычныя. У лірычных вершах і паэмах перыяду грамадз. вайны («Птушкалоў», «Тыль Уленшпігель», «Карчма», «Кавун» і інш.) рамант. вобразы свабодалюбных, мужных людзей. Першы зб. «Паўднёвы захад» (1928). Аўтар паэм «Дума пра Апанаса» (1926), «Люты» (1934, апубл. 1936), паэт. трылогіі «Апошняя ноч», «Чалавек прадмесця» і «Смерць піянеркі», зб. вершаў «Пераможцы» (усе 1932) пра падзеі грамадз. вайны і сацыяліст. рэчаіснасці. Перакладаў нарус. мову вершы Я.Купалы. Набел. мову яго творы перакладалі М.Багун, С.Дзяргай, М.Хведаровіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БХУ́ТА Зулфікар Алі (5.1.1928, г. Ларкана, Пакістан — 4.4.1979),
палітычны і дзярж. дзеяч Пакістана. Бацька Б.Бхута. Адвакат. З 1958 міністр гандлю, міністр энергетыкі, саветнік прэзідэнта ген. М.Аюб Хана. Міністр замежных спраў (1963—66), садзейнічаў адыходу Пакістана ад аднабаковай арыентацыі наЗахад. Пасля разрыву з Аюб Ханам у 1967 заснаваў апазіцыйную Пакістанскую нар. партыю, якая перамагла на выбарах 1970. Прэзідэнт краіны і кіраўнік урада (1971—73), прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў (1973—77), рабіў захады, каб разрадзіць напружанасць у адносінах з Індыяй і Бангладэш. Адхілены ад улады ў выніку перавароту ген. М.Зія-уль-Хака, абвінавачаны ў арганізацыі паліт. забойства і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адхіле́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. адхіляць — адхіліць і адхіляцца — адхіліцца.
2. Адступленне ад чаго‑н., неадпаведнасць чаму‑н., розніца ў параўнанні з чым‑н. Адхіленне ад правіл. Адхіленні ад нормаў. □ Гэта была, без малога, простая лінія. Было адно нязначнае адхіленне ўбок, якога можна не браць на ўвагу. Лінія была якраз назахад.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашэ́нціць, ‑ціць; безас.зак., каму і без дап.
Разм. Тое, што і пашанцаваць. Чалавек хадзіў доўга, нарэшце, яму пашэнціла: за парабка яму неяк усё ж удалося астацца.Чорны.З усходу назахад і з захаду на ўсход ад рання да вечара пыльным шляхам і чыгункай ідуць людзі. Гэта акружэнцы, бежанцы і палонныя, якім пашэнціла вырвацца з лагераў.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯ́ЛА-ПАДЛЯ́СКА (Biała Podliaska),
горад наУ Польшчы, нар. Кшна. Адм. ц.Бельскападляскага ваяводства. 55,6 тыс.ж. (1993). Прам-сць: шарсцяная, швейная, мэблевая, трансп. машынабудаванне, электратэхн., харч., буд. матэрыялаў. Гандл. цэнтр (міжнар. кірмашы «Усход—Захад» і інш.). Вузел дарог на чыгунцы і аўтатрасе Варшава—Брэст. Турызм. Філіял Варшаўскай акадэміі фіз. выхавання. Акруговы музей. Помнікі архітэктуры: касцёлы 16—18 ст., рэшткі палаца Радзівілаў (1622), сістэма абарончых бастыёнаў (17 ст.) і інш.
Упершыню ўпамінаецца як горад у 1522, уласнасць Радзівілаў. З 1628 у Бяла-Падлясцы філіял Кракаўскай акадэміі. Адзін з цэнтраў паўстання 1863—64. У 2-ю сусв. вайну ў Бяла-Падлясцы гета (1941—42), лагер сав. ваеннапалонных (1941—44).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАФА́РАЎ Пётр Іванавіч (у манастве Паладый; 29.9.1817, г. Чыстапаль, Татарстан — 18.12.1878),
расійскі вучоны-ўсходазнавец. Вучыўся ў Казанскай семінарыі і Пецярбургскай духоўнай акадэміі. У вер. 1840 у складзе рус. духоўнай місіі паехаў у Пекін (знаходзіўся там з перапынкамі 38 гадоў). Складальнік «Кітайска-рускага слоўніка» (ч. 1—2, 1888; завершаны П.С.Паповым). Пераклаў кіт. пісьмовыя помнікі «Падарожжа даоскага манаха Чан Чуня наЗахад», «Старажытнае мангольскае паданне аб Чынгісхане» (1866) і інш. Аўтар прац па гісторыі рэлігій у Кітаі (будызму, хрысціянству, ісламу) і рас.-кіт. адносін. У 1870—71 удзельнічаў у археал. і этнагр. экспедыцыі Рус.геагр.т-ва ў Усурыйскі край.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАКУ́РАЎ Яўген Міхайлавіч (н. 22.10.1925 г. Бранск, Расія),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага (1951). Першая кн. «Вершы пра абавязак» (1951). Аўтар паэт. зб-каў «Сінь» (1956), «Прызнанні» (1958), «Слова» (1962), «Характары» (1965), «Відовішча» (1968), «Метафары» (1972), «Сярожка з Малой Броннай» (1974), «Кантрасты» (1975), «Жэрабя» (1978), «Быццё» (1982), «Іпастась» (1984), «Раўнадзенства» (1989) і інш.Асн. тэмы — духоўная сталасць чалавека, роздум над яго ўнутр. светам. Вершам Вінакурава ўласцівыя прыхільнасць да дакладнай быт. дэталі і імкненне да філас. асэнсавання жыцця. Аўтар паэмы «НаЗахад» (1981), перакладаў і літ.знаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія СССР 1987. Творы Вінакурава набел. мову перакладалі Р.Барадулін, С.Гаўрусёў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інсцэні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Перапрацаваць (перапрацоўваць) які‑н. апавядальны твор для пастаноўкі яго ў тэатры, кіно, на тэлебачанні. Інсцэніраваць для экрана трылогію Якуба Коласа «На ростанях».
2.перан. Прыкінуцца (прыкідвацца) кім‑, чым‑н., прытворна зрабіць (рабіць) што‑н. з намерам выдаць яго за сапраўднае. Інсцэніраваць істэрыку. □ Каб падмануць карнікаў, невялікая група партызан інсцэніравала ўначы прарыў назахад, у палескія лясы.Шамякін.
[Ад лац. in — на і scena — сцэна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)