МА́СЛЕНІКАЎ (Уладзімір Паўлавіч) (н. 12.1.1956, Мінск),
бел. жывапісец. Сын П.В.Масленікава. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1980). Творы вылучаюцца глыбокай змястоўнасцю, лірычным настроем, стрыманай жывапіснай палітрай, пошукамі выразных танальных вырашэнняў. Сярод пейзажаў: «Захад» (1989), «Зямля дзядоў», «Навальніца» (абодва 1993), «Цішыня», «Ліпень», «Восень у Драздах», «Верасень» (усе 1994), «Прыпяць» (1995), «Магілёў. Падніколле», «Дняпроўскія далячыні» (абодва 1996), «Княжыцы», «Бярэзіна» (абодва 1997), «На радзіме бацькі» (1999). Аўтар партрэтаў рэжысёра В.Маслюка (1987), «Мае бацькі. Май 1945» (1995), В.К.Бялыніцкага-Бірулі (1998), некалькіх партрэтаў бацькі.
Літ.:
Фатыхава Г. Жывыя традыцыі — творчасць няспынная // Мастацтва. 1996. № 10.
Г.А.Фатыхава.
У.Масленікаў. Партрэт бацькі. 1995.
т. 10, с. 187
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)