Стаць слабейшым, паслабіцца. Вузел, нарэшце, аслабіўся пад яе пальцамі, Ігнаціха расшмаргнула завязку і, глянуўшы ў мяшок, прысела ад радасці — у ім было поўна курэй.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замая́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Паказацца, абазначыцца ў далечыні. Глухі пескавы шлях нарэшце вывеў нас з гушчыні лясоў на шырокую паляну, дзе ў мяккай і ціхай цемры замаячылі хаты.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыягнастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што і без дап.
Паставіць (ставіць) дыягназ, вызначыць (вызначаць) хваробу. Дыягнаставаць хваробу. □ Прыкладаў [Смірын] да грудзей фанендаскоп, услухоўваўся ў хрыпы, нарэшце дыягнаставаў — грып.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасяны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да проса. Прасяное зерне. Прасяное поле.// Зроблены з проса. Па зямлі плыў добры вечар, калі нарэшце была з’едзена салдацкая каша — прасяная, на сале.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сярмя́жына, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і сярмяга. Яўхімка доўга не выходзіў з нашай хаты. Я ўжо азыз на холадзе, чакаючы яго. Нарэшце паказалася захутаная ў сярмяжыну маленькая постаць.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяро́дак, ‑дку, м.
Абл. Асяродак (у 1, 2 знач.). Нарэшце [Ігнат] зрабіў сабе пару і задам, быццам той вяпрук, калі яго сілай заганяюць у хлеў, папоўз у сяродак стажка.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІРА́НА-ІРА́КСКАЯ ВАЙНА́ 1980—88 Выклікана ідэалаг. і паліт.-эканам. процістаяннем гэтых дзяржаў, у т. л. іх барацьбой за кантроль над нафтавымі рэсурсамі ў Перс. заліве; Іран імкнуўся таксама скінуць кіруючы ў Іраку рэжым С.Хусейна. Пачалася з уступлення ў вер. 1980 іракскіх войск у іранскую прав. Хузестан з намерам Ірака змяніць на сваю карысць межы, устаноўленыя ў 19.75 паводле дагавора з Іранам. Пасля адкрыцця Іракам «другога фронту» ў Курдыстане іранскія войскі да мая 1982 адваявалі амаль усе акупіраваныя Іракам тэрыторыі і да 1988 рабілі шматлікія, але малавыніковыя наступленні на пазіцыі іракскіх войск. З 1982 вайна суправаджалася ўзаемнымі бамбардзіроўкамі гарадоў, з 1984 вялася «танкерная вайна» (узаемныя напады на судны-танкеры). Узнікла пагроза інтэрнацыяналізацыі вайны (Ірак падтрымалі Кувейт і Саудаўская Аравія; каб засцерагчы ад небяспекі трансп. шляхі экспарту нафты, свае ваен. караблі ў Перс. заліў накіравалі ЗША, Вялікабрытанія і Францыя; з 1987 баявыя караблі ЗША, якія канваіравалі кувейцкія танкеры, уступалі ў сутыкненні з іранскімі ВМС). Доўгі час ААН не ўдавалася спыніць вайну дыпламат. сродкамі. Нарэшце пры пасрэдніцтве ген. сакратара ААН Х.Перэса дэ Куэльяра Ірак і Іран пагадзіліся на перагаворы аб перамір’і (1988). 16.8.1990 заключаны мірны дагавор. Агульныя страты ў вайне паводле розных падлікаў склалі ад 500 тыс. да 1 млн.чал., эканам. страты абедзвюх краін — каля 400 млрд. долараў.
Літ.:
Ниязматов Ш.А. Ирано-иракский конфликт: Ист. очерк. М., 1989.
Разм. Намер, задума. Карызна прыехаў з пэўным рашучым замерам: ён наважыўся, нарэшце, пагаварыць начыста з Рачкоўскім.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накалыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.
Разм. Уволю або доўга пакалыхацца. Ішоў.. [рыбак] ціха, з асалодай, нібыта быў рады, што накалыхаўся за дзень на хвалях ад цеплаходаў і нарэшце ідзе па цвёрдай зямлі.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)