Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
tense2[tens]adj.
1. тугі́; наця́гнуты, нату́жаны, напя́ты;
tense muscles тугі́я цяглі́цы
2.напру́жаны;
a tense atmosphere напру́жаная атмасфе́ра;
tense vowelsling. напру́жаныя гало́сныя
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
verkrámpfta
1) су́таргавы;
~e Hände су́таргава сці́снутыя ру́кі
2) празме́рна [ве́льмі] напру́жаны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
intensív
1.a інтэнсі́ўны, напру́жаны; мо́цны, узмо́цнены
2.adv інтэнсі́ўна, напру́жана, узмо́цнена
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гара́чы, -ая, -ае.
1. Які мае высокую тэмпературу, моцна нагрэты.
Гарачая пліта.
Гарачае лета.
Г. цэх (таксама перан.: увогуле шкодная вытворчасць). Падаць гарачае (наз.). Гарачая апрацоўка металаў.
2.перан. Поўны сілы, страсны, палкі.
Г. заступнік.
3.перан. Вельмі напружаны, які праходзіць у інтэнсіўным, напружаным рытме.
Гарачая работа.
Г. бой.
Гарачая пара жніва.
4.перан. Запальчывы, нястрыманы.
◊
Гарачая галава — пра залішне паспешлівага, нястрыманага чалавека.
Па гарачых слядах — адразу.
Пад гарачую руку (разм.) — у момант злосці, раздражнення.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
timetable[ˈtaɪmteɪbl]n. гра́фік, раскла́д;
on the timetable у раскла́дзе;
I’ve got a very busy timetable this week. У мяне на гэтым тыдні вельмі напружаны графік.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
«АЛЕКСАНДРЫ́Я»,
помнік сусв. л-ры, які апісвае жыццё, подзвігі і прыгоды Аляксандра Македонскага. Нап. ў 2—3 ст. ў Егіпце на грэч. мове і паслужыла крыніцай для шматлікіх празаічных і вершаваных перапрацовак і рэдакцый. Аляксандр паказаны выдатным палкаводцам і ўсемагутным валадаром, чалавекам высокіх фіз. і маральных якасцяў, моцнага характару, глыбокага розуму. Сюжэт «Александрыі» займальны, драматычна напружаны. Першыя бел. пераклады «Александрыі» з’явіліся ў 15 ст. На Беларусі бытавалі ў 2 рэдакцыях — лацінскай і сербскай. Крыніцай бел. перакладу лацінскай рэдакцыі было адно з польскіх друкаваных выданняў 16 ст. Яна больш сугучная раннегуманіст. ідэалам духоўнай велічы і годнасці чалавека, яго зямных спраў. Сербская рэдакцыя пазнейшая, з новымі героямі, інакшым выкладам некат. падзей і эпізодаў, перапрацавана ў духу хрысц. ідэалогіі, з больш моцным гучаннем тэмы марнасці чалавечага жыцця. Бел. пераклады «Александрыі» — важная крыніца пазнання этычных і эстэт. уяўленняў і маст. густаў бел. чытачоў эпохі феадалізму, вывучэння бел.літ. мовы. Бел. спісы «Александрыі» апубл. У.В.Анічэнка ў кн. «Александрыя» (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́М Мустай (сапр.Карымаў Мустафа Сафіч; н. 20.10.1919, в. Кляшава Чышмінскага р-на, Башкортастан),
башкірскі пісьменнік. Нар. паэт Башкортастана (1963). Герой Сац. Працы (1979). Засл. дз. маст. РСФСР (1982). Ганаровы акад.АН Башкортастана (1992). Скончыў Башкірскі пед.ін-т (1941). Друкуецца з 1935. Першыя паэт.зб-кі прысвяціў моладзі («Атрад рушыўся», 1938, з В.Нафікавым; «Вясновыя галасы», 1941). Героіка і трагізм Вял.Айч. вайны адлюстраваны ў шматлікіх вершах і паэмах. У зб-ках вершаў «Гадам услед» (1971), «Чатыры пары кахання» (1978), п’есах «Выкраданне дзяўчыны» (1959), «У ноч зацьмення Месяца» (1965, Дзярж. прэмія РСФСР імя Станіслаўскага 1967), «Краіна Айгуль» (1969), аўтабіягр. аповесці «Доўгае-доўгае дзяцінства» (1974—78) і інш. адлюстраваў жыццё башк. народа, напружаны пульс эпохі. Рэсп. прэмія Башкортастана імя Салавата Юлаева 1969. Дзярж. прэмія СССР 1972. Ленінская прэмія 1984. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі С.Гаўрусёў, І.Калеснік, В.Лукша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рык, ‑у, м.
Моцны працяглы напружаны роў (жывёл). Выпушчаныя з хлявоў каровы, агалошваючы наваколле мычаннем, рыкам, ашалела несліся ў сасоннік.Навуменка.// Дзікі роў, злоснае рыканне (лясных жывёл). Мядзведзі выходзілі з пушчы і сваім рыкам наводзілі жудасць на людзей.Хромчанка.Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца экспрэсіяй; выразны. Экспрэсіўная лексіка. □ Сваё слова ў мясцовых жыхароў часта вызначаецца побытавай канкрэтнасцю зместу або асаблівай экспрэсіўнай адметнасцю ад новага слова.Крывіцкі.Купалаўскі верш заўсёды хвалюе, ён напеўны, меладычны, як народная песня, і ў той жа час неспакойны, імклівы, экспрэсіўны, драматычна напружаны.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)