набалбата́ць, ‑бачу, ‑бочаш, ‑боча; зак., чаго і без дап.

Разм. Нагаварыць многа лішняга, непатрэбнага. Пабалбатаць лухты. □ [Алена:] — Больш слухайце вы яго, Антон Сафронавіч, дык .. [Хаецкі] вам набалбоча. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наболта́тьII сов.

1. (наговорить лишнего) набалбата́ць, намало́ць языко́м;

2. (наклеветать) напаклёпнічаць, нагавары́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наба́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм.

1. Сказаць, расказаць што‑н., нагаварыць многа чаго‑н.

2. Расказаць казку, байку або многа казак, баек. Набаяць баек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начмуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак.

Разм. Нагаварыць абы-чаго, увесці ў зман; дурманіць. Начмуціў пан ойча, як чараўнік... Нагнаў столькі туману, што бедны Клеманс ледзь не захлынуўся ў ім. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натреща́ть сов., прост.

1. (произвести много треску) натрашча́ць;

2. (наговорить, наболтать) нагавары́ць, набалбата́ць, натрашча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nagadać

зак. na kogo нагаварыць на каго; напляткарыць, наплесці пра каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

намалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., чаго.

1. Нарыхтаваць малацьбой.

Н. тону гароху.

2. перан. Пабіць, разбіць нейкую колькасць чаго-н. (разм.).

Колькі талерак намалацілі!

3. перан. Хутка нагаварыць чаго-н. (разм.).

|| незак. намало́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

|| наз. намало́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Навярта́ць ’пагражаць’ (чачэр., Мат. Гом.). Няясна, ці звязана з вяртаць ’аддаваць назад’; магчымая сувязь праз аргатычнае навярнуць ’моцна ўдарыць’ ці рус. разм. дать сдачи ’пабіць’. Гл. таксама навярнуцьнагаварыць на каго-н.’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; зак., каму і без дап.

1. Паведаміць каму-н. аб чым-н. праз каго-н.

Н. праз знаёмых.

2. Даць наказ, даручэнне.

Доктар наказаў сачыць за раненым.

3. Нагаварыць, сказаць многа чаго-н. (разм.).

Прабачце, наказаў вам немаведама колькі навін.

|| незак. нака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагрубія́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каму і без дап.

Разм. Нагаварыць чаго‑н. дзёрзкага; абысціся груба з кім‑н. [Забеліна:] — Што з таго, што ты запярэчыш або нагрубіяніш дырэктару, толькі дарма ў злосць яго ўгоніш. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)