Пара года паміж летам і зімою. Позняя восень. □ Восень ткала ўжо красёнцы Мяккай чырвані ў лістах, Восень спеў вяла бясконцы, З ветрам ходзячы ў кустах.Колас.
•••
Залатая восень — асенняя пара, калі лісце жаўцее яркімі адценнямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Тое, што і подсціл (у 2 знач.). Ляжаў.. [жарэбчык] ля ясляў на мяккай саламянай падсцілцы.Якімовіч.На падсцілках з газет і мяшкоў, проста на падлозе ўздоўж сцен, разасланы пасцелі.Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бэ́нцнуць ’ударыць рэзка, з сілай’ (Касп., Сцяц.), ’выцяць’ (Сцяшк. МГ), бэнц! ’выклічнік, які выражае хуткае падзенне або ўдар з гукам’ (Нас., Бяльк.); гук ад пляску, калі выцяць па мяккай рэчы’ (КЭС, лаг.). З польск.bęcną́ć, bęc (гукапераймальнае ўтварэнне, гл. Слаўскі, 1, 31).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́лівак ’яйка з вельмі слабай шкарлупінай’ (БРС, Нас., Бяльк., Янк. I, Сцяшк., Інстр. I, Жд., 2, Вешт. дыс., З нар. сл.), ву́лівак ’тс’ (З нар. сл.). Рус.вы́ливок, укр.ви́ливок. Ад выліваць (гл. ліць) ’несці яйкі з мяккай шкарлупінай’ і суф. ‑ак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
саф’я́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да саф’яну. Саф’янавая скура.// Зроблены з саф’яну; абцягнуты саф’янам. Мы бачым тут і адзенне з заморскай парчы, і саф’янавыя боты з тонкай і мяккай чырвонай, зялёнай, жоўтай скуры, упрыгожаныя мудрагелістымі ўзорамі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слізго́та, ‑ы, ДМ ‑гоце, ж.
Разм. Слізкасць, абледзянеласць чаго‑н. Выбраліся на абледзянелы дашчаны тратуар, пабрылі ўсцяж вуліцы. Макрэча, слізгота.Навуменка.Я чую, як шумяць .. хвоі, як падаюць шышкі, і ногі нячутна ступаюць па мяккай слізгоце шыпулек.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАТУ́Р, Ла Тур (La Tour) Марыс Кантэн дэ (5.9.1704, г. Сен-Кантэн, Францыя — 17.2.1788), французскі жывапісец. З 1737 член Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры. З 1750 жывапісец франц. караля. Ствараў пераважна камерныя партрэты ў тэхніцы пастэлі, якія вызначаюцца лірычнасцю, мяккай градацыяй колеравых адценняў. Аўтар партрэтаў дзеячаў эпохі Асветніцтва (Ж.Ж.Русо, Ж.Д’Аламбера, абодва 1753), каралеўскай сям’і і прыдворных, аўтапартрэтаў, эцюдаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́МСКАЕ ПРЫМО́Р’Е,
кліматычны курорт на Украіне. На беразе Чорнага м. паміж гарадамі Феадосія і Судак. Ахаванасць гарамі ад паўн. і паўн.-ўсх. вятроў, клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу, з мяккай зімой, пераважна гарачым і сухім летам, працяглы купальны сезон (з чэрв. да сярэдзіны кастр.), пясчана-галечны пляж даўж. 3 км і інш. фактары спрыяюць клімата- і таласатэрапіі хвароб органаў дыхання (нетуберкулёзнага паходжання) і нерв., сардэчна-сасудзістых функцыян. расстройстваў.