Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
foreland
[ˈfɔrlænd]
n.
1) мыс -а m.
2) прымо́рскі край
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МЫСХА́КА,
мыс на Чорным м., на Пд ад г. Новарасійск (Расія). У Вял.Айч. вайну ў 1943 у раёне М. сав. дэсант захапіў плацдарм, названы «Малой Зямлёй». У раёне М. — мемарыяльны ансамбль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ТЭРАС, Гатэрас (Hatteras),
мыс на Атлантычным узбярэжжы Паўн. Амерыкі, у ЗША (35° 15′паўн. ш. і 20° 32′зах. д.). Уяўляе сабой выступ пясчанага вострава (частка разарванай касы, што акаймоўвае заліў Памліка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ТЫЯ (Boothia),
паўвостраў на крайняй ПнПаўн. Амерыкі, тэр. Канады. Паверхня — плато з асобнымі масівамі выш. да 573 м, якое абкружана прыбярэжнымі раўнінамі. Тундравая расліннасць. На Пнмыс Мерчысан — самы паўн. пункт мацерыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭЛЕ́Н,
мыс на У Чукоцкага п-ва, у Берынгавым праліве, на З ад мыса Дзяжнёва, у Чукоцкай аўт. акрузе Расіі. Выш. каля 100 м. Паблізу мыса — нас. пункт Уэлен. Палярная станцыя (з 1936).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЙЯ,
мыс на Паўд. беразе Крыма, за 13 км на ПдУ ад Балаклавы (раён Севастопаля). З’яўляецца краем Гал. грады Крымскіх гор, які стромка абрываецца да Чорнага м. У раёне мыса рэліктавы бор хвоі Станкевіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЦУ́НДА,
мыс на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, каля вусця р. Бзыб, у Абхазіі. Складзены з пясчана-галечнікавых адкладаў р. Бзыб. На П. гай рэліктавай піцундскай хвоі (уваходзіць у Піцунда-Мюсерскі запаведнік). Прыморскі кліматычны курорт Піцунда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭЛЮ́СКІН,
мыс, паўн. край п-ва Таймыр і самы паўн. пункт мацерыка Еўразія (77°43′паўн. ш. і 104°18′усх. д.). Палярная станцыя (з 1932). Названы ў гонар С.І.Чэлюскіна, які першы дасягнуў мыса ў 1742.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́рты ’лыжы’ (Гарэц., Касп., Бяльк.; Маш., 26). Рус.арл., смал.и́рты ’лыжы’; параўн. таксама славен.rtíče ’сані’. Ст.-рус.рты ’лыжы’ зафіксавана ў Ніканаўскім летапісе пад 1444 г. (спіс XVI ст.). Бел. лексема з прыстаўным і‑ ўзыходзіць да ст.-рус.рты і генетычна звязана з *rъtъ (гл. рот.). Назва паводле формы загнутых і завостраных спераду палазоў; параўн. ст.-рус.рътъ ’верх’, ’пярэдняя частка, нос у карабля’, славен.ŕt ’вастрыё’, ’мыс’, серб.-харв.р̑т ’верхавіна, вострая частка якога-н. прадмета’, ’мыс’, балг.рът ’узгорак, узвышша’, макед.ʼрт ’мыс’. Гл. нарты.