паз’язджа́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

1. З’ехаць, спусціцца адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Лыжнікі паз’язджалі з гары.

2. Едучы, павярнуць куды-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Машыны паз’язджалі ўбок.

3. Выехаць адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.

Моладзь паз’язджала з вёскі ў горад.

4. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.), перан. Ссунуцца, збіцца — пра ўсё, многае.

Панчохі паз’язджалі з ног.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Зыкацца ’бегаць, насіцца’ (Мат. Маг.). Рус. дыял. зыкаться, арл. ’непакоіцца падчас цечкі’, пецярб. ’лягацца’, зи́кать смал., кур., арл., калуж. ’бегаць (пра жывёлу, у тым ліку калі яе кусаюць авадні)’, смал. ’бегаць, скакаць (пра моладзь)’, зыкать дыял. ’бегаць (пра жывёлу)’, ’біць’. Ад гукапераймальнага зык2 (гл.) ’авадзень’ > ’непакой жывёлы’: ’беганне’ з дзеяслоўным суф. ‑а‑цца < *‑a‑ti sę.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разра́днік 1, ‑а, м.

Аўтаматычнае прыстасаванне, якое засцерагае электрычным устаноўкі ад перанапружання. Іскравы разраднік.

разра́днік 2, ‑а, м.

Спартсмен, які мае спартыўны разрад. На прадпрыемствах амаль уся моладзь — значкісты ГПА і спартсменыразраднікі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kawaleria

ж.

1. кавалерыя, конніца;

2. зборн. разм., жарт. моладзь, маладняк; хлопцы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

młodzieniec

młodzie|niec

м. юнак; малады чалавек; маладзён;

złoci ~ńcy — залатая моладзь

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ДЖЭ́РМІ ((Germi) П’етра) (14.9.1914, г. Генуя, Італія — 5.12.1974),

італьянскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст. Скончыў Эксперым. кінацэнтр у Рыме. Сацыяльна-крытычныя фільмы «Аблудная моладзь» (1947), «У імя закону» (1949, у сав. пракаце «Пад небам Сіцыліі»), «Дарога надзеі» (1950), «Горад абараняецца» (1951), «Машыніст» (1956) і «Бесхарактарны мужчына» (1958, у апошніх сыграў гал. ролі) паставілі Дж. ў лік найб. значных майстроў неарэалізму. Карысталіся поспехам яго сатыр. трагікамедыі пра сіцылійскія норавы: «Развод па-італьянску» (1961), «Спакушаная і пакінутая» (1964), «Альфрэда, Альфрэда» (1971) і вясёлая і гарэзлівая камедыя «Серафіна» (1969).

т. 6, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«О́МЛАДЗІНА»

(сербскае моладзь),

«Аб’яднанне сербскай моладзі», культурна-асветніцкая і грамадска-паліт. арг-цыя ў Сербіі і Ваяводзіне (уваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі) у 1866—72. Аб’яднала культ.-асв. гурткі студэнтаў і інтэлігенцыі і абвясціла сябе прадстаўнічым органам усіх паўд.-слав. народаў; падтрымлівала кантакты з балг. нац.-вызв. рухам, культ. дзеячамі Чэхіі, Славакіі, Расіі. З 1870 у складзе «О.» аформілася рэв.-дэмакр. плынь на чале з С.​Маркавічам, якая імкнулася ператварыць «О.» ў рэв. паліт. партыю. У 1871 «О.» забаронена ўладамі Сербіі і Аўстра-Венгрыі, але яшчэ некаторы час існавала тайна.

т. 11, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гарцо́вішча

1. Прасторнае месца, дзе гуляюць дзеці, моладзь; фізкультурная пляцоўка (Слаўг.).

2. У актах. Месца для конных перагонак, вайсковай вывучкі, гімнастыкі.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

паліцыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Разм. Асоба, якая служыць у паліцыі; паліцэйскі. На вобыск да Тамаша выправілі аж трох паліцыянтаў. Бядуля. Па гэтым гасцінцы панскія паліцыянты ганялі скаваную моладзь — барацьбітоў за свабоду народа. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сёмы, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да сем. Падрасла дзяўчынка, сёмы год пайшоў. Крапіва. Незадоўга да сёмай гадавіны рэвалюцыі сабралася заборцаўская моладзь у школе. Колас.

•••

Быць на сёмым небе гл. быць.

Да сёмага поту гл. пот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)