1) перасяленне людзей на новае месцажыхарства ўнутры краіны або за яе межы;
2) перамяшчэнне жывёл у сувязі са змяненнем умоў існавання, часамі года, цыкламі развіцця і інш. (напр. м. птушак).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАЎНАПРА́ЎЕ ГРАМАДЗЯ́Н,
адзін з асноватворных прынцыпаў канстытуцыяналізму і дэмакратыі, які азначае афіцыйна прызнаную роўнасць грамадзян перад дзяржавай, законам, судом. Р.г. — гэта роўнасць правоў, свабод і абавязкаў грамадзян адной дзяржавы незалежна ад полу, расы, нацыянальнасці, мовы, паходжання, маёмаснага і службовага становішча, месцажыхарства, адносін да рэлігіі, перакананняў, прыналежнасці да грамадскіх аб’яднанняў і інш. Прынцып Р.г. устаноўлены ў эпоху бурж. рэвалюцый, змяніў саслоўныя адносіны ў феад. грамадстве. Канстытуцыйная дактрына сучасных дзяржаў прызнае магчымасць існавання некаторых адрозненняў у правах і абавязках грамадзян, якія маюць натуральны характар: напр., абавязак праходзіць ваен. службу ў большасці дзяржаў свету ўскладаецца толькі на грамадзян мужчынскага полу; асобыя канстытуц. правы з 2-й пал. 20 ст. сталі замацоўвацца за інвалідамі, дзецьмі, прадстаўнікамі нешматлікіх карэнных народаў і да т.п. У шэрагу дзяржаў прыроджаныя грамадзяне валодаюць больш шырокімі правамі, чым натуралізаваныя. Напр., у Беларусі, ЗША, Эстоніі, на Філіпінах прэзідэнтам дзяржавы можа быць толькі грамадзянін па нараджэнні; у Румыніі і Эстоніі натуралізаваныя грамадзяне, у адрозненне ад грамадзян па нараджэнні, могуць быць у шэрагу выпадкаў пазбаўлены грамадзянства. Р.г. замацавана ў раздз. II Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Качэ́ўе ’стаянка качэўнікаў, а таксама мясцовасць, на якой качуюць’, качэўнікі ’народ, племя, якія вядуць качавы спосаб жыцця’, качавы́ ’які не мае аселасці; вандроўны’, ’звязаны з частай пераменай месцажыхарства’ (ТСБМ); качава́ць ’весці неаселы спосаб жыцця’. Ужо ў ст.-рус. мове было слова кочевати. Гэта запазычанне з цюрк. моў. Параўн. уйг., чагат.köč ’паездка, падарожжа, перасяленне’, köčmäk ’качаваць’. Гл. Фасмер, 2, 357. Корань köč‑ ’качаваць’ сустракаецца ў многіх цюрк. мовах. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 362.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вандрава́ць
(польск. wędrować, ад ням. wandern)
1) часта мяняць месцажыхарства, весці неаседлы спосаб жыцця;
2) падарожнічаць;
3) пераходзіць ад аднаго ўладальніка да другога на працягу доўгага часу (аб прадметах).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
«ПАСА́ДСКАЕ БУДАЎНІ́ЦТВА» сукупнасць землеўпарадкавальных, сац.-эканам. мерапрыемстваў урада Рас. дзяржавы ў гарадах з канца 15 да сярэдзіны 17 ст. Было накіравана супраць прыватнай феад. зямельнай уласнасці на пасадах і закладніцтвагандл.-рамеснага насельніцтва, на павелічэнне колькасці падаткаплацельшчыкаў шляхам вяртання ў дзярж.цягло вызваленых ад яго жыхароў прыватнаўласніцкіх, т.зв. «белых» слабод. Шэраг захадаў па «П.б.» зрабілі Іван III, Васіль III, Іван IV, Барыс Гадуноў, Міхаіл Фёдаравіч, канчаткова яго прынцыпы сфармуляваны пры Аляксею Міхайлавічу ў Саборным улажэнні 1649: усе прыватныя ўладанні на пасадах падлягалі бязвыплатнай канфіскацыі; да пасадаў прыпісваліся навакольныя землі для выпасу жывёлы і агародаў; усе «закладнікі» вярталіся ў пасадскую абшчыну, да якой далучаліся і жыхары канфіскаваных феад. уладанняў; занятак гандл.-рамесніцкай дзейнасцю абвяшчаўся манаполіяй пасадскіх людзей (як выключэнне гэты занятак дазваляўся таксама стральцамі частцы «служылых» казакоў); выхад з пасадскай абшчыны і пераходы з пасада ў пасад забараняліся. У 1649—52 да пасадаў далучана больш за 10 тыс. новых цяглых двароў. У выніку рэформы 1649 асн. маса гараджан апынулася ў складзе гандл.-рамеснага саслоўя асабіста свабодных, але па-прыгонніцку прымацаваных да месцажыхарства пасадскіх людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
vertáuschenvt
1) выпадко́ва абмяня́ць;
die Róllen ~перан. памяня́цца ро́лямі
2) (mit D) змяні́ць (што-н. на што-н.); памяня́ць ме́сцажыха́рства
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кало́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.
1. Краіна або тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай замежнай дзяржавы (метраполіі), пазбаўленая палітычнай, эканамічнай і дзяржаўнай самастойнасці.
2. Паселішча выхадцаў, перасяленцаў з другой краіны, вобласці.
Нямецкія калоніі ў Расіі.
3. Згуртаванне землякоў, якія жывуць у чужой краіне, у чужым горадзе.
4.Месцажыхарства асоб, паселеных разам з той або іншай мэтай.
Дзіцячая працоўная к.
5. Сукупнасць арганізмаў, якія жывуць у злучэнні адзін з адным (спец.).
К. мікраарганізмаў.
К. каралаў.
|| прым.каланія́льны, -ая, -ае (да 1 і 5 знач.).
Каланіяльная палітыка.
Каланіяльныя водарасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сядзі́ба ’жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам, агародам’, ’прысядзібны ўчастак’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Касп., Шат.; ашм., Стан.; ЛА, 4; Сцяшк., Яшк.), ’агародная зямля’ (Бяльк.), сядзі́ба, сядзі́ма ’двор з агародам; месцажыхарства’ (Сл. ПЗБ), сыды́ба ’тс’ (Клім.), седзі́ба ’тс’ (ТС), ’задніца’ (Сержп. Грам.). Польск.siedziba ’тс’. Дэрываты ад прасл.*sěděti ’сядзець’ (Борысь, 545–546) з суф. ‑(i)ba‑, магчыма, па ўзору садзіба (гл.), дзе ‑i‑ ў суфіксе заканамернае, або сяліба (гл.), параўн. выбіраючы место для сялібы, трэба глядзець, каб не трапіць часам на такое мейсцо, дзе ўжэ была сядзіба (Сержп. Прымхі, 116).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
miejsce
miejsc|e
н.месца;
~e pracy — а) месца працы; б) працоўнае месца;
~e zamieszkania — месца пражывання (жыхарства);
~e zbiórki — месца сходу; зборны пункт;
~e publiczne — грамадскае месца;
na ~u — на месцы;
z ~a — а) з месца; б) не задумваючыся; сходу; адразу;
w ~u — а) на месцы;
тут (адрас мясцовага ліста);
to było nie na ~u — гэта было недарэчы;
nie zagrzać nigdzie ~a — нідзе доўга не затрымлівацца;
nie móc sobie znaleźć ~a — не магчы знайсці сабе месца;
stanąć w ~u — знерухомець
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ШАХРА́ЙСКІ РАМА́Н, пікарэскны раман,
адна з першых форм зах.-еўрап.сац.-быт. рамана. Вытокі ў сярэдневяковай араб. шахрайскай навеле макаме. Зарадзіўся ў Іспаніі на мяжы Рэнесансу і Новага часу (ананімны твор «Ласарыльё з Тормеса», 1554). У цэнтры — спрытны прайдоха, авантурыст (пікара), дэкласаваны чалавек без пастаяннага месцажыхарства і пэўных заняткаў (здабывае сродкі для жыцця шахрайствам і крадзяжом), які на старасці пакаяўся і распавядае пра свае прыгоды. Ш.р. мае лінейную структуру: эпізоды аб’ядноўваюцца паслядоўна пры адсутнасці суцэльнага разгалінаванага сюжэта. Найб. росквіту дасягнуў у 16—17 ст. у Іспаніі (М.Алеман-і-дэ-Энера, Ф. дэ Кеведа-і-Вільегас, Л.Велес дэ Гевара). Паўплываў на развіццё еўрап. прозы ў 17 ст. (І.М.Мошэраш, Г.Грымельсгаўзен у Германіі, Ш.Сарэль, П.Скарон у Францыі), у эпоху Асветніцтва (А.Р.Лесаж, А.Ф.Прэво, П.Марыво, Вальтэр, Д.Дзідро ў Францыі, Д.Дэфо, Г.Філдынг, Т.Смолет у Англіі, К.М.Віланд у Германіі). У 18—19 ст. рысы Ш.р. выявіліся ў творчасці рус. пісьменнікаў М.Чулкова, Ф.Булгарына, В.Нарэжнага, А.Вельтмана, у 20 ст. традыцыі прадоўжылі Т.Ман, К.Х.Села.
Публ.:
Плутовской роман. М., 1989.
Літ.:
Плавскин З.И. Плутовской роман // Плавскин З.И. Испанская литература XVII — середины XIX в. М., 1978;
Синило Г.В. Плутовской роман (Кеведо, Гевара) // Разумовская М.В., Синило Г.В., Солодовников С.В. Литература XVII—XVIII вв. Мн., 1989.