м. спрытнюга (які умее вымантачыць грошы); махляр; вырвігрош
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Герц ’знаўца, махляр’ (Нас.), ге́рцык ’тс’, ге́рцаць ’мантачыць, махляваць’ (Нас.). Няясна. Насовіч мяркуе, што гэта запазычанне ад яўрэяў, якія гавораць па-нямецку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абу́ць у ла́пці ’абмахляваць’ (Шат.), (параўн. абармот (гл.) ’махляр’ < аборо‑мот) = ’зрабіць лапцюжнікам’, г. зн. чалавекам дурным. Параўн. яшчэ ўкр.обути (узути) у постоли.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шу́лер
(польск. szuler, ад чэш. šuliř = ашуканец)
1) ігрок, які ў картачнай гульні выкарыстоўвае махлярскія, ашуканскія прыёмы;
2) перан. падманшчык, махляр, ашуканец.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Вы́мухрыць ’вымуштраваць’ (Бяльк.). Відавочна, звязана з замухрышка (гл.), рус.мухры́га ’неахайны, таксама маларослы чалавек’, мухры́жнік ’махляр, ашуканец’, якія, магчыма, да мухляваць (гл.) (Фасмер, 3, 19).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шахра́йм.абл.пагард. (махляр) Gáuner m -s, -, Spítzbube m -n, -n; Dieb m -(e)s, -e (злодзей)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вядо́мы¹, -ая, -ае.
1. Такі, пра якога ведаюць, маюць звесткі.
Вядомыя ўсім падзеі.
Вядомая справа (рэч) (канечне, зразумела; разм.). Як вядома (пабочн. сл.).
2. Такі, пра дзейнасць якога ўсе добра ведаюць, які карыстаецца славай.
В. пісьменнік.
3. Агульнапрызнаны (у спалучэнні з назоўнікамі ацэначнага, характарызуючага значэння; разм.).
В. гуляка.
В. махляр.
|| наз.вядо́масць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).
Набыць в. (стаць вядомым у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЛА́РНІ (Larni; да 1942 Лайне, Laine) Марці Ёханес (н. 22.9.1909, г. Пакіла, Фінляндыя — 1993), фінскі пісьменнік і журналіст. У 1948—49 і 1951—54 жыў у ЗША. Дэбютаваў як паэт і перакладчык з франц. і сканд. моў. Майстар сатыры. У сатыр. раманах «Паважаныя беднякі і іх стракатая кампанія» (1944), «Чацвёрты пазванок, ці Махляр паняволі» (1957), «Цудоўная свінарка, ці Успаміны эканамічнай дарадчыцы Міны Карлсан-Кананен» (1959) адлюстравана поўная сац. кантрастаў рэчаіснасць Амерыкі і Фінляндыі. Аўтар публіцыстычных («Чорная Венера», 1951; «Мінесота гарыць», 1952), сац. («Нецярплівая страсць», 1945; «Блізка да граху, 1946), гіст. («Нябёсы апусціліся на зямлю», 1948), сатыр («Аб гэтым услых не гавораць», 1964) і інш. раманаў, зб-каў апавяданняў «Фінская кошачка» (1961), «Сакрат у Хельсінках і іншыя апавяданні» (1972). Пісаў вершы, дарожныя нататкі. кінасцэнарыі. Для твораў характэрна шырокае выкарыстанне карыкатуры, гіпербалы, гратэску, гумару. На бел. мову асобныя творы Л. пераклалі Я.Лапатка, А.Шарахоўская.