абва́л, -у, м.

1. Падзенне будынка і пад. або часткі якой-н. вялікай масы.

А. сцяны.

А. на шахце.

2. Снежная лавіна або абломкі скал, камяні, якія абрушваюцца з гор.

А. у гарах.

|| прым. абва́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парфі́р, ‑у, м.

Вулканічная горная парода, у якой асобныя крышталі вылучаюцца з асноўнай масы сваёй велічынёй ці колерам.

[Ад грэч. porphýreos — пурпуровы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сідэра́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Заворванне зялёнай масы бабовых раслін для павышэння ўрадлівасці глебы.

2. Арганічнае зялёнае ўгнаенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

многамільённы, ‑ая, ‑ае.

Колькасцю, коштам у многа мільёнаў. Многамільённы даход. □ У вір грандыёзных падзей сучаснасці ўцягваліся многамільённыя масы. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лан, ‑а; Р мн. лан; м.

1. Адзінка вымярэння масы ў Кітаі і Карэі.

2. Старая кітайская грашовая адзінка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́мпульс, -у, м.

1. Унутраны штуршок, пабуджэнне, інтэлектуальны або эмацыянальны стымул, што выклікае якое-н. дзеянне.

2. Вектарная фізічная велічыня, колькасць руху, роўная здабытку масы цела на яго хуткасць (спец.).

І. да творчай працы.

|| прым. і́мпульсны, -ая, -ае.

Імпульснае выпрамяненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэзактыва́цыя, ‑і, ж.

Выдаленне радыеактыўных рэчываў з паверхні або з масы розных аб’ектаў знешняга асяроддзя (вады, збудаванняў, адзення, прадуктаў і інш.).

[Ад фр. dés- — ад‑, раз- і лац. activus — дзейны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кілаграмаме́тр, ‑а, м.

Адзінка вымярэння энергіі (работы), роўная рабоце, што затрачваецца для падняцця масы ў 1 кілаграм на вышыню 1 метр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАРА́Т (араб., ад грэч. keration стручок ражковага дрэва, насенне якога служыла мерай масы),

1) пазасістэмная адзінка масы каштоўных камянёў і жэмчугу. Абазначаецца кар. 1 кар. == 200 мг = 0,2 г = 2∙10​−4 кг.

2) Мера знаходжання золата ў сплавах, роўная ​1/24 масы сплаву (брытанскі К. золата). Чыстае золата адпавядае 24 кар.

т. 8, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адбялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены; зак., што.

Зрабіць белым, выбеліць.

А. палатно.

|| незак. адбе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адбе́льванне, -я, н. і адбе́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

Адбельванне драўніннай масы.

|| прым. адбе́льны, -ая, -ае і адбе́лачны, -ая, -ае.

Адбельны цэх.

Адбелачныя матэрыялы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)