Утвараць рып, скрыпець. Падлога рыпіць. Боты рыпяць. □ Цягнік грукаў, рыпеў і калываўся, як стары нямазаны воз, спыняўся на кожным паўстанку.Грахоўскі.Рыпіць пад нагамі снег, прыемна пашчыпвае шчокі лёгкі мароз, а ты ідзеш і думаеш...Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наско́чыць, -ко́чу, -ко́чыш, -ко́чыць; зак.
1.на каго-што. З ходу, з разгону наткнуцца на каго-, што-н.
Н. на плот.
2.на каго (што). Раптоўна накінуцца, напасці на каго-н.
Мядзведзь наскочыў на чалавека.
3. Нечакана з’явіцца (прыехаць, прыйсці і пад.).
Партызаны наскочылі з лесу.
4.перан. Раптоўна ўзнікнуць, пачацца і г.д. (пра вецер, мяцеліцу і пад.).
Наскочыў мароз.
5. Пра час, пару года: хутка надысці, настаць (разм.).
А тут і жніво наскочыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВЯЛІ́КІ У́СЦЮГ,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Валагодскай вобл., на р. Сухана. Вядомы з 1212. 47,5 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя. Рачны порт. Аэрапорт. Суднабудаванне і суднарамонт (грузавыя цеплаходы, баржы, краны, буксірныя лябёдкі іінш.), металаапр., лёгкая (шчацінна-шчотачная, швейная, гарбарна-галантарэйная іінш.), дрэваапр. (вытв-сць фанеры, мэблі, буд. матэрыялаў), харч.прам-сць. Краязнаўчы музей.
Шматлікія помнікі архітэктуры надаюць гораду маляўнічасць і непаўторнасць (цэрквы Ушэсця і Спаса-Праабражэнская, саборы Міхаіла-Архангельскага і Троіца-Гледзенскага манастыроў, усе 17 ст., царква Дзмітрыя Салунскага, 1700—08, іінш., будынкі ў стылі барока і класіцызму). З 17 ст. Вялікі Усцюг — цэнтр маст. рамёстваў: прасечанае жалеза, рознакаляровая эмаль, сярэбраная філігрань, акоўка бляхай з малюнкам («мароз на блясе»), чаканка. З 18 ст. развіваецца велікаусцюжскае чарненне па серабры.
Да арт.Вялікі Усцюг. Царква Ушэсця. 1648.Да арт.Вялікі Усцюг. Спаса-Праабражэнская царква. 1689—96.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фата́льны, ‑ая, ‑ае.
Непазбежны, немінучы; быццам прызначаны лёсам. Фатальны збег акалічнасцей. □ І заўсёды нейкае фатальнае супадзенне і паслядоўнасць: Валатовіч — Лемяшэвіч...Шамякін.// Які выяўляе нешта наканаванае. [Гюнтэр] зарагатаў.. І ў гэтым смеху было нешта злавеснае, фатальнае, што ў пісара і ардынарца прабег мароз па скуры.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Мерзнучы, страчваць рухомасць, адчувальнасць. Прабіраў мароз. Дубянелі рукі і ногі, трэслася ўсё цела ад холаду.Капыловіч.
2. Зацвердзяваць, карчанець (пра труп). — Праз паўгадзіны [жывец] дубянее, а нежывога шчупак не бярэ.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; незак.
1.каго-штоіна што. Налягаць сваім цяжарам на каго-, што-н.; націскаць.
Ц. нагой на рыдлёўку.
Ц. на кнопку званка.
2.перан. Прыгнятаць, душыць.
Боль ціснуў грудзі.
3. Сціскаць.
Крыгі ціснулі лодку.
Ц. руку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць цесным, сціскаць цела (пра абутак, адзежу).
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Мучыць, турбаваць празмернымі цяжкасцямі.
У час вайны людзей ціснуў голад.
7. Прыціскаць, туліць.
Маці ціснула дзіця да грудзей.
8.што. Выціскаць.
Ц. сок з яблык.
Ц. алей.
9. Рабіць (віно, гарэлку) саматужным спосабам; гнаць (разм.).
10. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічвацца, узмацняцца (пра мароз, холад).
Мароз цісне.
11. Старацца закончыць, завяршыць якую-н. творчую работу (разм.).
Ц. дысертацыю.
|| наз.ціск, -у, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.
1.што. Злёгку сціснуць.
П. руку каму-н. (у знак прывітання). П. плячамі (у знак неразумення, здзіўлення крыху прыпадняць плечы).
2.штоіна што. Налегчы цяжарам; націснуць.
П. кнопку званка.
П. на дзверы плячом.
3. Увабрацца ў сілу, памацнець.
К вечару паціснуў мароз.
|| незак.паціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 3 знач.).
|| наз.по́ціск, -у, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цверазе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца цвярозым або больш цвярозым. Мацнеў мароз, і цверазелі Анісімавы думкі, і калі ён параўняўся з Мікодымавым хутарам, дык у яго канчаткова прапала рашучасць.Сабаленка.//перан. Прыходзіць да памяці. Доктар кажа: «Яна [Марыся] ідзе на папраўку. Пачынае цверазець».Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*І́змарась, изморось ’шэрань, іней, намаразь’ (Яруш.). Відаць, са ст.-рус.*изморозь ці пад уплывам рус.и́зморозь, утворанага прэфіксальна-суфіксальным шляхам, як непагадзь, прысцень, узбалацьі г. д. (Сцяцко, Афікс. наз., 273–274). Шанскі (2, I, 35) бачыць у ім прэфіксальнае ўтварэнне ад морозь. Гл. мароз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЕ́РШЫ УСЕБЕЛАРУ́СКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ З’ЕЗД.
Адбыўся 7—11.2.1926. 146 дэлегатаў ад Інбелкульта, Цэнтр. бюро краязнаўства (ЦБК), музеяў і 167 краязнаўчых арг-цый (5 тыс.чл.). Абмеркаваў паліт. даклад, інфармацыйны даклад пра дзейнасць Інбелкульта, справаздачу ЦБК, справаздачы з месцаў. Прыводзіліся звесткі пра гісторыка-археал. даследаванні, апрацоўку і выданне стараж. актаў, падрыхтоўку да выдання Літоўскай метрыкі, вывучэнне нар. побыту, этнаграфіі, метэаралаг. і феналагічных назіранняў, збіранне матэрыялаў для слоўніка жывой бел. мовы. Адзначаліся сувязі ЦБК з арг-цыямі Смаленшчыны, Расіі, Узбекістана, Грузіі, Азербайджана, Вільні, Коўна, Рыгі, Лейпцыга і роля час. «Наш край» у наладжванні гэтых сувязей. На з’ездзе выступілі А.Смоліч, С.Некрашэвіч, М.Гарэцкі, І.Пятровіч, М.Доўнар-Запольскі, У.Ігнатоўскі, М.Мароз, М.Мялешка, Я.Дыла, Я.Ракаў, Д.Васілеўскі іінш. З’езд прыняў рэзалюцыі аб навук. дзейнасці, аб час. «Наш край», краязнаўчай працы ў галіне гісторыі і археалогіі, аб ахове помнікаў і інш.