Мантыля́ць ’махаць’ (Сцяшк.), мантыля́цца ’матляцца, целяпацца’, ’бегаць туды-сюды’ (слонім., Жыв. сл.), ’хістацца на ветры’ (Сцяц.). Укр. мантиля́ты ’матляць, махаць’. Кантамінаваныя лексемы, якія ўзыходзяць да мані́ць (гл.) < і.-е *ma‑ (параўн. рус. ману́ть ’махнуць’) і бел. матальга́ць (гл.). Параўн. таксама балг. манта́рам ’размахваю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гру́ша і ігру́ша, ‑ы; Р мн. груш і ігруш; ж.

1. Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з сакавітымі салодкімі пладамі ў форме акруглага конуса. Груша-дзічка. Марозаўстойлівы сорт ігруш.

2. Плод гэтага дрэва. Натрэсці груш. Сушаныя грушы. Кампот з ігруш.

3. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Лыжкі з грушы.

•••

Земляная груша — шматгадовая кармавая і тэхнічная клубняносная расліна сямейства складанакветных; тапінамбур.

На вярбе грушы растуць у кагоманіць, расказвае небыліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fable

[ˈfeɪbəl]

1.

n.

1) ба́йка f.

2) вы́думка f.; вы́мысел -лу m.

3) міт -у m., леге́нда f.

2.

v.

1) піса́ць або́ раска́зваць ба́йкі

2) каза́ць няпра́ўду, мані́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

kłamać

незак. ілгаць, хлусіць, маніць, брахаць;

kłamać w żywe oczy — хлусіць у вочы;

kłamać jak z nut — хлусіць як па нотах

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Маня́к1 ’хлус’ (жытк., Арх. ГУ), рус. калуж. мяньяк, польск. maniak ’тс’. Да мані́ць (гл.). Утворана ад назоўніка мана́ ’хлусня’. Аб суфіксе ‑ʼак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.

Маня́к2 ’дурак’ (браг., З нар. сл.). З манья́к ’апанаваны маніяй’, ст.-бел. маньякъ ’шалёны (XV ст.) было запазычана з с.-лац. maniacus (Булыка, Лекс. запазыч., 126).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мані́шка ’нагруднік, прышыты (прышпілены) да мужчынскай кашулі’, ’накладка на правую частку прарэха ў мужчынскіх штанах’ (ТСБМ, Жд. 1, Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр. мани́шка, букав. мані́шка ’кветка, вышытая на матэрыі і прышытая да адзежы’, рус. манишка ’нашыўка на грудзях’. Польск. maniszka з рус. мовы. Відавочна, рускае з-за суфікса ‑ішк‑а. Да мана́ < мані́ць (гл.) у першасным значэнні ’нешта прыцягальнае, прывабнае’ (КЭСРЯ, 192–193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маньку́т1 ’манюка’ (Янк. 1, Янк. БП), маньку́ха, маньку́ціха ’ілгуха’ (Янк. 3.). З польск. mańkut, mańka ’ляўша’, якое змяніла семантыку: ’леварукі’ > ’які робіць не па-сапраўднаму’ > ’які хлусіць, падманвае’. Параўн. і польск. zażyć kogo z mańki ’ашукаць, падмануць, пажартаваць’. Польск. mańka, mańkut узыходзяць да італ. manca ’левая рука’.

Маньку́т2, маньку́та ’чучала, падобнае да цецерука, пры дапамозе якога палешукі лавілі цяцерак (Эр эм., Кіркор; браг., Нар. Гом.). У выніку семантычнага пераносу з манькут1 (гл.), якое, аднак, асацыіравалася з бел. мані́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маталы́га1 ’той, хто неразумна траціць грошы, маёмасць’ (Растарг.), маталыжка, маталы́жкік ’мот’ (Нас.), ’бадзяга’ (ТСБМ, Нас.), мыталы́га ’жулік’ (Бяльк.), мотолы́га ’круцель’ (ТС), маталы́жнічаць ’жыць падманам, махлярыць’ (Нас.), маталыжыцьманіць’ (Крыў., Дзіс.). Рус. смал. мотолы́га, мотолы́жка ’бадзяга’, кубан. мотолыж́ник ’жулік’, пск. мотолыга ’хлус’, пенз. ’мот’. Бел.-рус. ізалекса. Да мата́ць/матля́ць (гл.). Суфікс ‑ыга надае лексеме адмоўна-экспрэсіўнае значэнне.

Маталы́га2 ’голень’ (Касп.). Рус. пенз., ніжагар., урал. мотолы́га ’вялікая косць’, цвяр., ёнаўск. (ЛітССР) мостолы́га ’доўгая худая нага’. Бел.-рус. ізалекса. Да масол (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лухта́ ’бязглуздзіца, недарэчнасць, глупства’ (Нас., Гарэц., Дразд., Бяльк., Нар. Гом.), лухта непадсяваная ’бяссэнсіца’, ’манюка, балбатун’ (Юрч. Фраз. 2), лухту малоць, лухту пароць ’гаварыць недарэчнасць’ (Яруш.), лухці́цьманіць’, ’гаварыць бязглуздзіцу’ (Нас.). Рус. смал., цвяр., краснаяр. лу́хта, лухта́ ’бязглуздзіца, глупства’. Бел.-рус. ізалекса, магчыма, прасл. вузкі рэгіяналізм, утвораны ад xlusiti, у якім пачатковае x‑ адпала, а карэннае ‑s‑ нерэгулярна перайшло ў ‑x‑. Xlusiti роднаснае са sluxъ (дыстантная метатэза). (Слаўскі, SP, 2, 41–42; ён жа, SP, 1, 70–71). Аб xlusiti гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 40.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матлашы́ць, мотлошы́ты ’рваць на шматкі, прыводзіць у бязладны стан’, ’біць, дубасіць, нішчыць’ (ТСБМ, Клім.), ’махаць рукамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. мотлоши́ти ’тс’, рус., кур. мо́тлах ’анучы, акраўкі, дробныя кавалкі чаго-небудзь’, польск. motłoszyć ’трэсці, тармасіць, драць, рваць, ціснуць’, чэш. matlati ’мяшаць’, ’ціснуць, блытаць, збіваць з толку’, matlanina, matloch ’сумесь’, ’нясмачная каша’, мар. matlocha ’мямля’, motrchati ’збіваць з толку, прыводзіць у бязлад’. Да прасл. matati ’хлусіць’, якое з’яўляецца інтэнсівам на ‑t‑ ад асновы *mā‑ (параўн. мані́ць, ма́ра), роднасным да якога будзе лат. ap‑māt ’махаць’ (Махэк₂, 354). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)