Пайсці на хітрасць, зманіць. [Рыбак:] — Слухай. Ты паслухай мяне. Калі мы .. [паліцаяў] не падман[ё]м, не схітрым, яны нас закатуюць.Быкаў.— Што з табой? Ты нечым усхваляваны? — запытала ў мяне мама .. — Галава крыху баліць, — паспрабаваў схітрыць я.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЕЎТУШЭ́НКА (Яўген Аляксандравіч) (н. 18.7.1933, г. Зіма Іркуцкай вобл., Расія),
рускі паэт. Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1951—54). Друкуецца з 1949. Паэзія вызначаецца незалежнасцю пазіцыі, вострай пастаноўкай складаных маральных і сац. пытанняў, праблем грамадзянскасці, міжнар. палітыкі, гуманіст. і антываен. пафасам (зб-кі «Разведчыкі будучага», 1952, «Шаша энтузіястаў», 1956, «Яблык», 1960, «Інтымная лірыка», 1973, «Зварка выбухам», 1980, «Грамадзяне, паслухайце мяне...», 1989, і інш., паэмы «Брацкая ГЭС», 1965, «Мама і нейтронная бомба», 1982, за апошнюю Дзярж. прэмія СССР 1984). Выступае як празаік, публіцыст і крытык (зб-кі артыкулаў «Талент ёсць цуд невыпадковы», 1980, «Пункт апоры», 1981, раманы «Ягадныя мясціны», 1982, «Не памірай пасля смерці», 1993). Паставіў фільмы «Дзіцячы сад» (1984), «Пахаванне Сталіна» (1991), здымаўся ў іх. На бел. мову творы Е. перакладалі Р.Барадулін, А.Вольскі, А.Вярцінскі, В.Макарэвіч, У.Нядзведскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБКЕ́ВІЧ (Валянцін Іванавіч) (15.2.1937, в. Аксаміты Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 6.2.1995),
бел. паэт, перакладчык, мовазнавец. Канд.філал.н. (1973). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1959). Настаўнічаў у Віцебскай і Мінскай абласцях. З 1967 у выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з 1974 — «Мастацкая літаратура». Дэбютаваў вершамі ў 1957. Аўтар зб. вершаў «Ад зімы да зімы» (1982). На бел. мову пераклаў зб. М.Чарамшыны «Апавяданні» (1982), раманы Л.Метсара «Мары не паміраюць» (1983), А.Кобы «Жанчына ў пяску», «Чужы твар» (абодва 1986), К.Маккалаў «Птушкі на цернях» (з С.Дорскім), М.Марцінсан «Мама выходзіць замуж» (абодва 1988), аповесць М.Гогаля «Тарас Бульба», яго камедыю «Рэвізор», паэму «Мёртвыя душы» (усе 1990), паасобныя вершы Г.Ахматавай, С.Ясеніна, М.Рыльскага, апавяданні Я.Гуцалы, М.Зошчанкі, Г.Цюцюнніка і інш. Выступаў з арт. па пытаннях л-ры і культуры мовы. Збіраў фальклор (зб. «Паслухай, што людзі кажуць: Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, прыкметы, жарты», 1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
таўхе́ль,
Разм.
1.‑хяля, м. Удар кулаком. Даволі адчувальны таўхель вымусіў аднаго з курсантаў войкнуць.Новікаў.
2.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. таўхаць — таўхануць і таўхацца — таўхануцца. А .. [козлік] таўхель мяне рогам, і мы ўсе ў рогат: і тата, і мама, і я.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даі́ць, даю, доіш, доіць; заг. даі; незак., каго.
1. Выцэджваць малако з вымя. Мы зачыняліся ў хляве, я трымаў лямпу, а мама даіла карову.Брыль.
2.перан.Разм. Бессаромна вымагаць, браць сабе чые‑н. сродкі. [У Кацярыны] кватэра свая, і, як ні кажы, не першы год доіць буфет.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Зазнаць многа гора. Нагаравацца з дзецьмі. □ [Лабановіч:] — А якія заработкі — плыты? Калі прынясе дзесяць рубельчыкаў, то і добра. А колькі нагаруецца, нацерпіцца!Колас.— Мама, матуля наша родная! Шкадуем мы цябе... Ці мала ты нагаравалася, мала натупалася ў гэтым двары ды горадзе?Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́сік, ‑а, м.
Абл. Маленькая падушка. У спальні стаялі два нікеляваныя ложкі, засланым квяцістымі капамі, на іх — пышныя падушкі з маленькай наверсе — ясікам.Пальчэўскі.Тата бухае.. [сяннік] на ложак, мама засцілае прасціной, зверху новай посцілкай, кладзе горачкай падушкі і на самы верх — маленечкі ясік, вышыты валошкамі.Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адча́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Поўны адчаю, адчайнасці; роспачны. — Мама! — даляцеў адчайны дзіцячы крык, перамешаны з плачам.Васілевіч.Паплылі думкі, сумныя, адчайныя, нейкія недарэчныя.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́сліць, ‑слю, ‑сліш, ‑сліць; незак., што.
Разм.
1. Павольна, нетаропка смактаць што‑н. [Толік:] — Я маўчу, суслю гасцінец, а мама ўсё загаворвае наперад, што мой тата бог ведае дзе.Мыслівец.
2. Жаваць, слінячы што‑н. Браць цяпер прамгасаўскіх жарабят .. [стары воўк] не мог — з такімі зубамі толькі канец вяроўкі сусліць.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́бар, ‑бра, м.
Шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі. Пасля абеду мама з Юзікам .. панеслі карове ў хлеў цэбар з паранкай.Пальчэўскі.Вада ў цэбры пакрылася тоненькім ільдом.Асіпенка.//Разм.пагард. Пра вялікую галаву чалавека. Улан у хаце Баўтрука сядзеў, Падпёршы п’яны цэбар-галаву.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)