Астры́жань ’стрыжань’ (Нас.). А‑ мае пратэтычны характар перад спалучэннем зычных у стрыжань (гл.). Адсюль і астрыжо́нак ’асяродак у хвоі, нарыве’ (Янк. Мат., Сцяшк., Др.-Падб.); для націску трэба ўлічыць стрыжэ́нь галоўны корань дрэва’ (Сцяшк.). Параўн. зафіксаванае Насовічам астры́жанак ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’ (остриженокъ) ці ’маладое сукаватае дрэва ці бервяно’ (астриженокъ). Магчыма, аднак, і іншае паясненне некаторых значэнняў слова астрыжанак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змізарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Схудзець, здрабнець, асунуцца (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам). Бацька вельмі схуднеў, неяк змізарнеў і з твару і з постаці, прыгорбіўся, як бы ім завалодала старасць, якая вось-вось зусім сагне, скруціць чалавека.Сабаленка.// Зачахнуць, паблякнуць. Змізарнела маладое лісце на дрэвах, сцяліся на вішнях кветкі.Пташнікаў.
2.перан. Страціць былую веліч, значэнне і пад. Дваранскі род змізарнеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пато́мак ’нашчадак’ (ТСБМ), патомства ’маладое пакаленне’, ’людзі будучых пакаленняў’ (ТСБМ, Інстр. I, чэрв., глыб., віл., Сл. ПЗБ). Рус.потомок, ст.-рус.потомъкъ, польск.potomek, чэш.potomek, славац.potomok, балг.потомък ’тс’. Утворана ад прасл. словазлучэння po tomь ’пасля таго’ (Младэнаў, 498; Праабражэнскі, 2, 117; Голуб-Копечны, 288; Фасмер, 3, 345). Махэк₂ (475) выводзіць гэта слова з прыметніка potomní (як dnešní > dnešek), якое з potom.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРЫШКЕ́ВІЧ (Францішак) (Франук; 1904 ці 1906, мяст. Сухаволя Беластоцкага ваяв., Польшча — 1944 ці 1945),
бел. пісьменнік. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1926), літ.ф-т Карлава ун-та ў Празе. Д-р філасофіі. З 1939 узначальваў бел. школы Віленскай школьнай акругі. У 1941—44 дырэктар Віленскай бел. гімназіі. У 1944 арыштаваны, у час следства ў Мінску скончыў жыццё самагубствам. Друкаваўся з 1924. Лепшыя вершы пазначаны тонкім лірызмам, філасафічнасцю, у некат. матывы песімізму (зб. «Веснавыя мелодыі», 1927). Пісаў апавяданні («Куцця ў чужыне», «У калядны вечар»), выступаў як крытык, прапагандыст бел. л-ры ў Чэхаславакіі («Беларускае літаратурнае творства ў расейскім перакладзе», 1927; «Кароткі агляд дзеі ўкраінскае літаратуры», «Літаратурныя запіскі», 1928; рэцэнзіі на кн. паэзіі і прозы В.Адважнага, Н.Арсенневай, М.Багдановіча, М.Зарэцкага, Х.Ільяшэвіча, Я.Коласа, Р.Мурашкі, К.Чорнага і інш.). Аўтар публіцыстычных арт. «Каталіцкая місія на Беларусі» (1925), «Наш вечны сон» (1926), «Аб паходжанні нашае мовы» (1928), «У лабірынце маладое беларускае думкі» (1931). Пераклаў на бел. мову паасобныя творы І.В.Гётэ, О.Жупанчыча, І.Франко і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНД (ад назвы стараж.слав. племя венды ці венеды),
вендская сістэма (перыяд), вендскі комплекс, верхняе, самае маладое падраздзяленне пратэразою, якое папярэднічала кембрыйскай сістэме (перыяду). Доўжыўся ад 650 да 570 млн. гадоў назад. Вылучаны рус. геолагам Б.С.Сакаловым у 1950 на ПнЗУсх.-Еўрап. платформы як вендскі комплекс або серыя. У 1991 у межах СССР венду нададзены ранг сістэмы або перыяду. Адклады венду пашыраны таксама на Сібірскай платформе. Стратыграфічныя аналагі венду ёсць у Паўд. Кітаі, Канадзе, Аўстраліі, Паўд. Амерыцы, на Брытанскіх а-вах.
На Беларусі адклады венду трапляюцца на глыб. ад 80 да 800 м, займаюць каля 80% тэр., маюць магутнасць да 400—500 м. Залягаюць на пародах рыфею або крышт. фундамента, перакрыты ніжнекембрыйскімі або больш маладымі адкладамі фанеразою. Складзены ў ніжняй ч. з тэрыгенных парод вільчанскай серыі — тылітаў (стараж. марэны), пясчанікаў, глін вільчанскага (лапландскага) покрыўнага зледзянення. Сярэднюю ч. венду ўтвараюць вулканічныя (базальты, андэзідацыты, трахідацыты), вулканагенныя і вулканагенна-асадкавыя (туфы, туфіты, туфапясчанікі і інш.) пароды валынскай серыі. Верхнюю, валдайскую серыю, складаюць асадкавыя пароды — пясчанікі, алеўраліты, гліны. У тоўшчах і пластах абломкавых парод венду значныя запасы падземных водаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пакры́цца, ‑крыюся, ‑крыешся, ‑крыецца; зак.
1. Запоўніцца, усыпацца, усеяцца чым‑н. па паверхні. Зямля пакрылася снегам. Поле пакрылася ўсходамі. □ Хмызняк бліжэй падышоў да рэчкі, голыя мясціны пакрыліся асакой.Дуброўскі.// Выступіць, распаўсюдзіцца па паверхні чаго‑н. Волах пачаў чытаць, і раптам яго твар і шыя пакрыліся чырвонымі плямамі.Прокша.Маладое жыта пакрылася расою.Мележ.//перан. З’явіцца ў вялікай колькасці, у многіх мясцінах. Краіна пакрылася сеткай электрастанцый.
2.Разм. Апладніцца (пра жывёл).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
health
[helӨ]
n.
1) здаро́ўе n.
poor health — благо́е здаро́ўе
2) тост за чыё-н. здаро́ўе
We all drank the health of the bride — Мы ўсе́ вы́пілі за здаро́ўе маладо́е
3) дабро́n., дабрабы́т -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бядо́та, ‑ы, ДМ ‑доце, ж.
Разм.
1. Бяда, гора. Да ўсіх Галіных бядот дадалася новая, ужо зусім рэальная бяда: стараста паведаміў ёй, каб збіралася ў Германію.Няхай.
2. Матэрыяльныя нястачы, беднасць, галеча, бедната. І тут нейк сама сабою ўспомнілася Панямонь і марная страта грошай, праўда, невялікіх, але ў такой бядоце яны мелі б значную сілу.Колас.І там, дзе гібелі Ў бядоце бясконцай, Жыццё маладое ўстала Нанова.Броўка.
3.зб. Бедната, бедныя людзі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пато́мства, ‑а, н.
1.Маладое пакаленне ў адносінах да старэйшых, да бацькоў; дзеці. У .. [бяседцы] летам па выхадных днях усё Чмаруцькава патомства ўрачыста засядала за святочным самаварам.Лынькоў.Праз два тыдні з ікрынак выходзіць шматлікае патомства.Матрунёнак.Усё сваё жыццё жаўна праводзіць на ствалах дрэў і ў дупле, дзе спіць і выводзіць патомства.В. Вольскі.
2. Людзі будучых пакаленняў. Прыгожыя людзі, рабочыя людзі — Іх подзвіг працоўны, іх клопат аб Мінску Шчаслівым патомствам забыты не будзе.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цадзі́цца, цэ́дзіцца; незак.
1. Павольна цячы праз вузкую адтуліну. Не льецца, а цэдзіцца. □ Густое, заспанае цэдзіцца з бочак Бычынай крывёю віно маладое.Барадулін./ Пра дробны невялікі дождж. З чорнага неба цадзіўся нудны дожджык.Мележ.
2.перан. Прасочвацца, паволі пранікаць праз шчыліны, адтуліны (пра святло, паветра, гукі). З тысячы шчылін цадзілася сонца.Лобан.Ад балотца з чорнымі азярынкамі скрозь хмызняк цадзіўся туман, месцамі перапаўзаў цераз дарогу.Хомчанка.З рэпрадуктара цадзілася тужлівая музыка.Капыловіч.
3.Зал.да цадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)