які адносіцца да лініі, акрэслены лініяй, выражаны пры дапамозе ліній.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэлефаніза́цыя
(ад тэлефон)
расшырэнне тэлефоннай сеткі шляхам стварэння тэлефонных вузлоў і ліній сувязі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛІНЕ́ЙНАЕ ПІСЬМО́,
пісьмо, графемы якога ўтвараюцца сукупнасцю ліній. Проціпастаўляецца малюнкаваму пісьму (гл.Піктаграфічнае пісьмо). Да Л.п. адносіцца і алфавітнае пісьмо. У найб. старажытным крыцкім пісьме існавала лінейнае пісьмо А і Б.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ЙЧАСТЫ СПЕКТР,
аптычны спектр выпрамянення ці паглынання, які складаецца з асобных спектральных ліній. Л.с. з’яўляюцца атамныя спектры, спектры зорных атмасфер, спектры арган. малекул пры нізкіх т-рах. Гл. таксама Спектральныя лініі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІНА́ЛЬНАЯсям’і ліній,
лінія, якая ў кожным сваім пункце датыкаецца да адной лініі сям’і. Напр., усякая крывая з’яўляецца агінальнай для сям’і сваіх датычных; агінальная сям’і акружнасцяў аднолькавага радыуса R з цэнтрамі на адной прамой — пара прамых, кожная з якіх ляжыць на адлегласці R ад лініі цэнтраў (гл.рыс.). Ураўненне агінальнай сям’і ліній на плоскасці, якія вызначаюцца ўраўненнем 𝑓(x, y, C) = 0, можна знайсці з сістэмы 𝑓(x, y, C) = 0, 𝑓c (x, y, C) = 0 выключэннем параметра C пры ўмове, што 𝑓(x, y, C) мае неперарыўныя першыя частковыя вытворныя па ўсіх пераменных.
Агінальныя сям’і акружнасцяў з цэнтрамі на адной прамой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ліне́йка1 ’прамая лінія на паперы’, ’планка для вычэрчвання прамых ліній’ (ТСБМ). Запазычана, відавочна, з рус.линейка, якое існавала паралельна з першапачатковай формай линийка, запазычанай з польск.linijka, што з’яўляецца памяншальнай формай лексемы linia ’лінія’ (аналагічна рука — ручка).
Ліне́йка2 ’прадаўгаваты воз у выглядзе лінейкі на шырокіх колах’ (Жд. 2), ’выязны воз’ (брасл., в.-дзвін., даўг., прасл., лудз., Сл. паўн.-зах.). Запазычана з рус.линейка ’шырокі, доўгі воз з падоўжанай перагародкай’. Да лінія (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мультыпле́ты
(лац. multipletus = складаны, шматкратны)
група спектральных ліній, якія размешчаны блізка адна ад другой.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэйсфе́дэр
(ням. Reißfeder, ад reißen = крэсліць + Feder = пяро)
чарцёжны інструмент для правядзення ліній тушшу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КО́НТУР (франц. contour),
абрыс у выяўленчым мастацтве, лінія, якая абводзіць форму прадмета (фігуры); сродак маст. выразнасці твора. У малюнку К. — сукупнасць ліній, якія акрэсліваюць найважнейшыя, пераважна знешнія, абрысы выявы. Характар К. цесна звязаны з сілуэтам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯГУ́ЧАЯ ХВА́ЛЯ,
хваля, што пераносіць энергію ў напрамку распаўсюджвання ад крыніцы да спажыўца. Распаўсюджваецца ў свабоднай прасторы або ўздоўж якіх-н. ліній, напр., пругкія бягучыя хвалі — уздоўж стрыжня, струны, слупа вадкасці, эл.-магн. — уздоўж кабелю, хвалявода.