Страх пранізаў каго-н. (перан.). П. поглядам (перан.: хутка і пільна глянуць на каго-н.).
2.каго-што. Пранікнуць унутр каго-, чаго-н., праз што-н. (перан.).
Холад пранізаў усё цела.
Прамені сонца пранізалі галіны дрэў.
3.што. Правесці які-н. час, ніжучы што-н.
Цэлы вечар пранізала каралі.
|| незак.прані́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЭЦЫМА́ЦЫЯ (лац. decimatio),
пакаранне, упершыню прадугледжанае стараж. рымскім ваенным заканадаўствам за ўдзел у калектыўных злачынствах. Паводле правіл Д. каралі (звычайна пакараннем смерцю) кожнага дзесятага. Пазней прыклад рымлян перанялі Швецыя пры Густаве Адольфу, Францыя пры Напалеоне I, Аўстра-Венгрыя пры Францу Іосіфу. У Расіі Д. ўпершыню выкарыстаў Пётр I за пакіданне войскам поля бою, назіралася яна і пры імператарах Аляксандру I і Мікалаю I. У гады 2-й сусв. вайны Д. ўжывалі ням. фашысты ў адносінах да ваеннапалонных і мірных жыхароў акупіраваных тэрыторый. Прычына ўзнікнення Д. — прынцып усеагульнага запалохвання, якога прытрымлівалася карная палітыка адпаведных дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛА́ЎСКІЯ КУРГА́ННЫЯ МО́ГІЛЬНІКІ,
група археал. помнікаў на тэр. і ў ваколіцах г. Заслаўе Мінскага р-на. Захаваліся рэшткі 8 могільнікаў. Даследаваны 142 курганы (большасць 2-й пал. 10—1-й пал. 11 ст.), належаць пераважна крывічам, таксама дрыгавічам, невял колькасць інш.усх.-слав. плямёнам, фіна-уграм і балтам. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце, зрэдку ў падкурганных ямах і насыпе, у 5 курганах — трупаспаленне. Пахавальны інвентар — зброя (коп’і, суліцы, сякеры, булава), упрыгожанні (скроневыя кольцы, шыйныя грыўні, каралі, бранзалеты), рэчы хатняга ўжытку (кераміка, нажы, грабяні і інш.), манеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЯКА́Т АЛІ́ ХАН (1.10.1895, Карнал, Індыя — 16.10.1951),
дзеяч інд.нац.-вызв. руху; адзін з заснавальнікаў дзяржавы Пакістан. Юрыст. Скончыў Алахабадскі (Індыя) і Оксфардскі (Вялікабрытанія) ун-ты. З 1923 дэп.Заканад. сходу ў Аб’яднаных правінцыях, потым Заканад. сходу Індыі. З 1923 чл.Мусульманскай лігі, у 1936—50 яе ген. сакратар, з 1950 прэзідэнт. У 1946—47 чл. Выканаўчага савета пры віцэ-каралі Індыі, са жн. 1946 чл. часовага урада Дж.Нэру. У 1947—51 першы прэм’ер-міністр Пакістана, атрымаў тытул «правадыра нацыі». Забіты мусульм. фанатыкам у час мітынгу ў г. Равалпіндзі.
грэчаскі ваен., паліт. і дзярж. дзеяч. З 1913 нач. Генштаба. У 1917—20 у эміграцыі. У 1921 заснаваў манархічную Партыю свабодамысных. У 1935 ваен. міністр і віцэ-прэм’ер-міністр; садзейнічаў вяртанню на прастол караля Георга II (гл.Георг, грэч.каралі). З 1936 прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў; у выніку дзярж. перавароту 4.8.1936 устанавіў у краіне рэжым асабістай дыктатуры. Пры ім умацавана мяжа Грэцыі з Балгарыяй (лінія М.), Грэцыя адхіліла італьян. ультыматум ад 28.10.1940 і адбіла ўварванне войск фаш. Італіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́Ф’ЕЎ Уладзімір Фёдаравіч (н. 16.2.1936, г. Пскоў, Расія),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.прамысл. вучылішча імя В.І.Мухінай (1964). З 1964 мастак на Барысаўскім хрусталёвым з-дзе. Працуе ў галіне маст. шкла. Сярод работ сталовы набор «Сталічны» (1965), выставачныя наборы «Агеньчык» (1970), «Кара́лі» (1972), дэкар. вазы «Мінск» (1968), «Полымя» (1969), «Урадлівасць» (1978), «Вадаспад» (1981), «Перамога» (1982), «Белы колер» (1987), «Курган славы» (1995), дэкар. блюды «Святочны арнамент» (1988), «Беларусь» (1994) і інш. Творы вызначаюцца выразнасцю сілуэтаў, выдатным валоданнем матэрыялу, разнастайнасцю тэхнік выканання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́СЦІЧ Іован (13.2.1831, г. Крагуевац, Сербія — 5.9.1899),
сербскі дзярж. і паліт. дзеяч, гісторык. Д-р філасофіі (1852). Вучыўся ў Францыі і Германіі. У 1861—67 сербскі пасланнік у Турцыі. У 1868—72 адзін з рэгентаў пры кн. Мілане Абрэнавічу, у 1884—1893 — пры каралі Аляксандру Абрэнавічу (гл.Абрэнавічы). У 1873, 1878—1880, 1887 прэм’ер-міністр, у 1872—1873, 1875, 1876—1878 міністр замежных спраў Сербіі. Выступаў супраць прааўстр. арыентацыі Мілана Абрэнавіча. Быў прадстаўніком Сербіі на Берлінскім кангрэсе 1878, аўтар «Дыпламатычнай гісторыі Сербіі...» (кн. 1—2, 1896—98).
дынастыя герм. каралёў і імператараў «Свяшчэннай Рым. імперыі» ў 1138—1254; швабскі княжацкі род (у 1079—1268 герцагі Швабіі). Названы паводле іх родавага замка ў Швабіі Гогенштаўфен. Прадстаўнікі Ш. — каралі і імператары: Конрад III [1138—52], пры ім пачалася працяглая барацьба Ш. з Вельфамі; Фрыдрых I Барбароса [1152—90]; Генрых VI [1190—97], пры ім Ш. замацаваліся ў Сіцылійскім каралеўстве; Філіп Швабскі [1198—1208]; Фрыдрых II [1212—50]; Конрад IV [1250—54]. Апошнія прадстаўнікі роду Ш. — Манфрэд (сіцылійскі кароль у 1258—66) і Конрадзін (памёр у 1268, сын Конрада IV) загінулі ў барацьбе з Карлам I Анжуйскім (1226—85).