ХАКЕ́Й З МЯЧО́М на лёдзе, бендзі,

спартыўная камандная гульня на каньках; адзін з зімовых відаў спорту. Гуляюць 2 каманды па 11 чал. Час гульні — 2 таймы па 45 мін з перапынкам. Задача каманд — забіць спец. клюшкамі (даўж. да 120 см) у вароты сапернікаў найб. колькасць мячоў (дыям. 6 см, маса да 62 г). Памеры поля 90—105×50—70 м, варот — 3,5×2,1 м.

Блізкі да сучаснага Х. з м. хакей-бендзі ўзнік у Вялікабрытаніі ў сярэдзіне 19 ст., з канца 19 ст. пашырыўся ў Швецыі. Фінляндыі, Нарвегіі, Расіі (у 1914 засн. Усерас. хакейны саюз), Нідэрландах, Швейцарыі. Да сярэдзіны 1950-х г. існавалі 2 разнавіднасці Х. з м.: рускі і еўрап. (бендзі), якія мелі шмат агульнага, але розныя памеры варот, мяча, клюшкі. У 1955 створана Міжнар. федэрацыя Х. з м., зацверджаны адзіныя міжнар. правілы. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1957.

На Беларусі культывуецца з 1922, пашырыўся з сярэдзіны 1950-х г., калі рэгулярна пачалі праводзіць пяршынствы і розыгрышы кубкаў гарадоў, абласцей і рэспублікі. Федэрацыя хакея створана ў 2002. У міжнар. спаборніцтвах бел. хакеісты ўдзельнічаюць з 2001 (чэмпіянат свету, г. Оўлу, Фінляндыя). Зборная каманда Беларусі заняла 4-е месца ў 1-м розыгрышы Кубка Аляксандра Неўскага (2003, С.-Пецярбург). На Беларусі 3 клубныя каманды (2003).

В.​М.​Пляц, А.​М.​Петрыкаў.

т. 16, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УНІВЕРСІЯ́ДА,

сусветныя спарт. студэнцкія гульні; комплексныя міжнар. спаборніцтвы. Рэгламент У. адпавядае духу алімп. руху.

У 1949 створана міжнар. федэрацыя універсітэцкага спорту (ФІСУ). З 1957 праводзяцца аб’яднаныя Сусв. студэнцкія гульні — У. (з 1960 1 раз у 2 гады). У праграмах летніх У.: барацьба вольная і грэка-рымская, баскетбол, валейбол, воднае пола, гімнастыка, лёгкая атлетыка, плаванне, скачкі ў ваду, тэніс, фехтаванне і інш. У праграмах зімовых У.; лыжнае дваябор’е, гарналыжны спорт, лыжныя гонкі, скачкі на лыжах з трампліна, скарасны бег на каньках, фігурнае катанне, хакей.

Сярод бел. спартсменаў прызёрамі 1 Сусв. студэнцкіх гульняў (1949, Будапешт) былі У.​Коган (бокс, 3-е месца) і Ц.​Лунеў (лёгкая атлетыка, бар’ерны бег, 3-е месца). На II Сусв. студэнцкіх гульнях (1951) чэмпіёнкай стала В.​Набокава (лёгкая атлетыка, кіданне кап’я), бронзавыя прызёры — Лунеў і М.​Салтыкоў (лёгкая атлетыка, бег). Чэмпіёны У.: у 1957 М.Іткіна, Л.​Ермалаева (лёгкая атлетыка); у 1970 М.​Шаколіна (фехтаванне) і І.​Ядзаешка (баскетбол); у 1973 М.Жалабоўскі, Л.​Ліберман і Э.​Файнштэйн (барацьба грэка-рымская), В.Корбут, М.​Міхайлін (скачкі ў ваду з вышкі), У.​Паўленка (фехтаванне, камандны залік), В.Сюльжын, У.​Шчукін (гімнастыка); у 1981 К.​Шаравера (баскетбол); у 1990 А.​Тарасюк (лёгкая атлетыка, бег); у 1991 У.​Бялоў (плаванне); у 1995 С.​Захарэнка (лыжнае дваябор’е), А.​Трыгубаў (лыжная гонка); В.​Юркіна (спарт. гімнастыка); у 1997 Л.​Хмяльніцкая (лёгкая атлетыка, хадзьба) і інш.

А.​А.​Серадзін.

т. 16, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

скоростно́й в разн. знач. ско́расны;

скоростна́я едини́ца ско́расная адзі́нка;

скоростно́й регуля́тор ско́расны рэгуля́тар;

скоростно́й самолёт ско́расны самалёт;

скоростно́й бег на конька́х ско́расны бег на канька́х;

скоростны́е соревнова́ния спорт. ско́расныя спабо́рніцтвы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бе́гаць láufen* vi (s); rénnen* vi (s); auf und ab láufen*;

бе́гаць на канька́х Schlíttschuh láufen*;

бе́гаць за кім-н. (разм.) j-m náchlaufen* vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

skate

I [skeɪt]

1.

n.

1) канёк -нька́ m., канькі́ pl.

2) ро́лік -а m., ро́лікі pl.

2.

v.i.

ко́ўзацца (на канька́х); е́зьдзіць (на ро́ліках)

II [skeɪt]

n.

скат -а m. (ры́ба)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

шорт-трэ́к

(англ. short track = літар. кароткая дарожка)

гонкі на каньках па маленькім крузе, абазначаным на хакейнай пляцоўцы (з 1998 г. — алімпійскі від спорту).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

бу́ер

(гал. boeier)

1) спецыяльная лёгкая лодка на каньках з рулём і парусам для катання па лёдзе;

2) уст. невялікае аднамачтавае пласкадоннае паруснае судна для ўстаноўкі буёў і швартоўных бочак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

skate​2 [skeɪt] v.

1. ката́цца на канька́х;

skate a match удзе́льнічаць у канькабе́жным спабо́рніцтве

2. слі́згацца, ко́ўзацца па паве́рхні;

skate over smth. нага́дваць пра што-н.

♦

be skating on thin ice закрана́ць даліка́тную тэ́му; быць у ця́жкім стано́вішчы; хадзі́ць над бе́зданню

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ко́ўзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Ссоўвацца са свайго месца, не ўтрымліваючыся на гладкай, слізкай паверхні; слізгацца. Чалавек шырока махае рукамі, коўзаецца ботамі па слізкай дарозе і паціху ідзе, пазіраючы сабе пад ногі. Галавач. // Слізгаць, слізгацець. Ногі грузнуць па самыя шчыкалаткі і коўзаюцца назад. Дуброўскі.

2. Катацца па слізкай паверхні. Хлапчукамі большую частку нашага вольнага часу мы праводзілі на гэтай рацэ — зімою коўзаліся на каньках. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Разм. Той, хто вельмі хутка ходзіць, бегае. — А я думаю: што гэта за скараходы наперадзе, дагнаць немагчыма! — адразу пажартаваў.. [лейтэнант]. Лось. / у перан. ужыв. Андрэй Завацкі спыніў на дарозе калгасную машыну і спытаў у вадзіцеля: — Куды ж гэта ты, скараход мой, ляціш? Ваданосаў. // Спартсмен, спецыяліст па скарасному бегу (на каньках, лыжах і пад.). // Даўней — пасыльны, ганец.

•••

Боты-скараходы гл. боты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)