Засн. ў 1947 у г.Скідзель Гродзенскага р-на як Бел. цукровы камбінат на базе Скідзельскага буракасаўгаса, Гродзенскай буракабазы і Бел. цукровага з-да (будаваўся ў 1946—51). Прадукцыю выпускае з 1951. У 1961 уведзены ў дзеянне цэх па вытв-сці лімоннай кіслаты з патакі. У 1993 здадзены ў эксплуатацыю тэхналагічны корпус з вытворчай магутнасцю 3 тыс.т цукру за суткі. З 1997 — адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (2001): цукар-пясок, лімонная кіслата, вапна таварная, патака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ШЫ́ННЫ КАМБІНА́Т,
«Белшына». Створаны ў 1972 у г. Бабруйск. З 1976 ВА «Бабруйскшына», з 1992 «Белшына». Дзейнічаюць з-ды: механічны (з 1971), буйнагабарытных шын (з 1972), масавых шын (з 1976), звышбуйнагабарытных шын (з 1985).
Выпускае прадукцыю 95 найменняў, асн. (1995): шыны для легкавых, грузавых і велікагрузных аўтамабіляў, для аўтобусаў, тралейбусаў, пад’ёмна-трансп. і буд.-дарожных машын, трактароў і с.-г. тэхнікі, нестандартызаванае абсталяванне для шыннай вытв-сці. Шыны пастаўляюцца ў краіны СНД, Вялікабрытанію, Данію, Швецыю, ЗША і інш.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКІ МАЛОЧНАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т.
Пабудаваны ў 1950—52 у г. Ліда Гродзенскай вобл. У 1976 здадзены ў эксплуатацыю цэх цэльнамалочнай прадукцыі. Асн. вырабы (1999): сухія малако і вяршкі, сметанковае масла, цэльнамалочныя прадукты, марожанае, ёгурт, маянэз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКІ МЯСАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т.
Пабудаваны ў 1928—30. У 1935 уведзены ў дзеянне кансервавы цэх. У Вял.Айч. вайну разбураны, пасля вайны адноўлены і рэканструяваны. Асн. прадукцыя (1995): мяса, каўбасныя вырабы, кансервы мясныя, тлушч харч. і тэхн., мясныя паўфабрыкаты, сухія кармы, субпрадукты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́ЦКІ МАЛОЧНАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т.
Дзейнічае з 1971 у г.Глыбокае на аснове сыравінных зон Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага р-наў Віцебскай вобл. Прадукцыя: згушчаныя малако і вяршкі, масла розных найменняў, разнастайныя цэльна- і кісламалочныя вырабы, сухія малочныя сумесі, сыры. Рэалізуецца на Беларусі і ў краінах СНД.