МА́РКІН Пётр Аляксандравіч (25.7.1903, г. Саратаў, Расія — 16.8.1958),
расійскі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў Вышэйшыя майстэрні тэатр. мастацтва (Саратаў, 1924). З 1925 акцёр і рэжысёр т-раў Расіі. З 1949 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Акцёр шырокага дыяпазону. Спалучаў эмацыянальнасць і глыбокі псіхалагізм з мяккім лірызмам, камедыйнасцю і яркай пластычнай выразнасцю. Ролі ў Брэсцкім т-ры: Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Калібераў («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка), Каспар («Салаўі пяюць на волі» паводле З.Бядулі), Круціцкі («Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага), Дорн («Чайка» А.Чэхава), Бяссеменаў («Мяшчане» М.Горкага), Гарнастаеў («Любоў Яравая» К.Транёва) і інш. Паставіў спектаклі: «Зыкавы» М.Горкага, «Навальніца» Астроўскага (абодва 1952), «Блудны сын» Э.Ранета (1958) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖКО́ВА Ганна Паўлаўна (29.8.1925, в. Войлева Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 21.4.1993),
бел. актрыса эстрады. Засл. арт. Беларусі (1970). Вучылася ў Рэсп.тэатр. вучылішчы (1938—41, педагог Е.Міровіч) у Мінску. З 1945 працавала ў Бел. т-ры імя Я.Коласа, з 1949 у Віцебскім абл. Доме нар. творчасці, з 1961 актрыса размоўнага жанру Белдзяржфілармоніі. Шырока прапагандавала бел. паэзію, выконвала фельетоны і гумарэскі нац. аўтараў. У рэпертуары былі эстрадна-паэт. спектаклі «Як жывеш, чалавек?» і «Каліласка», праграма «Край паэтаў» (прысвечана Я.Купалу і Я.Коласу), творы Я.Купалы, Я.Коласа, К.Крапівы, М.Танка, П.Панчанкі, Э.Агняцвет, Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча, С.Грахоўскага, Е.Лось, П.Макаля, Н.Тулупавай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́РАЎ (сапр.Маркін) Аляксей Максімавіч
(19.8.1904, в. Кірылава Беднадзям’янаўскага р-на Пензенскай вобл., Расія —29.11.1977),
бел. і расійскі акцёр. Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў Цэнтр. тэхнікум тэатр. мастацтва ў Маскве (1929). Працаваў акцёрам і рэжысёрам тэатраў Уладзівастока, Масквы, Спаска, Хабараўска, у БДТ-2. У 1947—77 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Выканаўца характарных і камедыйных роляў. Лепшым работам уласцівы вастрыня пластычнага малюнка, дакладнасць сац. і псіхал. характарыстык, жыццёвая верагоднасць: Гарошка («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка), доктар Савіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Муратаў («Зыкавы» М.Горкага), Жавакін («Жаніцьба» М.Гогаля), Гадзіншчык («Крамлёўскія куранты» М.Пагодзіна), Скамарох («Праз сто гадоў у бярозавым гаі» В.Карастылёва), доктар Эмет («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка).
speak unkindly about smb. нядо́бра адзыва́цца пра каго́-н.;
Please, don’t take my remarks unkindly. Не крыўдуй на мяне за заўвагі, каліласка.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МЕЛЬДЗЮКО́ВА Акцябрына Францаўна (29.10.1924, с. Іванаўка Бобрынецкага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна — 6.3.1996),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыла студыю Бел.т-ра імя Я.Коласа (1948), працавала ў гэтым т-ры. Выканаўца драм., характарных роляў. Найб. значныя з іх: Зоська («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Наташа («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка), Бажашуткава («Амністыя» М.Матукоўскага), Вольга («Навальніца будзе» паводле Я.Коласа), Афелія («Гамлет» У.Шэкспіра), Беатрыса («Каханне не жарты» П.Кальдэрона), Леанор («Дзяўчына са збаном» Лопэ дэ Вэгі), Аксюша («Лес» А.Астроўскага), Зоя Мікіцічна («Напярэдадні» паводле І.Тургенева), Кацярына Іванаўна («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), Ірына («Тры сястры» А.Чэхава), Наташа і Калерыя («На дне» і «Дачнікі» М.Горкага), Ларыса («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Снежная каралева (аднайм. п’еса Я.Шварца).