Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тру́па
(ням. Truppe, ад фр. troupe = натоўп)
калектыў артыстаў тэатра, цырка.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ ГАРАДСКІ́ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР.
Створаны ў 1968 у г. Маладзечна Мінскай вобл. як вучэбны калектыўМаладзечанскага музычнага вучылішча. З 1985 гарадскі. У складзе аркестра студэнты, выкладчыкі і выпускнікі муз. вучылішча. У розныя гады калектыў узначальвалі Л.Саламонік, М.Казінец, Ю.Новікаў, З.Кафанава, В Грыбкоў, Р.Фрыдман. З 1979 маст. кіраўнік і дырыжор Р.Сарока. У рэпертуары творы муз. класікі, сучасных, у т. л.бел., кампазітараў: уверцюры «Карыялан» і «Эгмант», 5-я сімфонія Л.Бетховена, сімфоніі 40-я В.А.Моцарта, 1-я В.Каліннікава, 4-я і «Італьянскае капрычыо» П.Чайкоўскага; канцэрты для фп. з арк. Дж.Гершвіна, С.Рахманінава, Чайкоўскага, Э.Грыга; творы Я.Глебава, В.Іванова, У.Солтана і інш. З аркестрам выступаюць піяніст І.Алоўнікаў, спевакі М.Жылюк, Н.Залатарова, В.Кучынскі, В.Скорабагатаў і інш. Лаўрэат Усесаюзнага фестывалю нар. творчасці (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тру́па ‘калектыў артыстаў тэатра, цырка’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана з рускай мовы, у якой слова труппа паходзіць з ням.Truppe ‘трупа’, ‘атрад’, ‘войска’, апошняе запазычана з франц.troupe ‘натоўп, банда’, якое з позналац.trouppus ‘гурт’ і ст.-франк.þrop ‘група’, што ўзнікла ў выніку метатэзы з þorp ‘натоўп, гурт’, ‘сяло’, параўн. ст.-англ.þorp, þrop, англ.thorp ‘вёска’, ням.Dorf ‘тс’ (Фасмер, 4, 109; Чарных, 2, 267; Даза, 729; Васэрцыер, 237; ЕСУМ, 5, 657).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адшчапе́нец, ‑нца, м.
Той, хто адкалоўся, адарваўся ад свайго асяроддзя, калектыву; той, ад каго адрокся калектыў. [Другі з камунараў:] Не нам з адшчапенцамі Такімі ўжо братацца, З няўдалай «брыгадаю» Пара нам расставацца.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ангажы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.
Уст.
1. Запрасіць (запрашаць) асобных артыстаў або цэлы калектыў на працу на пэўны тэрмін па дагаворы.
2. Запрасіць (запрашаць) даму на танец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
teaching[ˈti:tʃɪŋ]n.
1. навуча́нне;
the teaching staffкалекты́ў наста́ўнікаў;
take up/go into teaching ісці́ выклада́ць, ісці́ ў наста́ўнікі
2.pl.teachings вучэ́нне, дактры́на;
the teachings of the church царко́ўныя дагма́ты
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)