Які мае адносіны да гідрапонікі, заснаваны на прынцыпах гідрапонікі. Вялікае значэнне ў развіцці жывёлагадоўлі мае гідрапонны спосаб вырошчвання зялёных кармоў у зімовы час.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрапіла́, ‑ы; мн. электрапілы, ‑піл; ж.
Піла, якая прыводзіцца ў дзеянне электраматорам. Прымярае лес спяцоўку З моху, траў — зялёных нітак. І электрапілы зноўку П’юць бярозавы напітак.Маляўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІДЫЯТЫ́П,
сукупнасць усіх спадчынных фактараў арганізма, якая ўключае генатып, плазмон і пластом (у зялёных раслін). Характарызуецца спецыфічнасцю дзеяння, адносным пастаянствам да ўплыву навакольнага асяроддзя, здольнасцю да аднаўлення сваіх субадзінак шляхам ідэнтычнай рэдуплікацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАДО́ФАРА (Cladophora),
род зялёных водарасцей сям. кладофаравых. Каля 150 марскіх і прэснаводных відаў. Пашырана амаль усюды. У вадаёмах Беларусі трапляюцца К. эгаграпільная (C. aegagropila), занесеная ў Чырв. кнігу, скручаная (C. glomerata), слабая (C. fracta), C. Kütz. sp.
Макраскапічныя водарасці ў выглядзе рыхлых дзярнінак, шчыльных паўшарападобных калоній ці бясформенных скопішчаў цёмна-зялёных нітак. Прымацаваны да субстрату рызоідамі або плаваюць свабодна, утвараючы ціну. Ніткі галінастыя, з адным радам выцягнутых шмат’ядравых клетак. Хларапласт сеткаваты. Размнажэнне вегетатыўнае (ч. талому, акінеты), бясполае (зааспоры), палавое (ізагамія). Адзначана чаргаванне пакаленняў: спарафіту і гаметафіту. Выкарыстоўваецца як сыравіна для вырабу паперы. Культывуецца ў акварыумах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
green1[gri:n]n.
1. зялёны ко́лер
2.pl.greens зеляні́на, све́жая гаро́дніна
3. ро́ўная пляцо́ўка, паро́слая траво́й (для гульні ў гольф, крыкет і да т.п.)
4. the Greens па́ртыя «зялёных»
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПЕНТОЗАФАСФА́ТЫ,
складаныя эфіры, утвораныя пентозамі і адным або двума астаткамі фосфарнай кіслаты. Уваходзяць у склад нуклеінавых кіслот і шэрагу каферментаў, прымаюць удзел у абмене рэчываў, распадзе вугляводаў (пентозафасфатны цыкл) і іх утварэнні ў зялёных раслінах пры фотасінтэзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
імжы́цца, ‑жыцца; незак.
1.Разм. Тое, што і імжыць. Звоняць бомы, звоняць бомы. Цемень. Дождж імжыцца.Шушкевіч.
2. Засцілацца, ахутвацца імжой. Усё мястэчка з бакоў імжылася сівым туманам з зялёных балот.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
айра́н, ‑у, м.
Прадукт і напітак з малака, распаўсюджаны ў Сібіры, Сярэдняй Азіі, Крыме і на Каўказе. Мы бурым другі тыдзень рыпучую зямлю. Працуем да зялёных квадратаў у вачах і п’ём айран.Лукша.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЛАНКТО́Н (ад грэч. planktos блукаючы),
сукупнасць дробных і мікраскапічных арганізмаў, якія насяляюць тоўшчу вады і пасіўна пераносяцца цячэннем. Выдзяляюць зоапланктон (жывёльныя арганізмы), фітапланктон (водарасці) і бактэрыяпланктон, або сапрапланктон (бактэрыі, водныя грыбы, дрожджы). Прэснаводны П. (да глыб. 70 м) складаецца з зялёных, сіне-зялёных і дыятомавых водарасцей, сапрафітных бактэрый, ніжэйшых грыбоў, інфузорый, калаўротак, ніжэйшых ракападобных. Марскі П. (пераважна да глыб. 700 м) — аднаклетачныя водарасці, бактэрыі, прасцейшыя, кішачнаполасцевыя, малюскі. ракападобныя, абалоннікі, лічынкі донных беспазваночных, ікра і маляўкі рыб. П. — асн. прадуцэнт арган. рэчыва ў вадаёмах (фітапланктон), мінералізуе адмерлыя рэшткі (сапрапланктон), ажыццяўляе біял. самаачышчэнне забруджаных вод, з’яўляецца кормам для беспазваночных, рыб, бяззубых кітоў і інш. Ракападобных марскога П. перапрацоўваюць у харч. і кармавыя прадукты, некат. віды П. культывуюць на корм рыбам і свойскай жывёле. Празмернае развіццё П. — т.зв. «цвіценне вады». Вывучае П. гідрабіялогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
задзёр, ‑у, м.
Абл. Задор. — Чаго ты стаіш, як слуп? — засмяяліся хлопцы. І яшчэ з большым задзёрам заскакалі вакол Стася.Вітка.[Зосю] абдавала густым салодкім водарам зялёных палёў, наганяла бадзёрасці і маладога дзявочага задзёру.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)