Тое, што ізноў. Атака ворага адбіта, І ўсё навокал зноўку ажыло.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старчма́, прысл.
Тое, што і старчаком. Лодку падкідвала, куляла з боку на бок, ставіла старчма, залівала вадой, але яна зноўізноў усплывала на паверхню.Дуброўскі.Колас наліўся; ён не тырчыць старчма, а хіліцца на пругкай сцябліне.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАСЦІСЛА́Ў ГЛЕ́БАВІЧ (? — паміж 1161 і 1167),
князь мінскі і полацкі. Сын мінскага кн.Глеба Усяславіча. У 1151 абраны вечам на полацкі пасад пасля выгнання з Полацка Рагвалода Барысавіча. У 1158 супраць Р.Г. ўзняўся мяцеж, але князь вял. падарункамі ўлагодзіў палачан. Разам з братамі Усеваладам і Валадаром ён рушыў на Рагвалода Барысавіча, што ўмацаваўся ў Друцку, але заключыў з ім мір і дадаў яму «воласці». У час новага паўстання ў Полацку ў 1158 Р.Г. уцёк у Мінск да брата Валадара. Хутка быў абложаны ў горадзе Рагвалодам, але паразумеўся з ім. У 1161 Р.Г. названы князем мінскім, зноў быў абложаны Рагвалодам у Мінску ізноў заключыў з ім мір.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРДЫНА́НД VII (Fernando; 13.10.1784, Сан-Ільдэфонса, Іспанія — 29.9.1833),
кароль Іспаніі [1808 і 1814—33]. З дынастыі Бурбонаў, сын Карла IV [1788—1808]. Стаў каралём 19.3.1808 пасля звяржэння ў выніку нар. паўстання каралеўскага фаварыта (фактычнага правіцеля) М.Гадоя і адрачэння ад прастола Карла IV. Франц. імператар Напалеон I, чые войскі вясной 1808 акупіравалі Іспанію, прымусіў Ф. VII адрачыся ад прастола і жыць у Францыі. Пасля вызвалення Іспаніі ад франц. акупацыі (сак. 1814) Ф. VII зноў заняў прастол і ліквідаваў заваёвы рэвалюцыі 1808—14. У пач. рэвалюцыі 1820—23 пад націскам паўстанцаў аднавіў (9.3.1820) дзеянне Кадыскай канстытуцыі 1812, але потым узначаліў контррэв. лагер. Пасля задушэння рэвалюцыі зноў адмяніў у кастр. 1823 Кадыскую канстытуцыю і аднавіў абсалютысцкія парадкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паадкрыва́цца, ‑аецца; зак.
Адкрыцца ў многіх месцах, усюды; адкрыцца ў вялікай колькасці. Лена баялася, што .. [Андрэй] паздзірае бінты ізноў пойдзе кроў, паадкрываюцца раны.Скрыган.Пасядзець бы .. [у скверы], пакуль усё ўсюды закрыта. А паадкрываецца, тады зноў у горад.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ава́нс, ‑у, м.
Грошы (часам і прадукты), якія выдаюцца наперад у лік зарплаты. Грашовы, натуральны аванс. Атрымаць аванс. □ Дацягнуўшы сяк-так да чарговага авансу, Яша зноў сабраў свае, цяпер ужо наскрозь прапахлыя бензінам, манаткі ізноў выйшаў на дарогу.Кулакоўскі.
[Фр. avance.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вярну́цца1, вярнуся, вернешся, вернецца; зак.
1. Прыйсці, прыехаць назад у тое месца, адкуль выйшаў, выехаў. Партызаны, Напэўна, пайшлі на заданне і яшчэ не вярнуліся з цяжкага бою.Свірка.У пошуках спосабу жыць гэта сям’я на некалькі год трапіла На Далёкі Усход, пасля зноў вярнулася ў Беларусь.Чорны.//перан.Зноў з’явіцца, узнікнуць (пра пачуцці, настрой і пад.). Пакуль Стары распранаўся, начлежнік вадзіў вачамі за яго павольнымі, важнымі рухамі, і ўчарашняе прыкрае пачуццё вярнулася зноў.Брыль.
2.Зноў заняцца ранейшай справай. Вярнуцца да сваёй пастаяннай работы.
вярну́цца2, вернецца; незак.
Разм. Нахіляцца на бок. Човен вернецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадро́стак, ‑тка, м.
Спец. Зялёная ніць, якая прарастае са споры моху ізноў дае мох.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАШЭ́ТНІКАЎ Фёдар Паўлавіч (28.7.1906. с. Сурска-Літоўскае Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 13.12.1988),
расійскі жывапісец і графік. Нар. мастак СССР (1974). Правадз.чл.АМСССР (1953). Вучыўся ў Ін-це выяўл. мастацтваў у Маскве (1929—34). У 1937—38 супрацоўнічаў з час. «Крокодил». Выкладаў у маскоўскіх маст. (1953—57) іпед. (1956—62) ін-тах. У 1974—87 віцэ-прэзідэнт АМСССР. Аўтар жанравых карцін «Прыбыў на канікулы» (1948), «Зноў двойка» (1952), твораў на гіст., батальныя, публіцыстычныя тэмы «За мір!» (1950), «В’етнамская маці» (1968), «Апалон—Саюз» (1982), партрэтаў «Першыя героі Савецкага Саюза» (1976), «А.В.Ляпідзеўскі» (1979), трыпціха «Таямніцы абстракцыянізму» (1960), ілюстрацый да кніг. Майстар востравыразных графічных іскульпт. шаржаў. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перасы́паць, пірасы́паць ’перабудаваць старую драўляную будыніну, у якой гнілое бярвенне замяняецца новым’ (Некр.; Варл.; бялын., Янк. Мат.; Мат. Гом.), ’рамантаваць агароджу’ (навагр., Жыв. сл.), драг.пырысэ́патэ (хату, хлыва́) ’паднавіць будынак’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), перасыпа́нка ’рамантаваная хата з падноўленымі вянкамі’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр.бойк.переси́пати (піч, хату) ’перабудаваць, пераставіць’, зах.-валын.пирисе́пате ’збіраць нанова рассыпаныя клёпкі ці ўстаўляць новае дно’; рус.кастр., арл., наўг.пересыпа́ть ’разбіраць ізноў складваць, перабудоўваць (аб будынках)’, польск.przesypać ’тс’, славац.presýpať perie ’памяняць пер’е ў падушках’. Да пера-іcы́паць (гл.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу: першапачаткова слова ўжывалася толькі ў адносінах да сыпучых цел, пазней — у адносінах да драўлянага посуду і начыння: перабіраліся клёпкі, старыя замяняліся новымі, зноў набіваліся абручы, і, параніце, назва дзеяння, звязанага з гэтым рамонтам, перайшла на рамонт будынкаў, агароджы і інш.