disguise2 [dɪsˈgaɪz] v.

1. пераапрана́ць, маскірава́ць;

disguise oneself пераапрана́цца, маскірава́цца

2. змяня́ць, зме́ньваць (голас, почырк)

3. хава́ць;

He disguised his feelings. Ён схаваў свае пачуцці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

змяне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. змяняць — змяніць і стан паводле знач. дзеясл. змяняцца — змяніцца. Змяненне грамадскіх адносін. Змяненне спадчыннасці.

2. Папраўка, пераробка, унесеная ў што‑н., якая мяняе што‑н. ранейшае. Змяненні ў правапісе. Унесці дадаткі і змяненні ў праект пастановы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канверці́раваць

(лац. convertere = змяняць, ператвараць)

1) ажыццяўляць канверсію;

2) прадзімаць у канвертары чыгун або штэйн.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

амёба

(н.-лац. amoeba, ад гр. amoibe = змяненне)

найпрасцейшая аднаклетачная жывёла, якая можа змяняць форму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэфармава́ць

(польск. reformować, ад лац. reformare)

пераўтвараць, змяняць пры дапамозе рэформ (напр. р. грашовую сістэму).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

зяво́к, зяўка і зевака, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. зяваць (у 1 знач.), а таксама гук, які пры гэтым узнікае. Пачуўся зявок.

2. Разм. Недагляд, промах. — І можа як кару мне за той зявок, доўга-доўга, як не праз усю ноч, не прыходзілі мяне змяняць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

readjust [ˌri:əˈdʒʌst] v.

1. перарабля́ць, змяня́ць; прыво́дзіць у пара́дак; папраўля́ць

2. (to) зноў прыстасо́ўваць; прыстасо́ўвацца; прыганя́ць, прыла́джваць;

readjust oneself to civil life прыстасава́цца да цыві́льнага жыцця́ (пасля войска)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэвалюцыянізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Пашырыць (пашыраць) ідэі рэвалюцыі сярод каго‑н.; зрабіць (рабіць) каго‑, што‑н. рэвалюцыйным. Бальшавіцкія сілы арміі рэвалюцыянізавалі і рабоча-сялянскія масы Беларусі. «Полымя».

2. Змяніць (змяняць) карэнным чынам, зрабіць (рабіць) перадавым, больш дасканалым шляхам новаўвядзенняў, пераўтварэнняў. Рэвалюцыянізаваць спосабы вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

odmieniać

незак.

1. змяняць;

2. грам. скланяць (назоўнік, прыметнік і інш.); спрагаць (дзеяслоў)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zniekształcać

незак.

1. дэфармаваць; змяняць форму;

2. перан. скажаць;

3. нявечыць;

гл. zniekształcić

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)