здольнасць арганізма чалавека і жывёл праз своеасаблівыя фізіял. механізмы, т.зв. бар’еры, захоўваць сваё ўнутр. асяроддзе (кроў, лімфу, тканкавую вадкасць) ад вонкавых уздзеянняў і падтрымліваць яго адносна пастаянны хім., фіз. састаў і біял. ўласцівасці. Адрозніваюць вонкавыя (скура, дыхальны, стрававальны і выдзяляльны апараты, печань, слізістыя абалонкі) і ўнутраныя (гематалагічныя) бар’еры. Бар’ерная функцыя выпрацавалася ў працэсе эвалюцыі і вызначае жыццядзейнасць органаў і тканак, іх адчувальнасць да бактэрый, ядаў, таксінаў, чужародных рэчываў, лекаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ínnebehalten*аддз.vt утры́мліваць, захо́ўваць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
keep the peace
захо́ўвацьабо́ ўтры́мваць супако́й і грама́дзкі пара́дак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
трыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1.за каго-што. Захоўваць якое-н. становішча, ухапіўшыся за каго-, што-н.
Т. рукамі за плот.
Т. за руку.
Хлопчык трымаўся за бацьку.
2.перан., за што. Старацца захаваць што-н. для сябе, утрымаць за сабою.
Селянін заўсёды трымаўся за зямлю.
Т. за пасаду.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Быць умацаваным на чым-н., утрымлівацца на якой-н. апоры пры дапамозе чаго-н.
Гузік трымаўся на адной нітцы.
4.за што. Прыклаўшы руку да чаго-н. або ўзяўшыся за што-н., захоўваць яе ў такім становішчы.
Т. за бок.
Т. за калена.
5.Захоўваць якое-н. становішча.
Ледзь т. на нагах ад стомы.
Т. на вадзе.
6. Не адступаць, не здавацца, моцна стаяць.
Т. на занятай пазіцыі.
7.перан. Паводзіць сябе пэўным чынам.
Упэўнена т.
Манера т.
8. У час руху прытрымлівацца пэўнага напрамку.
Т. правага боку дарогі.
9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Утрымлівацца, захоўвацца.
Надвор’е трымалася добрае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЫСТА́НЦЫЯ (ад лац. distantia адлегласць),
1) адлегласць, прамежак паміж чым-небудзь («захоўваць Д.», «бег на кароткія Д.»).
2) У ваеннай справе — адлегласць па глыбіні паміж вайскоўцамі, гарматамі, машынамі, падраздзяленнямі, караблямі ў страі, баявым парадку.
3) На чыгунцы — адм.-тэхн. адзінка розных галін чыг. гаспадаркі. Адрозніваюць Д.: пуці, сігналізацыі і сувязі, грамадзянскіх збудаванняў і інш. Д. ажыццяўляюць нагляд за станам тэхн. сродкаў і праводзяць адпаведныя іх прызначэнню работы (рамонт чыг. пуцей, пагрузка грузаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЦЦЯЗДО́ЛЬНАСЦЬ,
1) здольнасць асобіны і папуляцыі жыць і размнажацца. Вызначаецца плоднасцю, працягласцю перыяду размнажэння і колькасцю асобін, якія дасягнулі палаваспеласці.
2) Здольнасць асобіны выжываць да вызначанага моманту жыццёвага цыкла, напр. да пачатку перыяду размнажэння.
3) Ж. насення, уласцівасць насення захоўваць здольнасць да прарастання. Насенне, якое толькі што сабрана або захоўваецца пры нізкай т-ры, часта не прарастае, хоць і мае здаровы зародак або жыццяздольнае. Гэта выклікаецца перыядам спакою, пасля якога насенне можа даць нармальныя ўсходы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТА-ФРА́НКА, порт-франка (ад італьян. porto franco свабодны порт),
порт, горад або прыморская вобласць, у межах якіх дазваляецца свабодны, бязмытны ўвоз і вываз замежных тавараў. Прыкладам такой зоны ў 19 ст. служыла Адэса, якая на працягу 40 гадоў разам з прылеглай да яе тэрыторыяй была вылучана з агульнай мытнай тэр.Рас. імперыі. У гэтай зоне дазвалялася выгружаць, захоўваць, перапакоўваць і перапрацоўваць тавары без пошлін і абмежаванняў, пакуль іх не вывозілі ў глыб Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прыблюсці́ (пріблю́сьць) ’ашчадзіць, захаваць на будучы час’ (Бяльк.). Да блюсці́, блюсьць ’берагчы’ (гл.), параўн. у суседніх гаворках рус.смал., наўг.приблюда́ть, приблю́сти ’захоўваць, зберагаць, прыхоўваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РЭГРЭ́С (ад лац. regressus вяртанне, рух назад),
тып развіцця, для якога характэрны пераход ад вышэйшага да ніжэйшага, ад складанага да простага. Уключае працэсы дэградацыі, застою, паніжэнне ўзроўню арганізацыі, страту здольнасці выконваць пэўныя функцыі, вяртанне да аджылых формаў і структур. Р. і прагрэс — супрацьлеглыя паняцці, але паміж імі існуе складаная шматбаковая сувязь: з аднаго боку, асобныя рэгрэсіўныя змены могуць адбывацца ў межах агульнага прагрэс. развіцця; з другога — у межах рэгрэсіўнага развіцця сістэмы асобныя яе часткі могуць захоўвацьпрагрэс. кірунак развіцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРУ́НСКІ МІР 1466,
мірны дагавор паміж Тэўтонскім ордэнам і Польшчай, падпісаны 19 кастр. ў г.Торунь. Завяршыў Трынаццацігадовую вайну 1454—66. Тэўтонскі ордэн прызнаваў сябе васалам польскага караля і перадаваў непасрэдна ў склад Польшчы Гданьскае Памор’е, Хэлмскую зямлю, землі па Вісле з Мальбаркам і Эльблангам, Вармію. Самастойнасць знешняй палітыкі ордэнскай дзяржавы абмяжоўвалася. Кожны новаабраны вял. магістр ордэна мусіў прысягаць на вернасць польскаму каралю і абяцаць захоўваць пастановы Т.м.; ён уваходзіў у склад польскага сената.