to carry an account over to the next month — адкла́сьці разраху́нак на насту́пны ме́сяц
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВЕ́НСКІ КАНГРЭ́С 1814—15,
міжнародны кангрэс, які завяршыў войны еўрапейскіх дзяржаў супраць напалеонаўскай Францыі. Праходзіў у вер. 1814 — чэрв. 1815 у Вене. Удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх еўрап. дзяржаў, акрамя Турцыі. Гал. роля належала Расіі, Англіі і Аўстрыі.
Кангрэс праходзіў у вострых супярэчнасцях, асабліва па пытаннях падзелу Польшчы і Саксоніі. 3.1.1815 Англія, Францыя і Аўстрыя падпісалі тайны дагавор супраць Расіі і Прусіі. Пад націскам гэтых краін Расія адмовілася ад часткі сваіх прэтэнзій на польск. тэрыторыю. Ёй была перададзена ўсх.ч. Варшаўскага герцагства, т.зв. Каралеўства Польскае. Зах. частка (Познань) засталася за Прусіяй, паўднёвая (Галіцыя) — за Аўстрыяй. Прусія атрымала толькі паўн.ч. Саксоніі, а таксама Рэйнскую правінцыю, Вестфалію, ч. Памор’я. Венскі кангрэс пазбавіў Францыю ўсіх яе заваёў. Уздоўж яе граніц быў створаны бар’ер з дзяржаў, здольных затрымаць новую агрэсію. Бельгія і Галандыя штучна аб’яднаны ў адзінае каралеўства Нідэрланды. Быў створаны Германскі саюз у складзе 39 герм. дзяржаў, герцагства Люксембург (належала каралю Нідэрландаў) і Гальштыніі (мела асабістую унію з Даніяй). З 19 швейц. кантонаў створана Швейц. канфедэрацыя, ёй аддалі важныя пагранічныя раёны. Англія пакінула сабе калоніі і марскія базы, захопленыя ў Галандыі і Францыі — Капскую калонію, а-вы Цэйлон і Мальта. Аўстрыя атрымала Тарнопальскую акругу, Ламбардыю і Венецыю. Данія, саюзніца Напалеона I, страціла Нарвегію, якую перадалі Швецыі. Італія засталася раздробленай і трапіла пад моцны ўплыў Аўстрыі.
Рашэнні Венскага кангрэсу былі накіраваны на аднаўленне і ўмацаванне феад. парадкаў у Еўропе, задавальненне тэр. прэтэнзій дзяржаў-пераможцаў, захаванне раздробленасці Германіі і Італіі. Венскі кангрэс стварыў т.зв. венскую сістэму, пры якой у Еўропе першынствавалі Англія і (да Крымскай вайны 1853—56) Расія. Для аховы ўстаноўленага Венскім кангрэсам міжнар. парадку ў вер. 1815 створаны Свяшчэнны саюз. Вызначаныя Венскім кангрэсам граніцы ў Еўропе захоўваліся больш за 50 гадоў.
Літ.:
Дебидур А. Дипломатическая история Европы: Священный союз от Венского до Берлинского конгресса, 1814—1878: Пер. с фр.Т. 1. Ростов н/Д, 1995.
Выклікаць насцярожанасць, напружаную ўвагу, трывогу. Патруль, каб не насцеражыць нас, увесь час ішоў за намі на адной дыстанцыі, не рызыкуючы аднак затрымаць.Карпюк.— Праходзьце, бацюхна, праходзьце, — сказаў фельчар, як звычайна, але позірк ягоных вачэй насцеражыў Сяргея.Сіўцоў.Маша зноў змаўчала. Гэта насцярожыла Васіля.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Увабраць у сябе, паглынуць. У нізінах на лузе жывым срэбрам паблісквае вада: зямля яшчэ яе ўсю не ўсмактала.Сабаленка.// Засмактаць. Гадзіну таму назад нас хацелі затрымаць у лесе нанач зыбучыя пяскі, якія патрапілі ўсмактаць у сябе колы машыны амаль дарэшты.Пестрак.Мокрая зямля ўсмактала ў сябе скрыню, і тая аніяк не паддавалася з месца.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.Разм. Зрабіць вобыск, шукаючы чаго‑н.; патрэсці. [Алімпа:] — Адкуль у мяне... тыя дакументы? — Давядзецца затрымаць, пакалаціць, — сказаў адзін з паліцаяў.Сабаленка.
4.Разм. Панесці ўдары, пабіць. Як бы.. [Сярожу] ні пакалацілі ў гульнях,.. маці і брат ні разу не пачулі ад яго скаргу ці стогн.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сца́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Узяць рэзкім рухам (рук, зубоў); схапіць. — Я ведаю, не першы раз, — увесь заварушыўся Яўхім, — нічога, мы яе [рыбу] сцапаем...Пестрак.
2.перан. Арыштаваць, затрымаць, злавіць. Застаецца больш рэальным адно меркаванне: .. [Марынчук] напароўся на немцаў ці на паліцыю, і тыя яго сцапалі.С. Александровіч.На месцы засады .. [Косця] дасць сігнал, хлопцы выскачаць і сцапаюць бургамістра, а Косця паможа ім.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hold up
а) падтры́мваць, падпіра́ць
б) трыма́цца ў цане́, высо́ка цані́цца
в) пака́зваць; падня́ць уго́ру, каб паказа́ць
г) затрыма́ць сі́лаю і абрабава́ць
д) патрыва́ць, пратрыма́цца не́йкі час (напр. пра ве́цер)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
уво́лю, прысл.
1. Колькі хочацца, удосталь. Нагнуўся Андрэй і напіўся ўволю крынічнай вады.Якімовіч.У цырку Вараны быў у жанглёра... Уволю еў аўса, не знаў на працы зморы.Корбан.Насмяяўшыся ўволю, студэнты .. павалілі ў актавую залу.Карпюк.
2. Многа, у поўным дастатку. Людзі шчыты пастаўлялі на полі, каб затрымаць вас [снягі], Мець вільгаці ўволю.Лужанін.//узнач.вык. Многа, даволі. У хаце дастатак завёўся: хлеба і грошай уволю.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затармазі́ць, ‑мажу, ‑мозіш, ‑мозіць; зак.
1.што і без дап. Спыніць пры дапамозе тормаза; збавіць ход тормазам. Вылецелі пяць матацыклістаў. Яны затармазілі матацыклы, і адзін з іх падбег да людзей.Шамякін.Шафёр.. зрабіў правы паварот, але раптам рэзка затармазіў.Васілёнак.
2. Спыніцца, збавіць свой ход. Каля маста пярэдні грузавік, а за ім і іншыя затармазілі.Мележ.Вагоны ўздрыгануліся і рэзка затармазілі.Няхай.
3.перан.; што. Разм.Затрымаць, зацягнуць развіццё чаго‑н. Затармазіць справу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Спыніць або прыпыніць якое‑н. дзеянне, развіццё чаго‑н.; перашкодзіць чаму‑н. Настаўнік геаграфіі перапыніў расказ, падышоў да стала.Гамолка.Відаць, дождж перапыніў уборку: у далечыні.. нерухома стаяў камбайн.Шамякін.// Перабіць (размову, гутарку). Перапыніць апавядальніка. Перапыніць на слове.
2. Спыніць, затрымаць у час руху. [Паліна] яшчэ раз працягнула руку да бутэлькі, але.. [немец] перапыніў: — Чакай...Новікаў.Каля Дзвюх Хат іх перапыніў патруль і сказаў зайсці ў кавалёву хату.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)