народны промысел па апрацоўцы аўчын і шкурак пушных звяроў. У бел.нар. К. гал. месца займаў выраб аўчын для пашыву зімовага адзення — кажухоў, паўкажушкоў, шапак. Апрацоўка шкурак упаляваных пушных звяроў (зайца, вавёркі, ліса, куніцы, тхара і інш.) мела другараднае значэнне; іх футра выкарыстоўвалася пераважна на шапкі і каўняры. Тэхнал. працэс традыц. К. ўключае некалькі паслядоўных аперацый. Адмочаную ў вадзе авечую шкуру ачышчалі ад мяздры на нахіленай паўкруглай дошцы на 2 ножках (калодзе) звычайнай касой, выкарыстоўвалі і скоблю (струг). Каб шкуру размякчыць і засцерагчы ад гніення пасля прасушвання яе заквашвалі ў «квасе» — кіслым растворы жытняй ці аўсянай мукі з соллю. Шкуры мякчылі спец. драўляным або жал. крукам, якім вадзілі па мяздры ўверх-уніз, пакуль уся паверхня не рабілася мяккай і белай. З 1830-х г. пачало практыкавацца дубленне аўчын. Да пач. 20 ст. побач з дубленымі кажухамі светла-карычневага колеру былі пашыраны і белыя нядубленыя. У пач. 20 ст. аўчыны пачалі фарбаваць хім. рэчывамі ў карычневы ці чорны колер. Падобным чынам апрацоўвалі і шкуркі пушных звяроў. Для іх сушкі і расцягвання выкарыстоўвалася дошка-канёк. З 1920-х г. кушнерская вытв-сць бытавала ў выглядзе хатняга промыслу, арцеляў і дзярж. прадпрыемстваў. У пасляваенны час кушнерскае рамяство заняпала. У наш час у некат. раёнах аўчыны і футры вырабляюцца на асабістыя патрэбы (гл. таксама Футра, Футравая прамысловасць).
Н.І.Буракоўская.
Да арт.Кушнерства. Традыцыйны кажух. Вёска Асаўніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. Канец 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лак1, ‑у, м.
Раствор смол або эфіраў цэлюлозы ў спірце, шкіпінары, алеі, якім пакрываюць паверхню прадметаў, каб на да ць ім бляск, засцерагчы ад псавання. Я вырэзваў з дрэва пеналы, скрыначкі, пакрываў іх лакам, пасля чаго наводзіў прыгажосць разьбой.Бядуля.// Бліскучы, высахлы слой гэтага раствору на паверхні якога‑н. прадмета. Пабліскваючы свежым лакам, паважна праходзяць аўтобусы з чырвонымі палосамі на светла-жоўтых кузавах.«Беларусь».
[Ням. Lack ад перс. lāk.]
лак2,
гл. лакцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Даць параду асцерагацца чаго‑н. такога, што можа прычыніць шкоду; папярэдзіць аб небяспецы. — Не заводзься з імі! — перасцерагла дзеда бабка Наста.Колас.Дзяўчына без гуку перасцерагла хлопцаў, прыўзняўшы палец да вуснаў.Мурашка.//Засцерагчы ад небяспекі. Я стаў каля хлопчыка так, каб засланіць сабою дарогу і перасцерагчы на выпадак, калі б ён захацеў бегчы на сярэдзіну.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агарадзі́ць
1.гл. абгарадзіць;
2.перан. (засцерагчы) (be)schützen vt, in Schutz nehmen*; (be)wáhren vt (ад чаго-н. vor D);
агарадзі́ць сябе́ адчаго-н. sich schützen vor (D), sich verwáhren gégen (A)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1.каго-што. Адбіць напад ворага, не даць у крыўду каго-н.
А.
Радзіму.
А. дзяцей.
2.каго-што. Засцерагчы ад шкоднага дзеяння каго-, чаго-н.
А. сады ад вусеня.
3.што. Адстаяць чые-н. інтарэсы, правы, погляды; выступіць на судзе ў якасці абаронцы.
А. падсуднага.
А. прынцып дэмакратызму.
○
Абараніць дысертацыю (праект, дыплом) — публічна на пасяджэнні вучонага савета (дзяржаўнай камісіі) адстаяць навуковую вартасць дысертацыі (праекта, дыплома) з мэтай атрымання адпаведнай вучонай ступені або пацвярджэння кваліфікацыі.
|| незак.абараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| звар.абарані́цца, -раню́ся, -ро́нішся, -ро́ніцца; незак.абараня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца (да 1 і 2 знач.).
|| наз.абаро́на, -ы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хварту́х, ‑а, м.
Абл.
1. Рабочае адзенне ў выглядзе куска тканіны, скуры, брызенту пэўнага фасону і памеру, якое падвязваюць спераду, каб засцерагчы ад забруджвання сукенку, спадніцу, касцюм. Нявестка сабрала ў хвартух відэльцы, лыжкі, чаркі і выйшла.Кавалёў.Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала.Брыль.Сам Міхал ужо не працуе — працуюць яго чатыры сыны, якія стаяць пры горнах, — кожны ў скураным хвартуху...Пестрак.
2. Скураная, брызентавая, палатняная покрыўка, запона, што засцерагаюць машыны, механізмы і пад. ад пылу, бруду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плакірава́ць
(фр. plaquer = накладваць, пакрываць)
1) пакрываць металічную паверхню тонкім слоем іншага металу, устойлівага супраць карозіі, больш Прыгожага і інш.;
2) абліцоўваць вырабы з простага дрэва тонкай фанерай з каштоўных парод дрэва;
3) абкладваць дзёрнам земляныя насыпы, адкосы, каб засцерагчы іх ад размывання вадой.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
2. Тое, што засцерагае ад чаго‑н. — Прызнацца, дагэтуль я крыху баяўся, што хто-небудзь прачытае мой дзённік. Праўда, ад гэтага засцерагалі неразборлівы почырк і беларуская, мова, якую ведаў адзін Чарняк. Але засцярога гэта не такая ўжо надзейная.Шамякін.
3. Мера, якая прымаецца для аховы, засцеражэння ад чаго‑н.; надзвычай асцярожныя адносіны да чаго‑н. Да войтавых вушэй даходзяць чуткі: па лясах бадзяюцца цёмныя людзі, змаўляюцца.. і на нешта наважваюцца. Засцярога тут не пашкодзіць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зберагчы, захаваць у цэласці. Людзі ў цішы сваіх цёмных і лясных закуткаў думалі, як захаваць мізэрны запас хлеба ад прагавітай [пашчы] вайны, як усцерагчы сваю худобу, каня і іншы набытак ад панскай ненаеднасці.Колас.//Засцерагчы ад чаго‑н. небяспечнага, непажаданага. Усцерагчы ад прастуды дзіця. □ [Ганна Карпаўна:] — Што ж, — кажу, — вядзіце ў хату вашу Маруську. Можа як усцерагу ад нечысцяў...Сіняўскі.Цяпер думкі Гарбачэўскага былі скіраваны на тое, як усцерагчы людзей ад правалу.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарту́х, ‑а, м.
1. Жаночая адзежа пэўнага крою, якую надзяваюць спераду на сукенку, спадніцу, каб не забрудзіць іх. Надзейка даўно сабрала на стол, пераадзелася ў выхадное плацце, падвязала свежы вышываны фартух.Хадкевіч.// Прадмет рабочага адзення з рознага матэрыялу (скуры, гумы, брызенту і інш.), які адзяваюць, каб засцерагчы вопратку ад забруджвання. Даяркі былі ў белых касынках і белых фартухах.Шамякін.Кучаравы шавец нацягнуў замусолены фартух і заўзята ўзяўся за работу.Няхай.Уладкаваўся [хлапец] у пякарні, далі яму там белы фартух і белы каўпак.Кулакоўскі.
2.Спец. Назва рознага роду покрывак, чахлоў і пад., якія прызначаюцца для машын, механізмаў, тэхнічных прыстасаванняў.
[Ням. Vortuch.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)