Natrschutzgebiet n -(e)s, -e запаве́днік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

рэзерва́т, ‑у, М ‑ваце, м.

1. Тэрыторыя, прыродныя багацці якой (жывёла і расліны) знаходзяцца пад асобай аховай дзяржавы; запаведнік.

2. Тое, што і рэзервацыя (у 1 знач.).

[Ад лац. reservatus — захаваны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Natrschutzpark m -s, -e і -s запаве́днік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

skansen, ~u

м. скансэн; этнаграфічны музей-запаведнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

national park

нацыяна́льны парк, запаве́днікm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

preserve1 [prɪˈzɜ:v] n.

1. варэ́нне

2. pl. preserves кансервава́ная садаві́на або́ гаро́дніна

3. запаве́днік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ма́лпа, -ы, мн. -ы, малп і -аў, ж.

1. Млекакормячая жывёліна атрада прыматаў, якая па будове цела з’яўляецца самай блізкай да чалавека.

Шыраканосыя малпы.

2. перан. Пра чалавека, які крыўляецца (разм.).

|| памянш. ма́лпачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ма́лпавы, -ая, -ае і ма́лпін, -а.

Малпавы запаведнік.

Малпіна футра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sanctuary [ˈsæŋktʃuəri] n.

1. запаве́днік;

a bird sanctuary птушы́ны запаве́днік;

a sanctuary forest лес-запаве́днік

2. прыту́лак, прыста́нішча;

seek sanctuary шука́ць прыту́лку;

a sanctuary for study пако́й, дзе ніхто́ не заміна́е вучы́цца;

find sanctuary in sleep знайсці́ супако́й у сне;

the sanctuary of one’s heart тайнікі́ душы́

3. храм, святы́ня, свяці́лішча; алта́р;

the sanctuary of sciences храм наву́к i

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

заказні́к Запаведны лес, запаведнік (Шацк. Шат.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ЗАПАВЕ́ДНІКІ,

1) тэрыторыя сушы або акваторыя, у межах якой увесь прыродны комплекс поўнасцю выключаны з гасп. дзейнасці і ахоўваецца дзяржавай; від запаведных тэрыторый. Участкі зямлі, яе нетраў і воднай прасторы ў межах З. аддаюцца ў карыстанне грамадскім ці дзярж. органам. Асн. задачы З.: зберажэнне эталонных або найб. тыповых для вызначанай геагр. зоны прыродных ландшафтаў, рэдкіх і каштоўных відаў жывёл і раслін; вывучэнне прыродных працэсаў у натуральным стане; распрацоўка пытанняў рэканструкцыі флоры, фауны і комплексу інш. прыродаахоўных праблем; культ.-асв. работа, папулярызацыя прыродаахоўных поглядаў і аховы прыроды (гл. Маніторынг, Біясферны запаведнік). Вылучаюць З. накіраванага рэжыму, прыродныя, эталонныя, біясферныя, мемарыяльныя і інш. Для аховы прыродных комплексаў З. ствараюцца ахоўныя зоны. Ахоўвае З. спец. служба (дзяржінспектары, егеры). Навук. работа ў З. мае комплексны характар, вядуцца даследаванні па праграме «Летапіс прыроды».

Першыя дзярж. З. ўзніклі ў стараж. Вавілоне, Грэцыі, Індыі і ствараліся з рытуальнымі і паляўнічымі мэтамі. Найстаражытнейшы З. на слав. землях — Белавежская пушча. Першымі дзярж. З. Расіі былі Баргузінскі запаведнік, Кедравая Падзь, Лагадэхскі запаведнік, Саянскі (1915). Самы вял. З. у свеце — Вялікі Габійскі (Манголія, пл. 5 млн. га), у Расіі — Таймырскі запаведнік. Найб. вядомыя З. — Асканія-Нова, Байкальскі запаведнік, Жувінтас, Каўказскі запаведнік, Кызылагаджскі запаведнік, Рэпетэкскі запаведнік і інш.

На Беларусі два З.: Бярэзінскі біясферны запаведнік і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік (адзіны ў свеце). Стварэнне, статут, структура і рэжым З. вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях і аб’ектах» (1994) і адпаведнай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13.3.1995. Вял. роля З. Беларусі ў зберажэнні і аднаўленні каштоўных і рэдкіх відаў жывёл (алень высакародны, бабёр, зубр, лось і інш.) і раслін, даследаванні па геабатаніцы, фларыстыцы, лесазнаўстве, фауністыцы, паляўніцтвазнаўстве, глебазнаўстве, экалогіі і інш. З. ўдзельнічаюць у міжнар. праграмах па ахове прыроды ў рамках МАБ, ЮНЕП, ЮНЕСКА.

2) Навукова-даследчыя ўстановы, за якімі замацаваны тэрыторыі, дзе вядуцца адпаведныя арганізацыйныя работы і даследаванні.

Літ.:

Заповедники и национальные парки мира. М., 1969;

Заповедники Белоруссии: Исслед. Вып. 1—6. Мн., 1977—82;

Заповедники СССР: [Справ.]. М., 1980;

Биосферный заповедник на Березине. Мн., 1993;

Березинский биосферный заповедник. Мн., 1996.

Э.​Р.​Самусенка.

т. 6, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)