У Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярэжа, за 16 км на ПдУ ад г. Міёры. У межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,62 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 250 м, даўж. берагавой лініі 3,1 км. Пл. вадазбору 3 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з воз.Доўгае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРГА́Нзвычайны,
або атлантычны (Belone belone), рыба сям. сарганавых атр. сарганападобных. Трапляецца ў Чорным і Балтыйскім морах.
Даўж. да 90 см, маса 300—400 г. Цела доўгае, тонкае, сківіцы выцягнутыя, звычайна з клыкападобнымі зубамі. Нераст у прыбярэжнай зоне, сярэдняя пладавітасць каля 15 тыс. ікрынак. Ікрынкі прымацоўваюцца да водарасцей. Корміцца дробнай рыбай. Аб’ект мясц. промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
persistence
[pərˈsɪstəns]
n.
1) упа́ртасьць, насто́йлівасьць, насты́рлівасьць f.
2) до́ўгае трыва́ньне, праця́гласьць
the persistence of a cough — праця́гласьць ка́шлю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
powłóczysty
powłóczyst|y
доўгі;
szata ~a кніжн.доўгае адзенне;
spojrzenie ~e — погляд з павалокай
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ма́нтыя ’доўгае шырокае адзенне ў выглядзе плашча’ (ТСБМ). З рус.мантия, якое з с.-грэч.μαντίον (Лёхін, 423).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАЛЕРЭ́Я (франц. galerie ад італьян. galleria),
1) доўгае крытае памяшканне, у якім вонкавую падоўжную сцяну замяняе каланада, часам з аркадай ці балюстрадай; доўгі балкон. У еўрап. архітэктуры галерэя шырока выкарыстоўвалася ў палацавых і грамадскіх будынках стыляў рэнесансу, барока, класіцызму (замак на Вавелі ў Кракаве). На Беларусі вядомы з 16 ст. ў ратушах, палацах, замках (г.п. Мір Карэліцкага р-на), гандл. радах і інш. 2) Доўгае памяшканне з суцэльным радам вял. вокнаў на адным з падоўжных бакоў будынка (Люстраная галерэя Каралеўскага палаца ў Версалі). На Беларусі былі ў 16—17 ст. у манастырах, кляштарах (Гродзенскія лямусы), школьных будынках; сустракаюцца ў сучаснай архітэктуры (т.зв. дамы галерэйнага тыпу).
3) Верхні ярус глядзельнай залы тэатра (галёрка, раёк).
4) Назва шэрагу маст. музеяў (нац. галерэя, карцінная галерэя).
5) У пераносным сэнсе — шэраг, чарада (галерэя вобразаў, тыпаў).
Галерэя Мірскага замка. Карэліцкі раён Гродзенскай вобл.Галерэя каралеўскага замка на Вавелі ў Кракаве.Люстраная галерэя Каралеўскага палаца ў Версалі. Арх. Ж.Ардуэн-Мансар. 1678—86.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́М (Мустай) (сапр.Карымаў Мустафа Сафіч; н. 20.10.1919, в. Кляшава Чышмінскага р-на, Башкортастан),
башкірскі пісьменнік. Нар. паэт Башкортастана (1963). Герой Сац. Працы (1979). Засл. дз. маст. РСФСР (1982). Ганаровы акад.АН Башкортастана (1992). Скончыў Башкірскі пед.ін-т (1941). Друкуецца з 1935. Першыя паэт.зб-кі прысвяціў моладзі («Атрад рушыўся», 1938, з В.Нафікавым; «Вясновыя галасы», 1941). Героіка і трагізм Вял.Айч. вайны адлюстраваны ў шматлікіх вершах і паэмах. У зб-ках вершаў «Гадам услед» (1971), «Чатыры пары кахання» (1978), п’есах «Выкраданне дзяўчыны» (1959), «У ноч зацьмення Месяца» (1965, Дзярж. прэмія РСФСР імя Станіслаўскага 1967), «Краіна Айгуль» (1969), аўтабіягр. аповесці «Доўгае-доўгае дзяцінства» (1974—78) і інш. адлюстраваў жыццё башк. народа, напружаны пульс эпохі. Рэсп. прэмія Башкортастана імя Салавата Юлаева 1969. Дзярж. прэмія СССР 1972. Ленінская прэмія 1984. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі С.Гаўрусёў, І.Калеснік, В.Лукша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЖА,
возера ў Беларусі, у Мёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярэжа (выцякае з возера), за 14 км на ПдУ ад г. Мёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,76 км², даўж. 1,07 км, найб.шыр. 880 м, даўж. берагавой лініі 2,98 км. Пл. вадазбору 10,5 км². Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з воз.Доўгае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ІН (? — пасля 1341),
князь полацкі. Брат вял. князя ВКЛ Гедзіміна. У летапісных крыніцах згадваецца пад 1326, калі з пасольствам ВКЛ прыехаў у Ноўгарад на перагаворы, у выніку якіх быў усталяваны мір з наўгародцамі і немцамі (крыжакамі), што завяршыў доўгае процістаянне пскоўска-наўгародскіх і бел. зямель крыжакам і спыніў канфлікты паміж Полацкам і Ноўгарадам.