usłyszeć bodaj kilka dobrych słów — пачуць хоць бы некалькі добрых слоў;
3. хіба; можа
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
terms[tɜ:mz]n.pl.
1. умо́вы;
terms of a treaty/an agreement умо́вы дамо́вы/дагаво́ра
2. адно́сіны
♦
be on good/friendly terms (with smb.) быць у до́брых/прыя́зных адно́сінах (з кім-н.);
come to terms (with smb.) прыйсці́ да зго́ды, прыміры́цца (з кім-н.);
in terms of smth. з пу́нкта по́гляду чаго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
humanity
[hju:ˈmænəti]
n., pl. -ties
1) чалаве́цтва n.
2) чалаве́чнасьць f., людзка́я нату́ра
Humanity is a mixture of good and bad qualities — Людзка́я нату́ра — гэ́та мешані́на до́брых і благі́х я́касьцяў
3) гума́ннасьць, лю́дзкасьць, спага́длівасьць f.
•
- the humanities
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нака́з, ‑у, м.
1. Павучальнае настаўленне. Бацькоўскі наказ. □ Маці сама дала наказ быць не горшым, чым дзеці ў добрых людзей...Брыль.
2. Загад або распараджэнне. [Антанюк:] — Сувязной, якую мы паслалі ў Казюры да Марыны, я даў наказ: пастарацца ўгаварыць малодшага [сына] застацца з маці.Шамякін.
3. Дзяржаўны акт, у якім змешчаны інструкцыі аб выкананні загаду, распараджэння. Наказ Савета Працы і Абароны.// Пажаданні, патрабаванні і задачы, якія выказваюцца выбаршчыкамі свайму дэпутату ў вуснай ці пісьмовай форме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Vórzugm -(e)s, -züge
1) перава́га;
j-m den ~ gében* аддава́ць перава́гу каму́-н.
2) перава́га, ва́ртасць;
sie hat víele Vórzüge у яе́ мно́га до́брыхя́касцей
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
свалата́, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.
1.зб.Разм.груб. Тое, што і сволач (у 2 знач.). Уся свалата, усе трутні свету, пра якіх некалі гаварыў яму [Арлоўскаму] бальшавік Анісімаў, лезлі са скуры, каб зноў аднавіць стары лад.Паслядовіч.Так, добрых людзей багата, але свалаты таксама хапае.Навуменка.
2. Тое, што і сволач (у 1 знач.). — За кадзетаў, свалата, цягне! Няма чаго слухаць. — Кандрат павярнуўся, каб ісці.Лобан.[Рабочы:] Іш, свалата! Каб прыкруціў Цябе да рэйкі галавой цяпер...Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДО́ГМАТЫ РЭЛІГІЙНЫЯ,
афіцыйна прызнаныя палажэнні рэліг. веравучэння, якія абвяшчаюцца царквой бясспрэчнай ісцінай, не падлягаюць перагляду і зменам, прызнаюцца вечнымі боскімі ўстанаўленнямі, абавязковымі для ўсіх веруючых. Кожная з рэлігій мае сваю дагматычную сістэму. У хрысціянстве догматы зацверджаны 2 першымі ўсяленскімі саборамі — Нікейскім (325) і Канстанцінопальскім (381) і атрымалі назву Нікея-Царградскага сімвала веры. Яны ўключаюць 12 асн. догматаў: аб адзінстве і траістасці Бога; аб Хрысце як зямным увасабленні Бога, сыне Божым, пасрэдніку паміж Богам і людзьмі; аб другім прышэсці Хрыста на зямлю; аб пашане адзінай саборнай царквы; аб неабходнасці хрышчэння; аб веры ў цялеснае ўваскрэсенне памерлых; аб веры ў замагільнае жыццё пасля «страшнага суда» і інш., якія пазней дапаўняліся. Праваслаўная царква абмежавалася рашэннямі першых 7 сусв. сабораў. Пасля падзелу цэркваў заходняя, рымска-каталіцкая, уключыла ў сваё веравучэнне новыя догматы: аб філіёкве (аб зыходжанні Святога духа не толькі ад бога-айца, але і ад сына); аб чысцілішчы; аб запасе добрых спраў; аб бязгрэшным зачацці Багародзіцы. Пратэстантызм прызнаў Д.р. аб апраўданні сваіх паслядоўнікаў вераю, а не царквою. Іудаізм у розныя часы прытрымліваўся розных дагматычных сістэм, з іх засталіся асн. тры: прызнанне адзінабожжа Яхве, богавыбраннасці яўр. народа і чаканне прыходу месіі (збавіцеля). Іслам у межах яго багаслоўскай сістэмы — калама — выпрацаваў догматы: аб адзіным Богу — Алаху, аб яго пасланніку Мухамеду, аб прадвызначэнні чалавечага лёсу Алахам. Індуізм зыходзіць з прызнання святасці «Ведаў», з перасялення душ, з няроўнасці людзей, наяўнасці кармы і інш. (гл. таксама Догма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
scarce
[skers]1.
adj.
рэ́дкі, няча́сты, які́ ця́жка даста́ць
Good cooks are scarce — До́брых ку́хараў няшма́т
2.
adv.
1) ледзь, ледзь то́лькі
2) не зусі́м
3) наўра́д, наўра́д ці
He can scarcely have said that — Наўра́д ці ён мог гэ́та сказа́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прарэ́зацца, ‑рэжацца; зак.
1. З’явіцца на паверхні чаго‑н., пачаць расці (пра зубы, рогі). Зубы прарэзаліся. Рогі прарэзаліся.
2.Разм. Пранікнуць, прабіцца праз што‑н. Бледны, плямісты месяц, што хвіліну назад быў прарэзаўся ў небе, зноў схаваўся — нырнуў, як у падушку, у хмару.Сачанка.
3. Абазначыцца, вылучыцца рэзкімі лініямі (пра маршчыны). На шырокім упартым ілбе Кліма прарэзаліся глыбокія зморшчыны.Шахавец.
4.Разм. Прагуляць у што‑н. з азартам да якога‑н. часу. [Сашка і Вэня] паклікалі добрых двух суседзяў і прарэзаліся да самага світання ў прэферанс.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАХЛЕ́НКА (Леанід Рыгоравіч) (Гдальевіч; 6.9.1907, г.п. Церахоўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 9.3.1986),
бел. акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1946). Нар.арт.СССР (1966). Вучыўся ў Ленінградскім ін-це сцэн. мастацтва (1925—27, курс Л.Віўена і С.Радлава). З 1926 у Ленінградскім рабочым т-ры пралеткульта, у 1929—81 у Бел. т-ры імя Я.Купалы (у 1937—43 маст. кіраўнік; у 1956—58, 1967—69 адначасова маст. кіраўнік студый пры т-ры). Выкананыя ім ролі адметныя выразнасцю псіхал. характарыстык, філас. абагульненасцю, дэталёвасцю распрацоўкі: Старац («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Сымон («Салавей» З.Бядулі), Гарлахвацкі («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Добрых («Амністыя» М.Матукоўскага), Круціцкі, Прыбыткоў, Дудукін («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Апошняя ахвяра», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Бубнаў («На дне» М Горкага), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Сцяпан Сыравараў («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Ён («Чацвёрты» К.Сіманава). Пастаўленыя ім спектаклі вызначаліся дакладнасцю вобразнай структуры, тонкай распрацоўкай характараў, акцёрскай ансамблевасцю: «Канец дружбы» (1934, з Л.Літвінавым), «Партызаны» (1938, з К.Саннікавым) і «Хто смяецца апошнім» (1939, з І.Раеўскім) К.Крапівы, «Ваўкі і авечкі» (1936), «Без віны вінаватыя» (1938) Астроўскага, «Скупы» Мальера (1937), «Салавей» (1937, з Літвінавым), «У стэпах Украіны» Карнейчука (1941), «Рускія людзі» Сіманава (1943), «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1953), «Вогненны мост» Б.Рамашова (1954), «Пані міністэрша» Б.Нушыча (1956), «Паўночная мадонна» бр. Тур (1962). Здымаўся ў кіно: «Хто смяецца апошнім», «Міколка-паравоз», «Палеская легенда», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Веснавыя навальніцы». Дзярж. прэмія Беларусі 1970.
Літ.:
Грыгор’ева А. Вядомы дзеяч беларускай сцэны // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.