Адсутнасць згоднасці ў чым‑н.; разлад, беспарадак. Заўвагі дзяўчат выклікалі глыбокі разброд і спрэчкі ў сям’і Арцёма Іванавіча. Утварыліся дзве непрымірымыя групы.Мележ.Янка Купала працаваў над «Словам аб палку Ігаравым», калі ў асяроддзі старой пісьменніцкай інтэлігенцыі назіраўся разброд, ідэйная раз’яднанасць.Палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Зацікавіўшы чым‑н., угаварыць перайсці з аднаго ў другі лагер групу людзей і пад. Пераманіць на свой бок. □ — Чым, чым не прываблівалі мы Мішку, каб пераманіць у свой полк.Лынькоў.Марыйка пераманіла да сябе ў брыгаду самых працавітых дзяўчат.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шча́вель, ‑ю, м.
Разм. Тое, што і шчаўе. Гарась вышчыпваў з травы малады шчавель і нехаця яго еў.Каваль.Дзяўчат, што ходзяць на той бок [Дняпра] па шчавель, ягады і грыбы, перапраўляюць.. лодачнікі.Брыль.Як глуха тут перапляліся Палын, румянкі, медуніца, Крапіва, падбярозка, гірса, Шчавель, трыпутнік і мятліца.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́лец, мальца, м.
Разм. Падлетак, юнак; хлопец. Увесь іх выпуск — сто сорак мальцаў і дзяўчат — усе большыя за Міхася.Брыль.Выедзе пан Дастаеўскі да Варшавы, або ў госці да суседзяў, або на ловы ў пушчу, — палячка толькі таго і чакае. Гукне мальца да сябе і просіць, каб ён іграў.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bevy
[ˈbevi]
n., pl. bevies
1) мала́я гру́па, чаро́дка, грама́дка f.
а) a bevy of quail — чаро́дка перапёлак
б) a bevy of girls — чаро́дка, грама́дка дзяўча́т
2) тавары́ства n.; збор -у m.
the whole bevy of renegades — цэ́лы збор рэнэга́таў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
заўсёднік, ‑а, м.
Разм. Сталы наведвальнік чаго‑н. Варта іншаму скептыку разок-другі наведаць гарадскі клуб турыстаў, пагутарыць з яго заўсёднікамі, як, глядзіш, праз пэўны час і ў яго з’яўляюцца сімптомы дзіўнага «захворвання» — імя якому турызм.«Звязда».Акрамя харыстаў і заўсёднікаў бібліятэкі — хлопцаў і дзяўчат, на голас баяна прыйшлі маладзіцы і пажылыя жанчыны.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сваво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Гарэзлівы, дураслівы, гуллівы. І дарма, што на першы погляд яна [Кася] здавалася свавольным дзіцем, слова маткі было для яе святым законам.Васілевіч.У сцэне з Якімам Сарокам Паўлінка — Караткевіч пяшчотная, свавольная, гарэзлівая, наіўная і разумная.«ЛіМ»./уперан.ужыв.Ветрык свавольны пранёсся, Долу нагнуўшы калоссе...Лойка.// Вальнадумны, мяцежны. За смерць мяцежных і свавольных, за смерць дзяўчат і юнакоў дакляравалі каты волю — за блізкіх кроў, за родных кроў!..Дудар.
2. Схільны да свавольства; упарты, неслух. Поп, вядома, мог бы пакараць Андрэя, але ён сам меў столькі грахоў, што пабаяўся крануць гэтага свавольнага шляхцюка.Чарнышэвіч.// Які выражае свавольства, сведчыць пра яго. Кавалёва бачыла, як ружавелі твары дзяўчат, як загараліся свавольным агнём вочы хлопцаў.Дуброўскі.Людзі свавольнай натуры з яго [Астаповіча] нават смяяцца пачалі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаманлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які любіць пагаварыць; гаваркі, гаварлівы. Нейкім асаблівым чуццём .. [Мікалай] адчуў неабходнасць падпарадкавацца гэтаму вясёламу, гаманліваму хлопцу з яснымі вачамі.Шамякін.// Ажыўлены, шумны (пра натоўп, гурт людзей і пад.). Вунь, быццам вецер прашумеў, прамільгнула гаманлівая купка дзяўчат, і ўжо з ваколіцы даляцела задзірыстая прыпеўка.Марціновіч.//перан. Шумлівы, незмаўкальны. Над рачулкай гаманлівай Заводзяць песні салаўі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наплакацца з выпадку чыёй‑н. смерці, страты чаго‑н. Тысячы матак аплакалі ўсё: тугу і голад, пакуты і смерць сяброў.Брыль.//перан. Адчуць і выказаць сваё гора, смутак з выпадку якога‑н. няшчасця. Перш чым Максім Багдановіч аплача ў вершы «Слуцкія ткачыхі» трагедыю прыгонных беларускіх дзяўчат.., слуцкія паясы апіша Адам Міцкевіч.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўсядзённы, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца кожны дзень, дзень пры дні; штодзённы, пастаянны. Старэйшыя таварышы — камуністы — аказвалі паўсядзённую ўвагу камсамольскаму падполлю, вучылі юнакоў і дзяўчат рэвалюцыйнай практыцы барацьбы.Дзенісевіч.Гэтыя радкі гавораць аб тым, што ў асобе Горкага Хвядос Шынклер бачыў свайго настаўніка, у яго вучыўся бачыць прыгожае і ўзнёслае ў паўсядзённых працоўных буднях, у людзях працы.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)