ХА́ЙНЕМАН (Heinemann) Густаў (23.7.1899, Швелм, Германія — 7.7.1976),
дзяржаўныдзеячФРГ. Юрыст. З 1945 чл.Хрысц.-дэмакр. саюза (ХДС). У 1949—50 міністр унутр. спраў ва ўрадзе К.Адэнаўэра, адначасова прэзідэнт сінода евангелічнай царквы ФРГ (да 1955). У 1952 выйшаў з ХДС і ўтварыў пацыфісцкую Агульнагерм. нар. партыю. З 1957 чл.С.-д. партыі Германіі (СДПГ). У 1966—69 міністр юстыцыі. У 1969—74 федэральны прэзідэнт ФРГ (першы ад СДПГ). Садзейнічаў прымірэнню ФРГ з краінамі, якія пацярпелі ў час нацысцкай дыктатуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІТ (Heath) Эдуард Рычард Джордж (н. 9.7.1916, Бродстэрс, Вялікабрытанія),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Вялікабрытаніі. Скончыў Оксфардскі ун-т. З 1950 дэп. парламента ад Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі, у 1965—75 яе лідэр. У 1959—64 неаднаразова міністр, у 1970—74 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. Урад Х. імкнуўся абмежаваць правы рабочых на забастоўкі, падпісаў Дагавор аб забароне размяшчэння ядзернай зброі на марскім дне (1971), увёў прамое кіраванне Паўночнай Ірландыяй з Лондана (1972), дамогся ўступлення Вялікабрытаніі ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць (1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВЫ́ГЛАС Генадзь Мікалаевіч (н. 11.2.1954, в. Парахонск Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
дзяржаўныдзеяч Беларусі. Ген.-лейт. (2001). Скончыў Маск. вышэйшае пагранічнае каманднае вучылішча (1975), Вышэйшую школу КДБСССР (1989). З 1975 на пасадах аператыўнага і кіруючага складу Усх. пагранічнай акругі КДБСССР і пагранічных войскаў Беларусі. З 1997 нам. старшыні Дзярж.к-та пагранічных войск Рэспублікі Беларусь, з 2000 нач. службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З вер. 2001 дзярж. сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́КСАС (Paksas) Роландас (н. 10.6.1956, г. Цельшай, Літва),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Літвы. Скончыў Вільнюскі інж.-буд. ін-т (1979), Ленінградскую акадэмію грамадз. авіяцыі (1984). Працаваў у грамадз. авіяцыі. Мэр Вільнюса (1997—2000), прэм’ер-міністр Літвы (1999, 2000—01). Дэп. сейма (з 2000), кіраўнік фракцыі Літ. ліберальнага саюза ў ім (з 2001). З лют. 2003 прэзідэнт Літ. Рэспублікі. 6.4.2004 Сейм Літвы прагаласаваў за адстаўку П. з прэзідэнцкай пасады, абвінаваціўшы яго ў шэрагу парушэнняў канстытуцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЮ́Б ХАН Мухамед (14.5.1907, г. Хазара, Зах. Пакістан — 19.4.1974),
дзяржаўны, паліт. і ваен.дзеяч Пакістана. Фельдмаршал (1959). З 1928 на ваен. службе. Галоўнакамандуючы ўзбр. сіламі (1951—54 і 1956—58). Пасля дзярж. перавароту 1958 прэзідэнт Пакістана да 1969. Прыхільнік захавання цэласнасці краіны, заснаваў т.зв. пачатковую дэмакратыю. У 1962 па яго ініцыятыве адменена ваен. становішча, уведзена новая канстытуцыя, абраны парламент, адноўлена дзейнасць паліт. партый, пачаліся агр. рэформы. Лідэр правячай партыі Мусульманская ліга ў 1963—69. У 1969 адышоў ад паліт. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮВАЛЬЕ́ (Duvalier) Франсуа (14.4.1907, г. Порт-о-Прэнс, Гаіці — 21.4.1971),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Гаіці. Скончыў мед.ф-т ун-та Гаіці (1932). У 1947—49 нам. міністра працы, у 1949—50 міністр працы і аховы здароўя. З 1957 лідэр Партыі нац. адзінства (з 1963 Адзіная партыя рэв. і ўрадавага дзеяння). З 1957 прэзідэнт Гаіці. У 1964 правёў праз Нац. сход канстытуцыю, паводле якой абвясціў сябе «пажыццёвым прэзідэнтам» і ўстанавіў крывавы рэжым дыктатуры, праводзіў палітыку рэпрэсій, праследаваў апазіцыю. Пост прэзідэнта перадаў сыну Ж.К.Дзювалье.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБКО́ Аляксандр Іосіфавіч (н. 14.1.1938, в. Ілава Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
дзяржаўныдзеяч Беларусі. Герой Сац. Працы (1982). З 1960 працаваў аграномам-насенняводам, кіраўніком аддзялення, дырэктарам вучэбнай гаспадаркі «Станіславова» Гродзенскага с.-г. ін-та. У 1966—70 нач. упраўлення сельскай гаспадаркі Бераставіцкага райвыканкома, у 1970—72 дырэктар трэста малочна-гароднінных саўгасаў Гродзенскай вобл., у 1972—94 старшыня калгаса, старшыня савета с.-г.калект. прадпрыемства «Прагрэс» Гродзенскага р-на. Са снеж. 1994 старшыня Гродзенскага аблвыканкома. З 1990 старшыня Саюза аграрнікаў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧЫ́НСКІ (Lucinschy) Петру (н. 27.1. 1940, с. Старыя Радуляны Фларэшцкага р-на, Малдова),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Малдовы. Кандыдат філас.н. Скончыў Кішынёўскі ун-т (1962). З 1960 на камсамольскай і парт. рабоце ў Малдове, з 1978 у апараце ЦККПСС. 2-і сакратар ЦККамуніст. партыі Таджыкістана (1986—89), 1-ы сакратар ЦККамуніст. партыі Малдовы (1989—90), сакратар ЦККПСС (1991). З 1992 пасол Малдовы ў Рас. Федэрацыі, у 1993—96 старшыня Парламента Малдовы. З 1997 прэзідэнт Малдовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКУ́ЛКІН Якаў Пракопавіч (29.4.1913, с. Падбужжа Хвастовіцкага р-на Калужскай вобл., Расія —3.12.1983),
дзяржаўныдзеячБССР. Ген.-лейт. (1970). Скончыў Бранскі тэхнікум шляхоў зносін (1934). З 1940 у органах дзяржбяспекі. Да 1940 працаваў тэхнікам праектнага бюро Упраўлення на Д.-Усходняй чыг. З 1960 старшыня КДБ пры СМ Башкірскай АССР. З 1962 у апараце КДБ пры СМСССР. З 1969 нам.нач. ўпраўлення КДБ пры СМСССР па г. Масква і Маскоўскай вобл. У 1970—80 старшыня КДБ пры СМБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПАПО́РТ Рыгор Якаўлевіч (1890, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 10.2.1938),
дзяржаўныдзеячБССР. Камісар дзяржбяспекі 3-га рангу (1935). З 1918 у органах дзяржбяспекі. У 1929—31 старшыня ДПУ БССР, адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНКСССР па БВА і нач. асобага аддзела БВА; у 1936—37 нач. інспекцыі Наркамата харчовай прам-сці СССР. Чл.ЦККП(б)Б (1930—31). 16.7.1937 арыштаваны і 8.2.1938 асуджаны да пакарання смерцю «па абвінавачванні ў шпіёнскай дзейнасці і прыналежнасці да антысавецкай арганізацыі правых». Рэабілітаваны ў 1956.