дзяк, ‑а, м.

1. У Старажытнай Русі — пісец у князя, у 14–17 стст. — службовая асоба, якая займала адказныя пасады ў дзяржаўных установах. Думны дзяк.

2. Ніжэйшы царкоўны служыцель у праваслаўнай царкве; псаломшчык. Дзяк кожную хвіліну бегаў з кліраса за алтар і ніяк не мог уцяміць, што гэта такое дзеецца. Чарот.

[Ад грэч. diákonos — служка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансьюмеры́зм

(фр. consumerisme)

арганізаваны рух грамадзян і дзяржаўных органаў за расшырэнне правоў і ўплыву пакупнікоў у адносінах да прадаўцоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

валарыза́цыя

(фр. valorisation)

павышэнне цаны тавару або курсу папяровых грошай пры дапамозе дзяржаўных мерапрыемстваў;

2) тое, што і рэвальвацыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГЕРО́Й БЕЛАРУ́СІ,

ганаровае званне, вышэйшая ступень адзнакі і дзярж. ўзнагарода за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, здзейсненым у імя свабоды, незалежнасці і росквіту Рэспублікі Беларусь. Уведзены Законам «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» ад 13.4.1995. Званне прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь толькі адзін раз. Паводле Указа Прэзідэнта ад 15.1.1996 асобам, удастоеным звання Героя Беларусі, уручаецца медаль Герой Беларусі. Узнагароджанне можа быць праведзена пасмяротна. Героямі Беларусі могуць стаць не толькі грамадзяне Беларусі, але і замежныя грамадзяне ці асобы без грамадзянства за заслугі перад Рэспублікай Беларусь. Героі Беларусі карыстаюцца льготамі, прадугледжанымі заканадаўствам для Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сац. Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы. Упершыню званне Героя Беларусі прысвоена ў 1996 У.М.Карвату (пасмяротна).

Г.​А.​Маслыка.

т. 5, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

патрана́т, ‑у, М ‑наце, м.

1. У Старажытным Рыме — асобая форма апёкі, якая ўстанаўлівала матэрыяльную залежнасць кліентаў (ненаўнапраўных ці бедных грамадзян) ад патронаў ​2 (у 1 знач.).

2. Апякунства наогул з боку каго‑н.

3. У СССР — выхаванне дзяцей-сірат і дзяцей, страціўшых сувязь з бацькамі, у сем’ях працоўных пад кантролем дзяржаўных органаў.

[Лац. patronatus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інста́нцыя

(лац. instantia = непасрэдная блізкасць)

ступень, звяно ў супадпарадкаванні дзяржаўных, прафсаюзных, судовых і іншых органаў (напр. вышэйшая і., судовая і.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прэс-канферэ́нцыя

(англ. press-conference)

сустрэча дзяржаўных, палітычных, грамадскіх ці навуковых дзеячаў з прадстаўнікамі друку для паведамлення якіх-н. звестак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

унітары́зм

(фр. unitarisme, ад лац. unitas = адзінства)

дзяржаўнае ўладкаванне, якое характарызуецца цэнтралізаваным кіраўніцтвам адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі і адсутнасцю самастойных дзяржаўных утварэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дада́так, ‑тку, м.

Тое, што прыбаўляецца, дадаецца да чаго‑н. [Пацейкоўскі] праглядае тэзісы,.. робіць папраўкі, дадаткі, шліфуе, адточвае кожны сказ, кожнае слова. Колас. // Кніга, брашура і пад., што прыкладаюцца да якога‑н. падпіснога выдання. Літаратурны дадатак да газеты.

•••

У дадатак (да) — акрамя чаго‑н., звыш чаго‑н. У дадатак да дзяржаўных клопатаў былі клопаты і асабістыя. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗЯРЖА́ЎНАЯ ТА́ЙНА,

звесткі ваен., эканам. і паліт. характару, рознага роду адкрыцці, вынаходствы і інш., якія адносяцца да дзярж. сакрэтаў і ахоўваюцца дзяржавай. Ахова Дз.т. прадугледжвае шэраг прававых, арганізац., інж.-тэхн. і інш. мер па абмежаванні распаўсюджання звестак, аднесеных да дзярж. сакрэтаў. У Рэспубліцы Беларусь паводле Закона «Аб дзяржаўных сакрэтах» ад 29.11.1994 ахове падлягаюць звесткі, распаўсюджанне якіх можа нанесці шкоду нац. бяспецы, абараназдольнасці і жыццёва важным інтарэсам дзяржавы. Пералік гэтых звестак зацвярджае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Савета Міністраў. Ахову Дз.т. ажыццяўляюць органы заканад., выканаўчай і суд. улады, органы мясц. кіравання і самакіравання, органы дзярж. кантролю і нагляду, юрыд. асобы. Парадак карыстання і распараджэння звесткамі, якія складаюць Дз.т., вызначаецца заканадаўствам. Нагляд за заканадаўствам у дзейнасці па ахове Дз.т. ўскладзены на Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і падначаленых яму пракурораў. Выдаванне Дз.т. з’яўляецца крымін. злачынствам і цягне за сабой крымін. адказнасць. С.У.Скаруліс.

т. 6, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)