блё́хаць

‘пляскаць, плюхаць што-небудзь (напр., ваду) і ў якасці безасабовага дзеяслова (пачало блёхаць)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. блё́хаю блё́хаем
2-я ас. блё́хаеш блё́хаеце
3-я ас. блё́хае блё́хаюць
Прошлы час
м. блё́хаў блё́халі
ж. блё́хала
н. блё́хала
Загадны лад
2-я ас. блё́хай блё́хайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час блё́хаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зага́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць загаднага. Характар выражэння загаднасці ў пэўнай ступені залежыць ад трывання дзеяслова. Граматыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзеясло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзеяслова, уласцівы яму. Дзеяслоўныя формы.

•••

Дзеяслоўная рыфма гл. рыфма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кан’юнкты́ў

(лац. coniunctivus = злучальны)

лінгв. умоўны лад дзеяслова.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

однокра́тный

1. аднаразо́вы, аднакра́тны;

2. грам., мат. аднакра́тны;

однокра́тный вид глаго́ла грам. аднакра́тнае трыва́нне дзеясло́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўноміну́лы, -ая, -ае.

Які існаваў, адбыўся ў далёкім мінулым.

Даўномінулыя падзеі.

Даўномінулы час — у граматыцы: асобая форма дзеяслова прошлага часу ў некаторых мовах, што абазначае дзеянне, якое папярэднічала другому дзеянню мінулага часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыва́нне², -я, мн. -і, -яў, н.

У граматыцы: катэгорыя дзеяслова, якая выражае характар працякання дзеяння ў адносінах да выніку, працягласці, яго мяжы.

Закончанае т.

Незакончанае т.

|| прым. трыва́льны, -ая, -ае.

Трывальная па́ра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bezokolicznik

м. лінгв. інфінітыў; неазначальная форма дзеяслова

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пазача́савасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць пазачасавага. Формы будучага часу дзеяслова «быць» у пэўных выразах ужываюцца са значэннем пазачасавасці. Граматыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

індыкаты́ў

[лац. (modus) indicativus = абвесны (лад)]

лінгв. абвесны лад дзеяслова.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)