адзін з 2 асн. (разам з прэзідэнцкай рэспублікай) відаў рэспубліканскага дзярж. ладу. Характарызуецца абвяшчэннем прынцыпу вяршэнства парламента ў паліт. сістэме. Пры П.р. ўрад нясе адказнасць перад парламентам і фарміруецца толькі парламенцкім шляхам з лідэраў партыі (або парт. кааліцыі), што перамагла на чарговых выбарах. Заўсёды ёсць пасада кіраўніка ўрада (прэм’ер-міністра або старшыні). Роля прэзідэнта — кіраўніка дзяржавы ў фарміраванні ўрада чыста намінальная, гал. яго функцыя — прадстаўнічая, а выбранне ажыццяўляецца парламентам. Прэзідэнт фармальна можа мець вял. паўнамоцтвы, але ажыццяўляе іх урад. Урад знаходзіцца пры ўладзе датагочасу, пакуль ён карыстаецца падтрымкай большасці парламента, г.зн. выканаўчая ўлада знаходзіцца пад кантролем прадстаўнічай улады; аднак прэм’ер-міністр валодае правам роспуску парламента, прызначэння новых выбараў. П.р. існуюць у Італіі, ФРГ, Аўстрыі, Фінляндыі, Ірландыі, Індыі, Ізраілі, Ліване і інш. У 1991—94 П.р. (без прэзідэнта) была Рэспубліка Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАВА Альбіна Мікалаеўна (н. 11.7.1929, г. Паўлава Ніжагародскай вобл., Расія),
бел. мовазнавец. Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Д-рфілал.н. 1979). Праф. (1981). Скончыла Горкаўскі ін-т замежных моў (1951). З 1965 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе праблемы семантыкі, тэорыі рэферэнцыі, семантычнага і прагматычнага сінтаксісу франц. мовы, тэорыі часу і часавай прасторы таго, хто гаворыць. Аўтар кніг «Да праблемы граматычнай формы граматычнай катэгорыі» (1972), «Структура і ўзаемадзеянне форм функцыянальна-семантычнай катэгорыі акалічнасці спосабу дзеяння ў сучаснай французскай мове» (1973), «Прамарфалагічныя адзінкі французскай мовы» (1975), «Нарысы-роздумы і цытацыі пра прагмасінтаксіс французскай мовы: імя і яго дэтэрмінатывы» (2000) і інш. Сааўтар «Практыкуму па тэарэтычнай граматыцы французскай мовы» (1986), кн. «Функцыянаванне і развіццё моўных сістэм» (1990), «Актуальныя пытанні мовазнаўства і інтэнсіфікацыі выкладання замежных моў» (1993), «Вучэбныя граматыкі нацыянальных моў» (1996) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЗ,
1) у мовазнаўстве — камунікатыўна-сінтаксічная адзінка, якая складаецца са спалучэння слоў ці асобнага слова і служыць для выражэння думкі або пачуцця.
Гал. асаблівасці С. — камунікатыўнасць, прэдыкатыўнасць, грамат. аформленасць, сэнсавая і інтанацыйная закончанасць. Камунікатыўнасць заключаецца ў тым, што С. служыць асн. сродкам моўных зносін, прызначаны для паведамлення пра з’явы і падзеі аб’ектыўнай рэчаіснасці. Прэдыкатыўнасць выражае ацэнку рэчаіснасці, паказвае, што сцвярджаецца або адмаўляецца ў С. Яна рэалізуецца пры дапамозе сінтакс. мадальнасці і сінтакс.часу, якія вызначаюць адносіны таго, пра што паведамляецца, да рэчаіснасці і канкрэтнага часу (цяперашняга, прошлага, будучага) і выражаюцца дзеяслоўнымі катэгорыямі ладу, часу і асобы, а пры іх недастатковасці або адсутнасці — мадальнымі словамі, часціцамі, інтанацыяй.
Словы і спалучэнні слоў у С. заўсёды граматычна арганізаваны сінтакс. сувязямі і адносінамі ў цэласнае адзінства, якое змяшчае асобную думку, пачуццё і вызначаецца адноснай сэнсавай і інтанацыйнай закончанасцю: «Лёгкі ветрык чуць прыкметна збажыну калыша» (Я.Купала). У залежнасці ад колькасці прэдыкатыўных асноў (адна ці болей) дзеляцца на простыя сказы і складаныя сказы. Пэўным чынам арганізаваная паслядоўнасць С. стварае звязны тэкст, які ляжыць у аснове твораў маст., публіцыстычнай і інш. л-ры.
2) У музыцы — найбольшая частка перыяду, якая заканчваецца кадэнцыяй. Звычайна існуе як частка цэлага, зрэдку набывае самаст. значэнне (у незамкнутай гал. партыі санатнай формы). У простай 3-часткавай форме С. можа выконваць функцыю перыяду як формы яе частак. Паводле канцэпцыі класічнай ням.муз.-тэарэт. школы (Г.Рыман), усякая 1-часткавая пабудова без кадэнцыі ў сярэдзіне яе з’яўляецца С., у гэтым выпадку перыяд, што не падзяляецца на С., трактуецца як С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БЕЦКІ З’ЕЗД 1097,
з’езд 6 князёў Кіеўскай Русі ў г. Любеч (на Дняпры, Украіна, на мяжы з Рэспублікай Беларусь), якія сабраліся, каб спыніць міжусобіцы, аб’яднаць сілы для барацьбы з полаўцамі. З’езд устанавіў прынцып спадчыннасці княжацкіх уладанняў: «кожны няхай трымае вотчыну сваю». Паводле пастановы з’езда Святаполк Ізяславіч атрымаў Кіеў, Тураў, Пінск, Берасце (Брэст) і тытул вял. князя; Уладзімір Манамах — Пераяслаўскае княства, Суздальска-Растоўскую зямлю, Смаленск, Белавозера; Алег Святаславіч і Давыд Святаславіч — Северскую зямлю з Чарнігавам, Разань, Мурам, Тмутаракань; Давыд Ігаравіч — Уладзімір Валынскі з Луцкам; Васілька Расціславіч (з братам) — Церабоўль, Чэрвень, Перамышль. Полацкія князі (Усяслаў Брачыславіч і яго сыны) не ўдзельнічалі ў Л.з. 3 тагочасу Руская зямля больш не лічылася адзіным уладаннем княжацкага дома Рурыкавічаў, а стала сукупнасцю асобных «вотчын». Л.з. не спыніў усобіц. Адразу пасля з’езду яго ўдзельнікі Давыд Ігаравіч і Святаполк заманілі да сябе і асляпілі церабоўльскага князя Васільку, што прывяло да новых міжусобіц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ЗДАЛЬСКА-НІЖАГАРО́ДСКАЕ КНЯ́СТВА,
княства Паўн.-Усх. Русі ў 14—15 ст. Займала тэр. па рацэ Ірміс, Нерль Клязьмінская, ніжніх цячэннях Клязьмы і Акі, сярэднім цячэнні Волгі (дар. Сура). Асн. цэнтры — Суздаль, Ніжні Ноўгарад, Гарахавец, Гарадзец, Курмыш. Утварылася ў 1341, калі мангола-татары перадалі суздальскаму князю Канстанціну Васілевічу Ніжні Ноўгарад і Гарадзец. Каля сярэдзіны 14 ст. сталіца княства перанесена з Суздаля ў Ніжні Ноўгарад. Князі Канстанцін Васілевіч і яго сын Дзмітрый вялі барацьбу з маскоўскімі князямі за вял. княжанне Уладзімірскае, у 1360 і 1363 Дзмітрый ненадоўга захапіў вял. княжанне. У 1364—82 ён дзейнічаў як саюзнік маскоўскага князя. У 1382 ніжагародскія князі ўдзельнічалі ў нападзе Тахтамыша на Маскву. У 1392 маскоўскія князі захапілі Ніжні Ноўгарад і з тагочасу ўтрымлівалі Сярэдняе Паволжа ў сваіх руках. Князі С.-Н.к. пры дапамозе мангола-татар дамагаліся вяртання Ніжняга Ноўгарада ў 1395, 1411—14, 1440-я г. Уласна Суздальскае княства ў гэты час распалася на шэраг удзелаў, якія ў сярэдзіне 15 ст. далучаны да Масквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перабале́ць, ‑ліць; зак.
Перанесці, зазнаць моцны боль. Пакуль збярэш [ураджай] — колькі мук вынесеш, колькі сэрца тваё перабаліць.Гартны.// Перастаць балець; супакоіцца, адбалець. [Пятро Сцяпанавіч:] — Усё гэта пройдзе, уляжацца, перабаліць.Палтаран./убезас.ужыв.І бацька з цягам часу стаў адносіцца да мяне, як датаго адрэзанага пальца: адцяў, выкінуў, перабалела, і ўсё.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укамплектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
1. Сабраць, стварыць камплект чаго‑н. — Шрыфт у нас там ёсць? — папытаў я ў наборшчыкаў. — Не, няма, — адказаў Рыгор Квасіла. — Нават звычайнага, і таго мала. Нехта ўкамплектаваў не падумаўшы.Сабаленка.
2. Папоўніць да камплекту, закончыць камплектаванне. Укамплектаваць бібліятэку. Укамплектаваць полк да штатаў ваеннага часу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dotąd
1. дасюль, дагэтуль, да гэтага месца (часу);
preczytać stąd dotąd — прачытаць адсюль (адгэтуль) дагэтуль;
dotąd jeszcze wspominam — дасюль (дагэтуль) яшчэ ўспамінаю;
2. датуль, датагочасу;
dotąd skakał, aż upadł — датуль скакаў, пакуль не паваліўся;
dotąd dzban wodę nosi, póki się ucho nie urwie прым.да пары збан ваду носіць; да пары сіцечка сее; і злодзей да пары крадзе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
по́шапак, ‑пку, м.
Разм.
1. Тое, што і шэпт. Ціхі пошапак і пошум стаялі датагочасу, пакуль за чырвоным сталом не паявіўся дырэктар.Сабаленка.Палкоўнік пераходзіць на зусім ціхі пошапак.Кавалёў.
2.узнач.прысл.по́шапкам. Разм. Шэптам. Мы гаварылі, як змову вялі, пошапкам.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАД ДЗЕЯСЛО́ВА,
граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны дзеяння (або стану) да рэчаіснасці; грамат. спосаб выражэння мадальнасці. Грамат. значэнне форм Л.дз. выводзіцца з іх моўнага ўжывання, што абумоўлівае прысутнасць суб’екта, які гаворыць (піша) і маўленне якога перадае суб’ектыўныя адносіны таго, хто гаворыць да дзеяння (ацэнка дзеяння як жадаемага, магчымага, мяркуемага і г.д.). У залежнасці ад уласцівых ім мадальных значэнняў розныя мовы маюць розны набор парадыгматычных форм Л.дз. Адрозніваюць 2 тыпы Л.дз.: прамы і ўскосны. Прамым з’яўляецца індыкатыў (абвесны Л.дз.), які служыць для аб’ектыўнай канстатацыі факта ў яго адносінах да рэчаіснасці. Гэтым вызначаецца абавязковая наяўнасць індыкатыва ў мовах розных тыпаў. Ва ўскосных Л.дз. адлюстроўваюцца адносіны суб’екта маўлення да выказваемага, што і вызначае разнастайнасць парадыгмаў ускосных Л.дз. ў розных мовах.
У бел. мове 3 Л.дз.: абвесны, загадны і ўмоўны. Абвесны Л.дз. абазначае дзеянне, якое рэальна існуе, сцвярджаецца або адмаўляецца. Яму ўласцівы формы часу (цяперашняга, прошлага, будучага), асобы (за выключэннем безасабовых дзеясловаў) і ліку: «піша», «пісала», «будуць пісаць», «напішу», «не пісаў». Загадны Л.дз. выражае пабуджэнне да дзеяння, якое накіравана даінш. асобы (асоб), неадушаўлёных прадметаў або паняццяў, калі яны ўяўляюцца як адушаўлёныя (можа абазначаць заклік, загад, патрабаванне, прапанову, просьбу, параду). Асн. яго формы — 2-я асоба адзіночнага («ідзі») або мн. л. («ідзіце»), 1-я асоба мн. л. («ідзём»), апісальныя формы 3-й асобы адзіночнага і мн. л. з загаднай часціцай «няхай» («хай»): «няхай ідзе», «хай ідуць». Умоўны Л.дз. абазначае дзеянне, якое можа ці магло б адбыцца пры наяўнасці пэўных умоў. Выражаецца формамі прошлага часу дзеяслова ці інфінітыва з часціцай «бы» («б»): «спявалі б».
Літ.:
Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985;
Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987;
Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 3 выд.Мн., 1989.