этымалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да этымалогіі (у 1, 2 знач.). Этымалагічны слоўнік. Этымалагічны аналіз. Этымалагічнае даследаванне.
2. Уст. Які мае адносіны да этымалогіі (у 3 знач.). Этымалагічны разбор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капіта́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з пашырэннем асноўных фондаў народнай гаспадаркі. Капітальнае будаўніцтва. // Істотны, асноўны, карэнны. Капітальны рамонт.
2. Грунтоўны, важны. Капітальнае навуковае даследаванне.
•••
Капітальная сцяна гл. сцяна.
Капітальныя ўкладанні гл. укладанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
inquiry [ɪnˈkwaɪəri] n. (about)
1. пыта́нне; за́пыт;
a letter of inquiry пісьмо́вы за́пыт;
make inquiries наво́дзіць даве́дкі
2. (into) рассле́даванне; дасле́даванне; апы́танне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
encompass [ɪnˈkʌmpəs] v. fml
1. уключа́ць;
The study encompasses a number of social problems. Даследаванне ўключае шэраг сацыяльных праблем.
2. абкружа́ць, акружа́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
таракаскапі́я
(ад гр. thoraks, -akos = грудзі + -скапія)
даследаванне плеўральнай поласці пры дапамозе таракаскопа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сацыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сацыялогіі. Сацыялагічны падыход. Сацыялагічнае даследаванне. □ У трактоўцы мастацтва, яго прыроды і функцый, у разуменне задач, якія стаялі перад даследчыкам літаратуры,.. [М. Гарэцкі] выходзіў з прынцыпаў сацыялагічнага метаду. Мушынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЭРАСТА́ТЫКА,
раздзел аэрамеханікі, які вывучае раўнавагу газападобных асяроддзяў. Асн. задача аэрастатыкі — даследаванне залежнасці ціску атмасферы ад вышыні, а таксама сілы, якая дзейнічае на целы, што плаваюць у паветры.
т. 2, с. 174
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вібраскапі́я
(ад вібра- + -скапія)
даследаванне механічных ваганняў частак машын і канструкцый пры дапамозе вібраскопа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗАНДЗІ́РАВАННЕ АТМАСФЕ́РЫ,
даследаванне вертыкальнага (найб. пашырана) або гарызантальнага (эпізадычна) размеркавання т-ры, вільготнасці, ціску паветра, сонечнай радыяцыі і інш. параметраў атмасферы. Праводзіцца з дапамогай самалётаў, аэрастатаў, радыёзондаў, метэаралагічных ракет і метэаралагічных спадарожнікаў.
т. 6, с. 526
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎДЫЯМЕ́ТРЫЯ (ад лац. audire чуць + ...метрыя),
акуметрыя, вызначэнне вастрыні слыху. Найб. просты метад аўдыяметрыі — даследаванне слыху шэптам, гутарковай мовай (вызначаецца адлегласць, на якой паддоследны здольны пачуць словы) і камертонам (вызначаецца час, на працягу якога хворы чуе паступова затухальнае гучанне камертона). Пры даследаванні аўдыяметрам па змене вышыні (ад 100 да 10 000 герц) і сілы гуку вызначаюць іх мінім. інтэнсіўнасць, пры якой гук ледзьве чутны (парог успрымання). Вынікі аўдыяметрыі запісваюцца ў выглядзе аўдыяграмы. Найб. дакладны спосаб — даследаванне з рэгістрацыяй слыхавых выкліканых патэнцыялаў (СВП) — біятокаў, што ўзбуджаюцца ў галаўным мозгу пры раздражненні вуха гукавымі сігналамі. СВП выяўляюцца пры камп’ютэрнай апрацоўцы даных, атрыманых шматразовым паўторам гукавых стымулаў.
В.А.Быстрэнін.
т. 2, с. 85
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)