паэт, перакладчык, урач. У 1590—93 слухач Вітэнбергскага ун-та. Вывучаў лац., грэч., ням., франц., італьян. мовы, у Базелі — медыцыну, у Арлеане і Страсбуры (1595—96) — антычную л-ру. Слухаў лекцыі Г.Галілея ў Падуі (1602) і стаў прыхільнікам яго вучэння. На аснове вучэння Голена напісаў 2 мед. трактаты. Жыў у Нясвіжы, удзельнічаў у барацьбе з эпідэміямі на Беларусі. У вершах і вершаваных пісьмах (на лац. і польск, мовах) са Слуцка, Смалявіч, Дзяляціч — замалёўкі сац. супярэчнасцей на Беларусі 16—17 ст., высмейваў рэакц. шляхту, езуітаў, духавенства. Для многіх яго вершаваных твораў характэрны алегарызм, рытарычная вобразнасць, гульня слоў і інш. стылявыя асаблівасці, уласцівыя маньерызму. На польск. мову перакладаў з латыні (М.Сарбеўскага), італьян. (Ф.Петрарку), франц. і ням. моў.
Тв.:
Poezje. Warszawa, 1961.
Літ.:
Грыцкевіч В. Чатыры факелы ў цемры // Маладосць. 1972. № 10;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЖНІК (Леанід Фёдаравіч) (17.4.1917, в. Маскаленкі Белапольскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 16.4.1992),
бел. спявак (бас). Нар.арт. Беларусі (1959). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных у Маскве (1955). У 1952—66 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1964 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Дасканала валодаў вак. тэхнікай, майстэрствам пераўвасаблення; яму былі ўласцівыя натуральнасць сцэн. паводзін, завершанасць пластычнага малюнка роляў. Шмат спяваў у нац. операх: Даніла, Анішчук («Дзяўчына з Палесся», «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Дураў («Надзея Дурава» А.Багатырова), Гадлеўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Якуб («Марынка» Р.Пукста). Сярод партый класічнага рэпертуару: Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Карась («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Пімен, Варлаам («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Выступаў як камерны спявак. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне твораў Мусаргскага (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ АБЛАСНЫ́ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕК.
Створаны ў чэрв. 1968 з групы лялечнікаў, якая існавала пры Брэсцкім абл.драм. т-ры з 1963. Адкрыўся спектаклем «Салдат Даніла» («Птушынае малако») Е.Тудароўскай і В.Мятальнікава. Гал. рэжысёры А.Сярогін, А.Шкілёнак, В.Казлова, С.Юркевіч, А.Жугжда (з 1990). У пастаноўках выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм, прыём адкрытага валодання лялькай спалучаецца з дзеяннем акцёра ў жывым плане, яны выступаюць у масках і без масак.
У рэпертуары т-ра: «Прыгоды трох парасят» і «Крок у бессмяротнасць» Н.Мацяш, «Дзед і Жораў» В.Вольскага, «Хлопчык з легенды» паводле Г.Васілеўскай, «Прывід старога млына» В.Навацкага і Ю.Фрыдмана, «Па шчупаковай волі» Л.Тарахоўскай, «Блакітнае шчаня» У.Гюлы, «Чыпаліна» паводле Дж.Радары, «Дзень нараджэння ката Леапольда» А.Хайта, «Славутае качаня Цім» паводле Эн Блайтан, «...Забыць Герастрата!» Р.Горына, «Крэслы» Э.Іанеска, «Што здарылася ў заапарку» Э.Олбі і інш.
Дз.У.Стэльмах.
Да арт.Брэсцкі абласны тэатр лялек. Сцэна са спектакля «Славутае качаня Цім» паводле Эн Блайтан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧ (Даніла Канстанцінавіч) (30.9.1914, г. Пінск — 7.7.1996),
бел. дзеяч культуры, вучоны-хімік. Засл. дз. культ. Беларусі (1970). Сын Я.Коласа. Скончыў хім.ф-тБДУ (1936), вучыўся ў аспірантуры БДУ і працаваў там выкладчыкам. У Вял.Айч. вайну працаваў у Сярэднеазіяцкім ун-це і хім. групе АНБССР (Ташкент). У 1943 дэкан хімфака БДУ (на ст. Сходня пад Масквой). З 1944 у Ін-це хіміі АНБССР (ст.навук. супрацоўнік, вучоны сакратар, заг. лабараторыі). Пасля смерці Я.Коласа (1956) збіральнік яго спадчыны, арганізатар Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея, дзе ў 1957—80 працаваў дырэктарам, з 1980 да канца жыцця ст.навук. супрацоўнікам. Пад яго кіраўніцтвам музей стаў важным асяродкам коласазнаўства. Распрацаваў канцэпцыю мемарыялізацыі памятных мясцін Я.Коласа на Стаўбцоўшчыне (гл.Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея філіял). Прапагандаваў спадчыну Я.Коласа, выступаў у друку, на радыё і тэлебачанні, у школах. Аўтар успамінаў, артыкулаў па коласазнаўстве і праблемах культуры.
Тв.:
Любіць і помніць: Успамінае сын Якуба Коласа. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нажаха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Перажыць страх; напужацца. [Хлопцы] ціха шапталіся і ўсё больш і больш наганялі на сябе страху. Яўхім і Даніла так пажахаліся, што ледзь не пераселі ў другое месце.Пальчэўскі.Трошкі адышоўшы ад перапуду, Генадзь угледзеў, што і воўка-спадарожніка нідзе не відно. Мабыць, ён таксама нажахаўся.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падрабне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее.
1. Стаць дробным, драбнейшым. Дождж, які перад гэтым ліў як з лубу, спачатку падрабнеў, затым перастаў зусім.Сіняўскі.Лес падрабнеў — пайшлі нізкія тонкія елкі.Пташнікаў.
2.перан. Страціць унутраную значнасць, стаць пасрэдным. — Эхе-хе, мая дзяціна, — Уздыхнуў Даніла дзед: — Падрабнела і людзіна, Падрабнеў цяпер і свет.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што і здадан.сказам.
Убачыць сон, убачыць што‑н. у сне. Спаў Даніла ў гэтую ноч.. добра і сасніў сваю жонку Ульяну.Кулакоўскі.І сасніла [Маша] дзіўны сон.Шамякін.Можа сасніць караваншчык сівы, Што недзе над Мінскам, Пад самым сонцам, Пра шчасце курлыкаюць журавы.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дазво́л, ‑у, м.
Згода на што‑н.; права зрабіць, выканаць што‑н. Атрымаць дазвол. Даць дазвол. □ Ох, жыць пад панам не салодка, На ўсё павінен быць дазвол.Колас.Даніла папрасіў у Хвядоса Іванавіча дазволу і пасля другога ўрока пайшоў дамоў.Чарнышэвіч.//Разм. Дакумент на права зрабіць што‑н. Аформіць дазвол на праезд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раззлава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад раззлаваць.
2.узнач.прым. Якога ўвялі ў злосць, раззлавалі. Перад .. [Сымонам] стаяў не той рахманы жартаўнік Даніла, добры і памяркоўны швагер, а раззлаваны, чужы чалавек.Чарнышэвіч.Раззлаваны зубр надзвычай быстры і ярасны, можа накінуцца нават на чалавека.Хадкевіч.// Які выяўляе злосць, раздражненне. Раззлаваны твар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спа́дчыннік, ‑а, м.
Тое, што і наследнік. Андрэй стаў адзіным памочнікам у бацькі і спадчыннікам пакрыўленай хаціны, дзіравага хлеўчыка, у якім стаялі старая аднавокая кабыла ды карова Лысуха, і пунькі, што служыла адначасова і гумном.Хадкевіч.Нарадзіўся сын. Спадчыннік. Нарадзіўся Даніла, сын Акіма і ўнук Пятра, а праўнук Севярына і пранашчадак Глеба.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)