жа́ба, -ы, мн. -ы, жаб, ж.

1. Бясхвостая земнаводная жывёла з доўгімі заднімі канечнасцямі, бугрыстай, часта бародаўчатай слізкай скурай бурага, шэрага або зялёнага колеру, якая водзіцца ў вільготных мясцінах.

Травяная ж.

Ж. азёрная.

2. Тое, што і рапуха.

|| памянш. жа́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| прым. жа́бін, -а.

Жабіна ікра.

○

Грудная жаба — бытавая назва стэнакардыі.

◊

Пнецца як жаба на купіну (разм., пагард.) — лезці куды-н. напралом з мэтай дамагчыся свайго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Арганізавана спыняць працу з мэтай дамагчыся ад капіталістычных прадпрыемцаў або ўрада задавальнення эканамічных або палітычных патрабаванняў. Той самай зімы, пад вясну, на хімічнай фабрыцы, у горадзе, баставалі рабочыя. Чорны. // перан. Разм. Выказваючы сваё незадавальненне чым‑н., адмаўляцца ад ўдзелу ў якой‑н. рабоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак., каго-што.

1. Пакарыць, захапіць узброенай сілай. Прыйшлі белыя, заваявалі гэту зямлю, зрабілі неграў рабамі. Шамякін.

2. перан. Дамагчыся чаго‑н., здабыць што‑н. настойлівасцю, барацьбой і пад. Заваяваць свабоду. Заваяваць аўтарытэт. Заваяваць званне брыгады камуністычнай працы. // Прывабіць, прыцягнуць да сябе. Заваяваць сэрца дзяўчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«БЕ́ЛЫЯ»,

1) кансерватыўна-ліберальная плынь у нац.-вызв. руху напярэдадні і ў час паўстання 1863—64 на Беларусі, у Польшчы і Літве. У адрозненне ад «чырвоных» выступалі супраць узбр. паўстання, спадзеючыся мірным шляхам дамагчыся ад царскага ўрада ўступак і аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772. На Беларусі і ў Літве «Белыя» складаліся з ліберальных памешчыкаў. Іх арганізацыя пачала афармляцца ў 1860, пастаянны к-т створаны ў вер. 1862 у Вільні. Баючыся, каб паўстанне 1863—64 не перарасло ў нар. рэвалюцыю, «Белыя» далучыліся да яго. 11.3.1863 яны абвясцілі ў Польшчы дыктатуру свайго стаўленіка М.​Лянгевіча, адначасова захапілі паўстанцкую ўладу ў Літве і на Беларусі. Замест «чырвонага» Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі з прадстаўнікоў «Белых» быў утвораны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. «Белыя» сабатавалі правядзенне рэв. пераўтварэнняў і тым самым сталі прычынай звужэння сац. базы і размаху паўстання. У выніку рэпрэсій царскіх улад летам 1863 яны сталі адыходзіць ад паўстання. Гал. дзеячы «Белых» на літ.-бел. землях Я.С.Гейштар, А.У.Аскерка, А.П.Яленскі, В.​Стажэнскі (Старжынскі).

2) Неафіц. назва ваенна-паліт. антысавецкіх сіл у час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ў Расіі 1918—20. Гл. Белая гвардыя.

Г.​В.​Кісялёў.

т. 3, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

éinschmeicheln, sich:

sich bei j-m ~ ліслі́васцю дамагчы́ся (чыёй-н.) прыхі́льнасці, уле́зці ў даве́р (да каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bezwécken vt мець на мэ́це, ста́віць сабе́ мэ́тай;

was bezwéckst du damít? чаго́ ты хо́чаш гэ́тым дамагчы́ся [дабі́цца]?

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

géltend a дзе́йны, які́ ма́е сі́лу;

etw. ~ máchen прад’яўля́ць свае́ правы́;

sich ~ máchen дамагчы́ся прызна́ння, заваява́ць аўтарытэ́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дасягнуць, дамагчыся, дабіцца, атрымаць; дапяць, дастукацца (разм.); дайсці, здабыць, заваяваць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

wydębić

зак. разм. od kogo co выцягнуць у каго што; дамагчыся ад каго чаго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́гараваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. што. Дабіцца чаго‑н. цяжкай працай.

2. Многа пагараваць, нагаравацца.

3. што. Дамагчыся чаго‑н. пасля доўгіх пакут і намаганняў. [Купала:] — А зямля наша — будзе. Пэўна ж, не такая краіна, як цяпер, але з усім добрым, што выгараваў і выкаваў народны дух, які жыве ў яе імені. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)