bland

[blænd]

adj.

1) даліка́тны, лаго́дны

a bland speech — даліка́тная прамо́ва

a bland smile — лаго́дная ўсьме́шка

2) мяккі́, даліка́тны, прые́мны

a bland summer breeze — даліка́тны ле́тні ве́трык

3) бяз сма́ку (пра е́жу), без вастрыні́, на́ціску (пра прамо́ву, арты́кул)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Даліка́тнасць ’далікатнасць’ (БРС). Кюнэ (Poln., 50) лічыць, што гэта запазычанне з польск. delikatność ’тс’ (польск. слова зыходзіць да лац.). Таксама можна лічыць, што польск. паходжання і бел. даліка́тныдалікатны’ (БРС) польск. delikatny. У ст.-бел. мове засведчана толькі деликатъ ’пястун’ (< франц. délicat < лац. delicatus; гл. Булыка, Запазыч., 90). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 496. Гл. таксама падрабязна аб сітуацыі з словам делика́тный у рус. мове ў Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 60 (што мае значэнне і для ўдакладнення этымалогіі бел. слова і яго гісторыі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sophisticated [səˈfɪstɪkeɪtɪd] adj.

1. вы́танчаны, даліка́тны, рафінава́ны;

sophisticated clothes мо́днае шыко́ўнае адзе́нне

2. умудро́ны во́пытам; быва́лы;

sophisticated technology склада́ная тэхнало́гія

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сало́дкі, -ая, -ае.

1. Які мае прыемны смак, уласцівы цукру, мёду і пад.

С. яблык.

2. перан. Прыемны, які прыносіць задавальненне і асалоду.

Салодкая трывога.

Не салодка (прысл.) жывецца сіраце.

3. перан. Празмерна далікатны, занадта ўважлівы і ласкавы.

Салодкая ветлівасць.

Салодкія манеры.

4. перан. Ліслівы, ненатуральны, дагодлівы.

Салодкія словы.

5. у знач. наз. сало́дкае, -ага.

Паставіць на стол салодкае.

|| наз. сало́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

superfine

[ˈsu:pərfaɪn]

adj.

1) ве́льмі то́нкі, даліка́тны

2) найвышэ́йшай я́касьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fragile

[ˈfrædʒəl]

adj.

1) ло́мкі, кро́хкі

2) даліка́тны; кво́лы, слабы́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

субты́льны

(лац. subtilis)

1) кволы, слабы;

2) далікатны (аб чалавеку).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Абыча́йлівы ’з норавам’ (Касп.) (да абычай) ’той, хто прытрымліваецца сваіх звычак’. Параўн. таксама абычайлівыдалікатны’, абычайнасць ’далікатнасць, сумленне’ (Нас.). Параўн. рус. норовноровистый и нравственный (< нрав царкоўнаславянскага паходжання) ’той, хто прытрымліваецца звычаеў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пушо́к, ‑шку, м.

Памянш.-ласк. да пух; малады, далікатны пух. Рослы хлопец з першым пушком на барадзе .. быў просты і вясёлы, яго адразу палюбіў Ігнась. Чарнышэвіч. У гняздзе сядзелі птушаняты. Яны былі ўжо ў даволі густым пушку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гала́нтны

(фр. gallant)

вельмі ветлівы, далікатны, добра выхаваны (напр. г. чалавек).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)