Разм. Пра нястрымнае, бурнае праяўленне чаго‑н. Сёння дваццатае красавіка, а за акном такая свістапляска, што нос на вуліцу высунуць страшна: лепіць снег, а зверху яго дажджом налівае.Васілевіч.// Пра поўную неразбярыху ў чым‑н., з чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кі́жаль ’слота, снег з дажджом’ (Сл. паўн.-зах.). Наўрад ці можна разглядаць як слова балтыйскага паходжання. Параўн. літ.kežis ’размазня’ (Сл. паўн.-зах., 460). Літоўская група слоў (сюды таксама Keža(s) ’белы сыр з кіслага малака’, відаць, запазычанаш зням. усх.-прус.kėš ’сыр’) (Фрэнкель, 249). Што датычыць кіжаль ’слота’, то параўн. рус.кижа ’тс’, якое Фасмер (2, 230) выводзіць з kydja (да кідаць). Рус.кидь ’слота’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падсушы́цца, ‑сушуся, ‑сушышся, ‑сушыцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Крыху, злёгку высушыцца, стаць сушэйшым.
2. Злёгку абсушыць сябе, сваю вопратку. — Вось, — і я паказаў.. на свае ногі, з якіх сцякала на падлогу вада. — Пад дажджом з самае раніцы — змёрз страшэнна. Ці нельга было б падсушыцца і абагрэцца?Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сло́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Сыры, з дажджом або мокрым снегам. Слотная восень. □ Бульба пячэцца, полымя шугае. А ты сядзі і — калі дзень слотны, непагодлівы — працягвай толькі да агню то адну, то другую руку.Васілевіч.
2.перан. Надакучлівы, назойлівы. Маці Вацікава дзецьмі абнядужала, а да бацькі прыкараскалася слотная трасца.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́шчыцца, ‑шчыцца; незак.
Разм.
1. Ламацца, крышыцца. Не ўмяшчаючыся ў берагах, лёд напаўзаў на пясок, крышыўся, трушчыўся і з лёгкасцю падмінаў пад сябе прыбярэжны лазняк.Краўчанка.Прыглушана загулі скалы. Вялізныя [камяні] павольна і плаўна скакалі з уступа на ўступ, трушчыліся і падалі ўніз буйным каменным дажджом.Савіцкі.
2.Зал.да трушчыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
макрата́, ‑ы, ДМ ‑раце, ж.
Вада, вільгаць, якія пакрываюць, пранізваюць што‑н. Боты набраклі, ногі ныюць і заходзяцца ад волі і макраты.Грахоўскі.//Разм. Мокрае, дажджлівае надвор’е. Поезд прывёз на глухую, залітую дажджом станцыю і пайшоў сабе далей. Як хочаш дабірайся да «горада», як хочаш ратуйся ад макраты і гразі.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Стаць наскрозь мокрым, вільготным. Наскрозь прамоклі шынялі Пад праліўным дажджом.Астрэйка.Абутак прамок адразу, а далей паступова прамакала і адзенне.Маўр.// Апынуцца ў мокрым адзенні, абутку. Ногі прамоклі. □ Хутка я ўвесь прамок, а па твары каціліся буйныя кроплі поту...Анісаў.
•••
Прамокнуць да ніткі — зусім прамокнуць, стаць мокрым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Умыць рукі — ухіліцца ад удзелу ў якой‑н. справе, зняць з сябе адказнасць за што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЕІНФЕКЦЫ́ЙНЫЯ ХВАРО́БЫ РАСЛІ́Н, непаразітарныя хваробы раслін,
парушэнні структуры і функцый раслін у выніку неспрыяльных фіз. і хім. уздзеянняў на іх (пераважна абіятычных і антрапагенных) без удзелу фітапатагенных арганізмаў. Вельмі пашыраны. Выклікаюцца празмерна нізкімі або высокімі вільготнасцю (завяданне раслін, усыханне; вымаканне пасеваў. растрэскванне і сыходжанне пладоў і інш.), т-рай (вымярзанне раслін; апёкі, запал, цераззерніца; пры рэзкіх ваганнях — выправанне пасеваў, іх выпіранне, маразабоіны, адлуп кары, драўніны і інш.), асвятленнем (этыяляцыя, апёкі і інш.), кіслотнасцю глебы, недахопам, лішкам або незбалансаванасцю элементаў мінеральнага жыўлення раслін (паляганне раслін, фасцыяцыя, плямістасці, ненармальная пігментацыя лісця і інш.), градам, моцным ветрам ці дажджом, маланкай і інш. (паляганне, апёкі і інш.), таксічнымі для раслін і радыеактыўнымі рэчывамі выхлапных газаў, прамысл. і інш. адходаў (пыл, сажа, аксіды азоту, вугляроду, серы, альдэгіды, злучэнні фтору, хлору, цяжкіх металаў, этылен і інш.) і пестыцыдамі (апёкі, пабурэнне, плямістасці і засыханне лісця, прамянёвая хвароба і інш.); таксінамі некат. раслін і глебавых грыбоў, мех. пашкоджаннямі жывёламі і чалавекам. Парушаюць рост, развіццё (прыгнечанне, дэфармацыі), фотасінтэз (хларозы раслін), часта прыводзяць да заўчаснага старэння і адмірання частак (некроз) ці цэлых раслін, павышаюць іх успрымальнасць да ўзбуджальнікаў інфекцыйных хвароб раслін, інш. патагенаў і шкоднікаў.
С.І.Бельская.
Неінфекцыйныя хваробы раслін: 1, 2 — азотнае і фосфарнае галаданне бульбы і кукурузы; 3 — калійнае галаданне бульбы (бронзавасць лісця); 4 — шкоднае дзеянне глебавай кіслотнасці на капусту; 5 — маразабоіны на ствале яблыні.