2.(то, чем дополнено) дапаўне́нне, -ння ср.; (добавка, приложение)дада́так, -тку м.;
дополне́ние к резолю́циидада́так (дапаўне́нне) да рэзалю́цыі;
3.грам. дапаўне́нне, -ння ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дада́цца, ‑дасца; ‑дуцца; зак.
Разм. Далучыцца, дабавіцца ў дадатак да чаго‑н. Астатняе дадасца. □ Да ўсіх Галіных бядот дадалася новая, ужо зусім рэальная бяда.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
addendum
[əˈdendəm]
n., pl. -da
дада́так -ку m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БО́ЛЬЯЙ, Бояй (Bolyai) Янаш (15.12.1802, г. Клуж-Напока, Румынія — 27.1.1860), венгерскі матэматык, адзін са стваральнікаў нееўклідавай геаметрыі. Калі быў студэнтам Ваенна-інж. акадэміі ў Вене, займаўся доказам пастулата аб паралельных лініях. У 1832 выдаў «Апендыкс» як дадатак да 1-га т. падручніка матэматыкі свайго бацькі Ф.Больяй.
2. Паведамленне, артыкул і пад., у якім што‑н. абвяргаецца. У дадатак абавязалі Стукава надрукаваць абвяржэнне.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́СКІ ГО́ЛАС»,
грамадска-палітычная газета. Выдаецца з 1952 у г. Таронта (Канада) на бел. мове. Заснавальнік С.Хмара. Асвятляе паліт. і культ. жыццё бел. эміграцыі і Беларусі. У 1957—66 выдаваў дадаткі «Сігналы» і «Маланка», у 1967 — «Беларусы ў Канадзе», у 1970 — дадатак з нагоды 20-годдзя бел. прэсы ў Канадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падкапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1.што. Раскапаць зямлю знізу пад чым-н.
П. слуп.
2.што і чаго. Накапаць, выкапаць у дадатак (разм.).
П. бульбы на вячэру.
|| незак.падко́пваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.падко́п, -у, м., падко́пванне, -я, н.іпадко́пка, -і, ДМ -пцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыста́ўка1 ’частка слова, якая стаіць перад коранем, прэфікс’; ’тое, што прыстаўляецца, прырабляецца дадаткова да чаго-небудзь’ (Байк. і Некр., ТСБМ), ’прыбудова’ (Мат. Гом.), пры́стаўка ’ганак’ (Пятк.), пры́стаўка ’дадатак пакупніку’, пры́ставок ’дадатак (напр., ганчарны выраб у дадатак да пасудзіны, якая пры продажы, фактычна абмене, выконвала ролю збожжавай меры)’ (ТС). Рус.при́ста́вка ’прэфікс’, дыял. ’лапата, граблі і пад., прасунутыя праз жалезнае кальцо варот замест замка’, ’верхняя частка (да пояса) жаночай сукенкі, кашулі, пашытая з больш тонкай тканіны’ і пад., укр.приста́вка ’дадатковае прыстасаванне; прэфікс’. Дэрыват з суфіксам ‑к‑ ад прыста́віць, гл. ставіць.
Прыста́ўка2 ’надакучлівы чалавек’ (Ян.), пры́стаўка ’хвост, неадступны спадарожнік’ (ТС). Да прыстава́ць, гл. прыставака.