сто́ўпіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.

1. Сабраць у гурт. Стоўпіць кароў каля сажалкі.

2. Абл. Умясціць, утоўпіць. Хлопцы занеслі проста ў залу пяць мяшкоў арэхаў. Іх, шчыра кажучы, можна было стоўпіць і ў тры, але ж калі больш — неяк салідней. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́ллягурт’: Наляцела налля дзяцей (паст., Сл. ПЗБ), нальля ’пра таго, хто нагла і неадступна лезе ў шкоду’ (полац., Нар. лекс.), ’навала, напасць’ (ушац., Нар. сл.). Відаць, з *нагля, гл. наглы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

troop

[tru:p]

1.

n.

1) гру́па f., гуртm.

2) чарада́ f., ста́так -ку m., гурт (сво́йскай або́ дзі́кай жывёлы)

3) эскадро́н -у m. (у во́йску)

4) зьвяз ска́ўтаў

2.

v.i.

1) зьбіра́цца гу́ртам, гуртава́цца

2) валі́ць (нато́ўпам)

- troops

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БЕЛАРУ́СКАЯ ФІЛАРМО́НІЯ, Беларуская дзяржаўная філармонія. Створана ў 1937 у Мінску. Вядзе канцэртную, лекцыйную, муз.-асв. дзейнасць. У складзе філармоніі (1996): Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.​Р.​Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.​І.​Жыновіча, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, ансамблі нар. музыкі «Свята», інструментальны «Кантабіле», вакальны «Камерата», філармонія для дзяцей і юнацтва (з 1992), аддзел камернай музыкі, тэатр пантамімы «Рух», вакальны гурт нар. песні «Купалінка», бел. паэтычны т-р аднаго акцёра «Зніч». У 1939 у самаст. арг-цыю вылучаны сектар эстрады «Белдзяржэстрада». Маст. кіраўнік Ю.​Гільдзюк (з 1983).

Літ.:

Загородний Г.Н. Белорусская государственная филармония. Мн., 1981.

Будынак Беларускай філармоніі.

т. 2, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Грамада́ ’натоўп, гурт; вясковая абшчына’ (БРС, Шат.), таксама грама́да (Касп.). Прасл. *gromada (: *gramada). Параўн. рус. грома́да, укр. грома́да, польск. gromada, чэш. hromada, далей паўд.-слав. (пераважна ў значэнні ’куча’, ’каменне’, ’гара’ і да т. п.): балг. грома́да, серб.-харв. гро̀мада, грома́да, славен. grmáda, gromáda. Роднаснае: ст.-інд. grāma‑ ’натоўп, гурт; вёска, абшчына’, лац. gremium ’бярэмя, ахапак, звязак’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 103; Фасмер, 1, 460–461, Слаўскі, 1, 347–348 (апошні спецыяльна адзначае сувязь з балт. мовамі, аднак Трубачоў, там жа, мяркуе, што літ. grãmatas хутчэй запазычанне са слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

drove

I [droʊv]

v., p.t. of drive

II [droʊv]

n.

1) чарада́ f., ста́так -ку m.

2) нато́ўп, гурт -у́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

толпа́ ж.

1. нато́ўп, -пу м.; гурт, род. гу́рту м., мн. нет;

2. перен. (обыкновенные люди, масса), разг. нато́ўп, -пу м., ма́са, -сы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Капэ́лія, капэлягурт, вялікая кампанія (неадабральна)’ (Бяльк., Бір. Дзярж.). Першапачаткова ’група музыкантаў’ (параўн. капэля) з польск. kapela ў тым жа значэнні ад ранейшага ’група музыкантаў, якая выступала ў капліцы’ (Слаўскі, 2, 52–53). Польск. kapela, ням. Kapelle, с.-лац. caplela (гл. капэля).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наагу́л ’увогуле, наогул’ (Гарэц., Яруш., Касп., Бяльк.), наогул (ТСБМ), укр. навгу́л ’агульна, усе разам’, польск. na ogół ’увогуле, агульна, без дэталізацыі’. Ад агу́л ’усе разам, гурт’ (гл. агульны); адносна літаратурнай формы можна выказаць меркаванне аб запазычанні з польск. (націск, адсутнасць пратэзы перад о́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ата́ра ’вялікі гурт авечак’. Рус., укр. ота́ра ’тс’. У данскіх помніках пачатку XVII ст. — зямельнае ўгоддзе, паша’, укр. палес. ’загарадзь для адпачынку жывёлы, кашара’. З цюрк. отар ’паша’, ’гурт авечак’ у рускую і ўкраінскую мовы, адкуль у беларускую. Паводле Дзмітрыева (Строй, 524, 541), крыніцай маглі быць як крымскія, так і паўночнакаўказскія цюркскія мовы; адсутнасць слова ў заходніх і паўднёвых славянскіх мовах, у закарпацкіх украінскіх гаворках сведчыць хутчэй аб каўказскім арэале. Цюркскае слова этымалагізуецца ад от‑ ’трава’. Нельга выключыць магчымасці запазычання з казанска-татарскага утар ’пастаўнік’, на што ўказвалі Гараеў, 449; Фасмер, 3, 169, але пашырэнне слова ва ўкраінскай мове ператварае каўказскую этымалогію ў больш верагодную.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)