Пуцня́ ’пук, вязка (пянькі, лык, ільну)’ (Нас., Мядзв.), ’старая мера льну, роўная 12 кг’ (іўеў., Сл. ПЗБ), пуценька, памянш. ад путня ’скрутак лазовай кары’ (ТС), пуцэнька ’пучок лык, дзесяць лык’ (Бяльк.), ’пучок змятай пянькі’ (Нас.), пуцэнічкі ’пучкі’ (паст., Сл. ПЗБ). Рэдкая паралель серб.-харв. рисепка ’пятля, пяцелька’, а таксама рисегузік’, мн. л. риса ’путы на нагах авечак, кароў’, якія Скок (3, 65) выводзіць ад *poto (гл. пута), дае падставы бачыць у беларускім слове архаізм на базе першапачатковага дэмінутыва пу́тца (гл.), варыянт пу́цца з семантыкай ’нешта зблытанае’: nymii̯a > пуцэнька > пуірія, з аднаўленнем матывацыі — путня ’пук, вязка’ (гл.). Зрэшты, нельга выключыць магчымасць сувязі з пу́ца (гл.) з абагульненым значэннем ’нешта круглае, наджгае’, пра што сведчыць брэсц. пуцэнька ’таўстушка’ (Бел. мова і літ-pa ў ВНУ. Брэст, 1971, 202).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адско́чыць сов.

1. отскочи́ть; отпры́гнуть;

2. (отделиться, отломиться, оторваться) отскочи́ть;

гу́зік ~чыў — пу́говица отскочи́ла;

3. разг. (быстро вырасти) отрасти́;

ата́ва за ты́дзень ~чыла сантыме́траў на дзе́сяць — ота́ва за неде́лю отросла́ сантиме́тров на де́сять;

недалёка а. — (ад каго ў чым) недалеко́ уйти́ (от кого в чём)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. за каго-што. Захоўваць якое-н. становішча, ухапіўшыся за каго-, што-н.

Т. рукамі за плот.

Т. за руку.

Хлопчык трымаўся за бацьку.

2. перан., за што. Старацца захаваць што-н. для сябе, утрымаць за сабою.

Селянін заўсёды трымаўся за зямлю.

Т. за пасаду.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Быць умацаваным на чым-н., утрымлівацца на якой-н. апоры пры дапамозе чаго-н.

Гузік трымаўся на адной нітцы.

4. за што. Прыклаўшы руку да чаго-н. або ўзяўшыся за што-н., захоўваць яе ў такім становішчы.

Т. за бок.

Т. за калена.

5. Захоўваць якое-н. становішча.

Ледзь т. на нагах ад стомы.

Т. на вадзе.

6. Не адступаць, не здавацца, моцна стаяць.

Т. на занятай пазіцыі.

7. перан. Паводзіць сябе пэўным чынам.

Упэўнена т.

Манера т.

8. У час руху прытрымлівацца пэўнага напрамку.

Т. правага боку дарогі.

9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Утрымлівацца, захоўвацца.

Надвор’е трымалася добрае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прышы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., каго-што.

1. Шыючы, прымацаваць. Прышыць гузік. □ — Не забыцца толькі прышыць бакавую кішэню ў бурносе, — думае Зося, зноў успомніўшы пра грошы. Брыль. [Тамаш:] — Што ж ты без каўняра ходзіш, скажы, няхай табе дома прышыюць. Чорны.

2. Спец. Прымацаваць, прыбіць. Прышыць рэйкі да шпалаў.

3. перан.; што каму. Разм. груб. Несправядліва, ілжыва прыпісаць што‑н., абвінаваціць у чым‑н. — Гэта была памылка, пан афіцэр. Я чалавек маленькі. Мне спрабавалі прышыць тое, чаго я не рабіў. Навуменка. [Станавому прыставу] не падабаецца, што Анцыпік учашчае да Ганны Карлаўны, і ён хоча прышыць настаўніку некаторую долю крамолы. Колас.

4. Разм. Груб. Забіць. [Валенда:] — Дзядок гэты, што тады.. Савецкую ўладу лаяў, — во хто выдаў. Не далі вы мне тады контру гэту прышыць. Асіпенка.

•••

Прышый кабыле хвост — пра каго‑, што‑н. лішняе, непатрэбнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мя́со

1. мя́са, -са ср., мн. нет;

бара́нье мя́со бара́ніна;

говя́жье мя́со я́лавічына;

ру́бленое мя́со се́чанае мя́са;

жа́реное мя́со сма́жанае мя́са;

ди́кое мя́со мед. дзі́кае мя́са;

2. (мякоть плодов) мя́каць, -ці ж.;

пу́шечное мя́со гарма́тнае мя́са;

вы́рвать пу́говицу с мя́сом вы́рваць (вы́драць) гу́зік з мя́сам;

ни ры́ба ни мя́со ні ры́ба ні мя́са.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

button

[ˈbʌtən]

1.

n.

1) гу́зікm.

2) пупы́шка f. (кве́ткі), малады́ грыбо́к

3) значо́к -ка́ m.

2.

v.t.

1) зашпіля́ць на гу́зікі

2) прышыва́ць гу́зікі

3) (у фэхтава́ньні) дакрана́цца канцо́м шпа́гі

4) informal зачыня́ць, заціска́ць шчы́льна

I buttoned my mouth and did not reply — Я сьці́снуў ву́сны і не адказа́ў

- button up

- on the button

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пу́га1 ’прылада да паганяння, пужка’ (Нас., Шат., Шпіл., Мал., Бяльк., Сцяшк. Сл., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ, ТС, Мат. Гом., Яруш., Гарэц., ТСБМ), púha ’тс’ (Тарн., Маш.), укр. пу́га ’тс’, ст.-польск. pąga, pęga ’раменны біч’ (з XV ст.); Шымкевіч спасылаецца на “валашска-малдаўскае пꙋ́гъ ’пужка’ (Шымк. Собр., 167). Звычайна звязваюць з пуга́ць < пужа́ць ’палохаць’, так ужо Чачот (“púha: bicz włościański i długi pastuszy. Musi pochodzić od pużać, straszyć”, Чач.) і Насовіч, што сустракае пярэчанне, паколькі названы дзеяслоў вядомы пераважна на рускай тэрыторыі, дзе назоўнік малаўжывальны (Праабражэнскі, 2, 148); аднак больш верагодная сувязь з гукапераймальным пуг(у), параўн.: шугу‑пугу кымару (веліжск., Шлюб.), пу́гаць ’сёрбаць, есці з прысвістам’, што перадае гукавы вобраз сцябання пугай, гл. у Праабражэнскага, 2, 148: “пуга — орудіе, которымъ щелкаютъ, хлопаютъ”, параўн. таксама сцяба́ць ’біць, лупцаваць’ і ’прагна есці, хлябтаць’. Менш верагодна з пу́га ’невялікі круглы прадмет, гузік, шарык’, паколькі такія прадметы прымацоўвалі на канцы (або завязвалі вузел у пугі), параўн. польск. pęga ’kulka ołowiana na rzemieniu do biczowania’, pąga ’coś kulistego’ (Банькоўскі, 2, 537). Страхаў (Балто-слав. этнояз. отнош., 45) следам за Талстым звязвае пу́га ’біч’ і праслав. *pǫga ’вясёлка’, рэканструяванае на падставе польск. сілез. puhga, славен. póga і серб.-харв. кайк. puga ’тс’, і прыводзіць літоўскія паралелі для назваў вясёлкі: diẽvo rykštė ’божы дубец’, orãrykštė, dangaus rýkšte ’нябесны дубец’. Сюды ж, відаць, пу́га ’сцябло без лісцяў’ (Ян.), ’адростак агурка, гарбуза’ (Мат. Гом.), параўн. рус. пле́ти ’сцябліны некаторых раслін’, пу́гавыця ’вяроўка’ (Бес.). Гл. таксама пу́га2.

Пу́га2 ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 809), ’журавель у калодзежы’: стаіш стовп, а на ставпу пуга лежыт, а до пугы прывязан ключ (бяроз., Шатал.). Хутчэй за ўсё, да пуга1 з-за знешняга падабенства, параўн. рус. хлыст ’тонкая жэрдка, шост’ і ’пуга, бізун’; менш верагодна да пу́га ’круглы прадмет, патаўшчэнне’ для абазначэння груза на канцы жураўля, гл. пуга3.

Пу́га3 ’божая кароўка’ (брэсц., Цыхун, вусн. паведамл.), сюды ж, магчыма, экспр. пу́га ’той, хто непакоіць, перашкаджае (аб дзецях, малых свойскіх жывёлах)’: чого гэта пуга малая мышае? (драг., Сл. Брэс., З нар. сл.). Узыходзіць да прасл. *pǫgy ’невялікі круглы прадмет, шарык, гузік, патаўшчэнне, вузел’, да семантыкі параўн. вузёл (пра малога хлопчыка) (гл.), балг. въ́зил ’вузел’; жарт. ’малы чалавечак’ і пад. Звычайна параўноўваюць з лат. puőga, puogsгузік’, ст.-інд. puñjas ’камяк, маса’ (Фасмер, 3, 400).

Пу́га4 ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (кобр., ЛА, 3). Няясна, магчыма, да наступнага слова.

Пу́га5 ’маланка, разрад’: у буру вялікая пу́га была на небе (брагін., Мат. Гом.). Геаграфічна блізкае бранск. пу́га ’мяцеліца’ (гл. Bałto-słow. zw. jęz., 29) дазваляе звязаць названае слова з лат. pűga ’парыў ветру, віхор’, літ. pugà ’мяцеліца, буран’ і асабліва з выразам versti pugàs ’утвараць шум, мітусіцца’, іншыя паралелі: ст.-ісл. fok: ’мяцеліца, завея’ ад fjúka ’гнаць, мясці’, с.-в.-ням. vochen ’дуць’ (Фасмер, 3, 399); пры гэтым нельга выключыць зрокавую і гукавую асацыятыўную сувязь з пу́га1 (гл.). Паводле Страхава (Балтослав. этнояз. отнош., 45), пу́га ’біч’ — атрыбут славянскага “громовержца” Іллі ў беларускіх і ўкраінскіх калядках: Дзе пугаю махне — там жыта расце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адарва́цца сов., в разн. знач. оторва́ться; (порваться в результате резкого движения — ещё) оборва́ться;

у паліто́а́ўся гу́зік — у пальто́ оторвала́сь пу́говица;

фіра́нка ~ва́лася — занаве́ска оторвала́сь (оборвала́сь);

самалёт ~ва́ўся ад зямлі́ — самолёт оторва́лся от земли́;

ад кні́гі не́льга а. — от кни́ги нельзя́ оторва́ться;

а. ад наро́да — оторва́ться от наро́да;

а. ад праці́ўнікавоен. оторва́ться от проти́вника;

сэ́рца ~ва́лася — се́рдце оборвало́сь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́рвацца сов.

1. прям., перен. вы́рваться;

в. з рук — вы́рваться из рук;

в. з-пад прыгнёту — вы́рваться из-под гнёта;

2. (стремительно выйти наружу) вы́рваться;

по́лымя ~валася з ко́міна — пла́мя вы́рвалось из трубы́;

стогн ~ваўся з грудзе́й — стон вы́рвался из груди́;

3. (отделиться) вы́рваться, оторва́ться; (выскользнуть, выпасть) вы́дернуться;

гу́зік ~ваўся — пу́говица вы́рвалась (оторвала́сь);

цвік ~ваўся — гвоздь вы́дернулся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кно́пка ж.

1. (канцылярская) Rißnagel m -s, -nägel, Rißzwecke f -, -n, Hftzwecke f;

прымацава́ць кно́пкай mit Rißzwecken befstigen; nzwecken vt;

2. (для зашпільвання) Drckknopf m -(e)s, -knöpfe;

3. разм. (націскальны гузік) Knopf m -(e)s, Knöpfe; Kontktknopf m, Tster m -s, -, Tste f -, -n;

выпрабава́льная кно́пка Prüftaste f;

кно́пка за́пісу (на магнітафоне) ufnahmetaste f;

кно́пка «стоп» Stptaste f;

наці́снуць на ўсе кно́пкі перан. lle Regster zehen*, lle Hbel in Bewgung setzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)