кура́тар м. (студэнцкай групы) Berter m -s, -, Grppenberater m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

grupować

незак. групаваць; аб’ядноўваць у групы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

тапа́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

Мінерал з групы сілікатаў, асобныя крышталі якога дзякуючы бляску і прыгожаму колеру выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні.

|| прым. тапа́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арыстакра́тыя, -і, ж.

1. Прывілеяванае саслоўе, вышэйшы радавіты слой грамадства, радавая знаць.

2. перан. Прывілеяваная частка грамадства або сацыяльнай групы.

Фінансавая а.

|| прым. арыстакраты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпа́ты, -аў, адз. шпат, -у, М шпа́це, м.

Назва групы мінералаў якія валодаюць здольнасцю пры ўдары расколвацца на кавалкі геаметрычна правільнай формы.

Вапнавы шпат.

Палявы шпат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малалі́касць, ‑і, ж.

Уласцівасць малалікага; малаколькаснасць. Малалікасць групы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лабрадо́р, ‑у, м.

Мінерал з групы палявых шпатаў.

[Ад геаграфічнай назвы Лабрадор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барбамі́л, ‑у, м.

Снатворны сродак з групы барбітуратаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карака́ціца, -ы, мн. -ы, -ціц, ж.

1. Марскі малюск з групы галаваногіх, які пры небяспецы выпускае фарбавальнае рэчыва.

2. перан. Пра няўклюднага чалавека з кароткімі нагамі (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́мі, нескл., адз. і мн.

Народ фіна-ўгорскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Комі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| прым. ко́мі, нязм.

Комі мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)