Трасару́бка (трэсару́бка) ‘неахайная, нядбайная да свайго адзення жанчына’ (Растарг.). Да трэсці (гл.) і руб‑, гл. руб, ст.-бел. рубъ ‘абрывак тканіны, рыззё’, стараж.-рус. рубъ, ‘дрэннае адзенне, грубая тканіна’. Параўн. спалучэнне слоў у выразе укр. треба прясти, щоб рубʼям не трясти (Грынч., 4, 85) і назву расліны дрыжнік — трісирубичка (ЕСУМ, 5, 644), суадносную з трасунька, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фізіяло́гія, ‑і, ж.

1. Навука аб жыццёвых функцыях і дзейнасці жывога арганізма і яго частак. Параўнальная фізіялогія. // Спецыяльны прадмет, які вывучае гэту навуку. Лекцыі па фізіялогіі.

2. Сукупнасць жыццёвых працэсаў, якія адбываюцца ў жывым арганізме ці яго органах. Фізіялогія раслін. Фізіялогія жывёлы. Фізіялогія цэнтральнай нервовай сістэмы. // Характар, асаблівасці якіх‑н. жыццядзейных функцый. Фізіялогія дыхання. Фізіялогія кровазвароту. // перан. Грубая пачуццёвасць.

•••

Фізіялогія гукаў мовы — раздзел фанетыкі, які вывучае будову моўнага апарата і яго дзейнасць у працэсе маўлення.

[Грэч. phisis — прырода і logos вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vulgar

[ˈvʌlgər]

adj.

1) гру́бы, вульга́рны

vulgar language — гру́быя сло́вы, гру́бая мо́ва

2) пашы́раны, шыро́ка ўжыва́ны; звыча́йны

vulgar prejudices or superstitions — пашы́раныя прадузя́тасьці або́ забабо́ны

3) про́станаро́дны (пра гаво́рку, мане́ры)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

е́жа, ‑ы, ж.

Тое, што ядуць і п’юць; прадукты харчавання. Мясная ежа. □ Упершыню за многа дзён у нас была сапраўдная вячэра, але елі мы вельмі асцярожна. Я часам забываўся і з прагнасцю накідваўся на ежу. Шамякін. [Дзяншчык] прынёс добры кавалак свініны і усякай другой ежы — у кансервавых бляшанках, у папяровых пакеціках, у шкляных пасудзінках. Лынькоў. Ад ежы аж гнуліся ў хаце сталы. Быў піва і мёду расход не малы. Хведаровіч.

•••

Грубая ежа — простая, цяжкая для перастраўлення ежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зрэ́б’егрубая кудзеля, якая аддзяляецца пры трапанні льну; палатно з такой кудзелі’ (ТСБМ). Славац. zrebe ’другаякасная пража’, славен. izgrebȋ ’тс’. Ц.-слав. изгребиѥ ’кудзеля’, ст.-слав. изгребь. Параўн. зрэбя, зрабіна́, згрэбліна, згрэбены (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. изгребье ’тс’. Ст.-бел. згребнина (1540, Марч., дыс.). Ад дзеяслова jьz‑greb‑ati з суф. ‑ije: jьzgrebije з далейшай стратай між зычнымі ‑g‑ і пачатковага jь‑. Гл. яшчэ грэбці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́хаць, по́хоць ’хаценне, сквапнасць’ (ТС), рус. по́хотьгрубая палавая цяга’, укр. по́хіть ’тс’, ’жаданне’, балг. по́хот ’тс’, ст.-слав. похоть ’юр’, похотьнъ ’юрлівы’, похотѣниѥ ’жаданне’. Прасл. *po‑chotь (БЕР 5, 564), гл. хаце́ць, але Сной₂ (536) мяркуе, што гэтыя словы, як і славен. pohóta ’пажадлівасць’, з’яўляюцца самастойнымі ўтварэннямі асобных славянскіх моў, аднак параўн. балг. по́хта, для якога Экерт (Зб. Бернштэйну, 488–490) рэканструюе прасл. *poxъta (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жак ’рыбалоўная прылада’. Рус. дыял., укр. жак ’тс’. Ст.-бел. жак ’тс’ з 1599 г. (Булыка, Запазыч., 113) з польск. żak ’тс’ < ням. Sack ’мяшок, кішэнь’ (Брукнер, 661). Рус. праз бел., укр. з польск. Фасмер, 2, 33. Герм. з лац. saccus ’мяшок, фільтр’ (у рымскія часы) < грэч. σακκοςгрубая тканіна’ < семіцк. saq ’тканіна з валасоў, мяшок’ (Дудэн, 582; Вальдэ-Гофман, 2, 458–459). Такое ж канчатковае паходжанне мае сак ’рыбалоўная прылада; адзенне’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́кі1 ’масць у картах у выглядзе чорнага лістка’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк.). З рус. пи́ки ’тс’, якое з франц. pique ’тс’, а гэтае — з pic ’кірка’ пры пасрэдніцтве ням. Pik ’масць у картах’. Французская назва утварылася ў выніку пераносу значэння паводле падабенства ’кірка’ > ’чорнае адлюстраванні кіркі ці вастрыя дзіды на картах’.

Пі́кі2 ’ўзор ткання ў касую клетку’ (Касп.) з польск. pika ’моцная, грубая баваўняная тканіна’, якое з франц. piqué ’падшываная тканіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кадо́л ’тонкая вяроўка, якой прывязваюць рыбацкую сець’ (Мат. Маг.), ’вельмі грубая вяроўка (якая накладаецца на кола, пры дапамозе якога падымаюць вуллі-калоды на дрэва’ (Маш.) ’канат для парома’ (Маш.), кадола ’вяроўка, пры дапамозе якой невад прыводзіцца ў рух’ (Браім, Рыбалоўства), кадоп ’тонкая вяроўка, да якой прывязана сець’ (бых., Мат. АС), кодол ’вяроўка ў невадзе, за якую яго цягнуць’ (ТСБМ). Укр. дыял. кодола ’вяроўка, прывязаная да крылляў невада’, ’канат’. Жэляхоўскім засведчаны кодільничий ’які цягне невад’. Рус. валаг., цвяр. і інш. кодолгрубая вяроўка, канат (якарны) або канат для выцягвання рыбалоўнай снасці’. У рус. гаворках зафіксаваны і значэнні тыпу ’калодзежны шост’, а таксама дзеяслоў кодолить ’прывязваць каня на пашы’, кодол ’вяроўка, якой прывязваюць каня’ (арх. і інш.). Геаграфія бел. слове (прыпяцкі і дняпроўскі басейны) сведчыць аб верагодным вандроўным характары слова, аднак назваць з пэўнасцю крыніцу запазычання цяжка. Для рус. кодол, укр. кодола прапанавалі ў якасці такой крыніцы ст.-ісл. kadall ’якарны канат, вяроўка’, ст.-швед. kadhal, аднак ёсць і іншыя версіі аб паходжанні рус. слоў, гл. Фасмер, 2, 276. Калі запазычанне тэрміна ва ўсх.-слав. мовы можна дапусціць, то гісторыя яго экспансіі застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́чка1 ’каляровая фабрычная пража з воўны’ (Уладз.), гродз. ’адзін з відаў посцілкі’ (Мат. АС), лу́чкі ’ніткі’ (мяккія, сучоныя, з воўны) (Ян.), ’мяккія і бліскучыя крамныя ніткі’ (КЭС, лаг.), ’баваўняныя ніткі’, в.-дзв., швянч. ’мулінэ’ (Сл. ПЗБ), лучковы, лычковы ’баваўняны’ (лід., пін., там жа), лучковы ’вытканы з нітак’ (Ян.). З польск. włóczka (зах. і паўн.) ’грубая баваўняная пража’, малапольск. ’спецыяльная чырвоная бавоўна на палоскі’, маз., падляш. ’пража з воўны’, włóczysty ’які мае добрае валакно’. Да валачы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)